Новости Жодино

«Смак часу: сямейныя рэцэпты»: вынікі акцыі ўспамінаў беларусаў

Дзякуем кожнаму ўдзельніку акцыі: вы паказалі свету ўнікальнасць беларускай кухні.

Новости Жодино ex-press.by
0

У акцыi «Смак часу: сямейныя рэцэпты» EX-PRESS.BY прынялі ўдзел беларусы — жыхары і ўраджэнцы Барысаву і Жодзіна. Яны падзяліліся сваімі гісторыямі, успамінамі і рэцэптамі, а таксама фатаграфіямі страў і працэсу іх падрыхтоўкі. Магчыма, гэтыя публікацыі ад EX-PRESS.BY калі-небудзь стануць пачаткам кулінарнай кнігі ўспамінаў беларусаў.

Першая ўдзельніца акцыі «Смак часу: сямейныя рэцэпты» Ганна распавяла пра бабулін грыбны суп. Бабуля з дзядулям збіралі баравікі, старанна выбіраючы кожны грыб, а Ганна паспрабавала прыгатаваць яго ў Польшчы.

Photo 2024 09 18 11 35 09 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Як у Польшчы згатаваць бабулін грыбны суп. Фота чытачоў

Жыхарка Барысава Галіна даслала кранальную гісторыю пра бабулін амлет, які спрабавала ў вёсцы Жыцькава: «Бабулін амлет заўсёды быў нечым асаблівым. Кожную раніцу, калі я прыязджала да яе ў вёску Жыцькава Барысаўскага раёну, на кухні лунаў гэты невымоўны водар — цёплы, далікатны, ён нібы абдымаў цябе з парога».

Photo 2024 09 23 23 57 27 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Бабулін амлет з Жыцькава. Фота чытачоў

Яшчэ адзін рэцэпт ад бабулі Галіны з Жыцькава — «пастушыны пірог» — беларуская страва, якая мае свае аналагі ў розных краінах.

Photo 2024 10 07 02 42 48 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Пастушыны пірог: смачная традыцыя з дзяцінства. Фота чытачоў

Барысаўчанка Ганна падзялілася з EX-PRESS.BY рэцэптам тушанай капусты. Па словах жанчыны, гэта класічная страва, якая стане выдатным гарнірам або самастойным пачастункам. Яна спалучае ў сабе лёгкасць прыгатавання і насычаны густ.

Kap1 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Рэцэпт тушанай капусты ад бабулі. Фота чытачоў

Для барысаўчанкі Ніны сярод самых любімых страў — суп крупнік (ці крупеня) і знакамітыя дранікі са смятанай. Менавіта такімі стравамі Ніну частавала бабуля, а зараз яна частуе сваю сям'ю.

Photo 2024 09 22 21 51 20 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f Photo 2024 09 23 23 55 57 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Крупнік і дранікі — густ дзяцінства і традыцый нашых продкаў. Фота чытачоў

Наста ўдзячна сваёй бабулі за веды ў галіне здароўя, за карысныя заняткі спортам і гартаванне, за кампоты і салаты ўлетку, якія гатавалі ў сям’і па чарзе, за кашы на сняданкі. Рэцэпт квяцістай капусты з печывам ад бабулі яна таксама перадасі сваім унукам, а пакуль падзялілася з нашымі чытачамі.

Photo 2024 09 22 09 14 11 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
«Квяцістая капуста, якую будуць есці нават дзеці». Рэцэпт бабулі ад беларускі ў Польшчы. Фота чытачоў

Рэцэптамі моднай сёння, але цалкам звычайнай для яе ежы падзялілася беларуска Жанна. EX-PRESS.BY яна паказала тое, што гатавала яшчэ яе бабуля: гарбузовы суп з сухарыкамі і дранікі з сырам.

Sup1
Захаваныя беларускія рэцэпты: гарбузовы суп з сухарыкамі і дранікі з сырам. Фота чытачоў

Беларуска Ганна даслала рэцэпт запечанай гародніны сваёй бабулі, якая заўсёды казала, што трэба харчавацца здаровай ежай.

Photo 2024 09 26 23 09 34
Рэцэпт запечанай гародніны. Фота чытачоў

Адзін з чытачоў EX-PRESS.BY падзяліўся сваім асаблівым рэцэптам восеньскага яблычнага пірага. Галоўная разынка гэтага пірага — яблыкі націраюцца ў цеста, што робіць яго незвычайна сакавітым і духмяным.

Photo 2024 10 09 09 31 16 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Восеньскі яблычны пірог з нязвыклым падыходам. Фота чытачоў

Дзякуем удзельнікам акцыі. Кожны с вас захаваў для будучых пакаленняў успаміны і сямейныя традыцыі і паказаў свету ўнікальнасць беларускай кухні.

Вы не паспелі даслаць рэцэпт? Мы на сувязі: @ex_presslive

EX-PRESS.BY, фота чытачоў
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ