TuTak

Як супрацьстаяць вярбоўцы. Парады экспертаў для беларусаў у стране і за мяжой

Гэты тэкст падрыхтаваны беларускімі эксперт:камі па бяспецы, якія шмат гадоў дапамагаюць людзям супрацьстаяць рэпрэсіям і захоўваць асабістую бяспеку.

TuTak ex-press.by
0

У сучаснай Беларусі вярбоўка грамадзян спецслужбамі стала адным з інструментаў ціску, кантролю і запалохвання. З пагрозай быць уцягнутымі ў супрацоўніцтва могуць сутыкнуцца актывіст:кі, журналіст:кі, валанцёр:кі, сваякі палітычных зняволеных, а таксама людзі, якія ніколі не займаліся грамадскай дзейнасцю. Такія сітуацыі часта адбываюцца ва ўмовах стрэсу, ізаляцыі і недахопу інфармацыі, калі чалавеку складана ацаніць свае магчымасці і наступствы прынятых рашэнняў.

Менавіта таму практычныя веды пра тое, як распазнаць спробы вярбоўкі, як паводзіць сябе падчас размовы з прадстаўнікамі сілавых структур і як мінімізаваць рызыкі для сябе і іншых, могуць стаць вырашальным фактарам.

Гэты тэкст падрыхтаваны беларускімі эксперт:камі па бяспецы, якія шмат гадоў дапамагаюць людзям супрацьстаяць рэпрэсіям і захоўваць асабістую бяспеку.

Яго аўтарка — Nina, феміністка і ментарка па бяспецы. Да канца 2024 года яна жыла ў Беларусі і неаднаразова дапамагала людзям, якія апынуліся пад ціскам вярбоўкі, знайсці найбольш бяспечныя шляхі выхаду з такіх сітуацый. Сення яна працягвае кансультаваць актывістак як унутры Беларусі, так і за яе межамі, дапамагаючы ім працягваць сваю дзейнасць, зніжаючы рызыкі і застаючыся менш заўважнымі для рэпрэсіўнай сістэмы.

Суаўтар — Раман, які займаецца пытаннямі бяспекі беларусаў і беларусак з 2021 года. Ён дапамагае людзям умацоўваць асабістую бяспеку ўнутры краіны, кансультуе па паводзінах падчас затрыманняў, допытаў і іншых формаў ціску з боку сілавых органаў.

Тэкст прапануе правераныя падыходы і практычныя рэкамендацыі, заснаваныя на рэальным досведзе дапамогі тым, хто сутыкнуўся са спробамі вярбоўкі.

Гэтая інфармацыя для тых, хто ведае: вярбоўка здараецца. Не толькі ў Беларусі, але і ў эміграцыі. Мэта — даць разуменне і канкрэтныя інструменты, каб не застацца адной:адным з гэтай сітуацыяй.

Як і каго вярбуюць?

Асноўныя групы рызыкі

КДБ мэтанакіравана працуе з пэўнымі катэгорыямі людзей. Вы ў групе рызыкі, калі: 

  • часта выязджаеце ў краіны ЕЗ, ЗША і іншыя,
  • з'яўляецеся часткай ЛГБТК+ супольнасці,
  • мелі адміністрацыйны або крымінальны пераслед за пратэсты — нават калі справа была зачынена,
  • патрапілі ў базу «Беспарадкі»,
  • з'яўляецеся часткай дыяспары — актыўнай або не,
  • вучыцеся ці вучыліся ў замежнай ВНУ.

Насамрэч усе беларускі і беларусы могуць трапіць пад вярбоўку, а папярэднія пункты дадаткова ўзмацняюць яе верагоднасць. Ё спробы вярбоўкі замежных грамадзян: Украіны, Расеі і іншых краін.

Уразлівасць — гэта не слабасць. КДБ шукае рычагі ўплыву

6c16fd5e bebb 4c15 b4ca 4fce1a048627

Вашыя слабыя месцы: сям'я ў Беларусі, замена пашпарту, маёмасць, сябры і знаёмыя, здароўе, цяжкасці эміграцыі, віза.

! Часта-часта яны брэшуць:

1. Рабі:ла візы праз “Офіс” — “У нас ё спіс, там тваё прозвішча”(на самой справе так не было).

2. Ездзіў на семінар у Літву — “Ё фоткі адтуль з табою” (на самой справе ты ездзіў на адпачынак).

3. Ведаем адкуль у вас грошы (донара) — “Злілі інфу донара” (на самой справе нічога няма ў іх).

Калі ў іх на вас насамрэч будзе кампрамат па згаданых пунктах вышэй ці іншых, то яны пакажуць вам яго. Калі не паказваюць, то хутчэй за ўсё яго няма і яны хлусяць.
Па магчымасці, калі вас выклікаюць на размову або аказваюць ціск — далучайце адваката. Нават прысутнасць юрыста значна мяняе характар размовы і абараняе вашы правы.

Ідэальны партрэт агент:кі для КДБ

Важна разумець логіку спецслужбаў: ім патрэбен добраахвотн:ая агент:ка. Таму яны могуць ціснуць, але разумеюць: з-пад палкі карысна:й агент:кі не атрымаць. Ім трэба, каб чалавек працаваў з уласнай ініцыятывай і творчасцю — толькі тады ад яго ёсць рэальная карысць. 

Дзе адбываецца вярбоўка:

  •  «Быў сведкам — стань агентам»: калі вы траілі ў іх поле ўвагі па любой справе і з’яўляецеся крыніцай інфармацыі,
  • калі выклікалі на допыт ці размову ў КДБ, бачаць, што на вас не могуць павесіць нейкую крымінальную справу і тады могуць пераходзіць да стадыі вярбоўкі,
  • ва ўніверсітэтах і на месцах працы,
  • праз “халодныя” паведамленні ў мэсэнджарах — і ў Беларусі, і за мяжой,
  • праз старых знаёмых, якія «раптам» выходзяць на сувязь.

Важна! Вярбоўка стала сістэмным і больш масавым працэсам. У гэта ўключаны ўжо не толькі КДБ, але і  іншыя структуры (ГУБАЗІК і інш.)

Якая інфармацыя іх цікавіць:

  • фота і відэа з акцый і мерапрыемстваў (для завочных судоў),
  • інфармацыя аб дзейнасць любых беларускіх арганізацый дыяспары ў любой краіне,
  • як выдаюцца візы ў Шэнгенскую зону,
  • супрацоўніцтва з фондамі і донарамі,
  • як перадаюцца грошы ў Беларусь,
  •  плёткі і ўнутраныя канфлікты ў дыяспары,
  •  выхад на вайскоўцаў краін НАТА.

Якія заданні могуць даваць:

  • пасябраваць з кімсьці канкрэтным,
  • зладзіць канфлікт,
  • падацца на ўдзел у мерапрыемствах,
  • інфільтрацыя ў арганізацыі дыяспары,
  • унутры Беларусі інфармацыя аб дзейнасці вашага ВНУ, завода, фірмы.

Як распазнаць агента?

1307edc4 21cf 4ca5 aba5 c168b8ed6f1b

Даверайце сваёй інтуіцыі. Распазнаць агента складана. Чалавек, які выклікае падазрэнне, можа аказацца проста актыўнай асобай — і наадварот: вопытн:ая агент:ка часта паводзіць сябе вельмі ціха і не кідаецца ў вочы.

Тым не менш, варта звяртаць увагу на змены ў паводзінах. Не «гэты чалавек падазроны», а «гэтыя паводзіны незвычайныя». Розніца важная: першае — пра асобу, другое – пра сітуацыю.

Калі чалавек раптам пачынае цікавіцца мерапрыемствамі, куды раней ніколі не ездзіў, — гэта нагода акуратна запытацца пра матывы. Не з абвінавачваннем, а з цікавасцю. 

Сігналы, да якіх можна ставіцца больш уважліва Як гэта выглядае
Старыя знаёмыя пішуць знянацку Чалавек, з якім не сустракаліся гадамі, раптам цікавіцца вашым жыццём, працай і інш.
Дадатковыя, глыбокія пытанні Пытанні, якія мы звычайна адна ў адной не запытваем — пра структуру арганізацыі, фінансаванне, планы. Спытайце ў сябе:
— Ці пытаецца гэты чалавек пра тое, што яму не патрэбна для нашых адносін?
— Ці вяртаецца да адной і той жа тэмы з розных бакоў?
— Ці адчуваю я, што мне трэба апраўдвацца або тлумачыць больш, чым звычайна? 
Фота/відэа не да месца Здымае ці просіць здымкі там, дзе гэта выглядае дзіўна і непатрэбна


Правіла:
калі мне здаецца, што нехта завербаваны — мне не здаецца. Звярніце свой фокус увагі на гэтую сітуацыю, назірайце і аналізуйце.

Давярайце сваёй інтуіцыі і дзяліцеся падазрэннямі з даверанымі людзьмі.

І галоўнае: вам не трэба быць упэўнен:ай на 100%, каб сказаць «стоп». Вы заўсёды маеце права спыніць размову, не адказваць на пытанне, змяніць тэму. Без тлумачэнняў. 

Парады тым, каго вярбуюць

0a881493 479d 4f09 9ff2 1223791b0ff1

Зараз і далей будзем выкарыстоўваць паняцце “асоба пад ціскам вярбоўкі”. Для нас гэта асоба, якая падпісала згоду на супрацу з КДБ супраць сваёй волі і памкненняў, не хоча інфармаваць іх, а хоча дапамагаць нам і сабе.

Калі да вас звярнуліся прадстаўнікі КДБ (іншых структур), у вас ёсць варыянты паводзін. Ніводзін з іх не з'яўляецца правільным альбо няправільным: кожн:ая сам: а вырашае, зыходзячы са сваёй сітуацыі.

Тактыкі паводзін

Адкрыта расказаць пра спробу вярбоўкі

Самы магутны інструмент — публічнасць. Раскажыце пра кантакт са спецслужбамі сваёй арганізацыі, кіраўніку або сябрам. Не заставайцеся ў адзіноце з гэтай праблемай. Усім трэба дапамога, а вам тым больш!

Калі вы за мяжой — можна зрабіць публічную заяву: гэта абараняе вас і папярэджвае іншых.

Калі вы ў Беларусі і плануеце выязджаць — можна пагадзіцца на вярбоўку, каб выйсці з кабінета, сабраць рэчы і выязджаць. За мяжой ужо расказвайце пра спробу вярбоўкі адкрыта.

Калі вы ў Беларусі і не плануеце выязджаць, то… вашая асноўная мэта зрабіцца нязручн:ай для супрацы, і потым адмовіцца ад яе!

«Касіце пад дур:ніцу»

Перапытвайце пра кожную дробязь. «А як менавіта мне пазваніць?», «А калі ён не адкажа, што рабіць?» — рабіце сябе нявыгадн:ай «кліент:кай». Каб КДБ вытрачала больш часу на тлумачэнне вам задання, а атрымлівала мала карысці. 

Касіце па здароўі

Звярніцеся да псіхатэрапеўта або псіхіятра. Зафіксуйце ў медкарце: трывога, панічныя атакі, парушэнне сну. Прасіце выпісаць вам медыкаменты. КДБ бачыць медыцынскую інфармацыю - «хвор:ая» агент:ка малакарысн:ая. 

Італьянская забастоўка

Расцягвайце выкананне заданняў. Вы заўсёды занят:ая, у паездцы, у вас няма часу. Выконвайце задання, але вельмі павольна і без карыснай інфармацыі.

Адмова ад супрацоўніцтва

Выкарыстоўваючы 3 папярэднія пункты, ці свае прыдумкі, вам трэба трапіць на гэтую прыступку! Бывае, што пра вас проста забываюцца і больш не запрашаюць на размовы. Бывае, што агент кажа, усё больш няма сілы з вамі размаўляць, і да яго больш не звяртаюцца. 

Калі на вас ціснуць

17ae4587 55b5 4514 a507 05948df81df3

Памятайце: вы можаце праяўляць рэзістэнтнасць (устойлівасць, супраціўляльнасць) — і гэта працуе! Вы маеце права казаць «не», задаваць дадатковыя пытанні, лавіць КДБэшніка на нелагічнасці і адкрыта гэта агучваць.

Не дазваляйце аб'ядноўваць размову пра сябе з размовамі пра сваіх родных і блізкіх. 

— «Вашыя дзеянні прывядуць да праблем у бацькоў».

— «Мае дзеянні — гэта мае дзеянні. Калі ў вас ёсць пытанні да бацькоў, то размаўляйце з імі».

Можна таксама апеляваць да яго чалавечнасці:

— «У вас жа таксама ёсць мама / дзеці — вы разумееце, пра што я?»

— «Вы ж не будзеце біць людзей?»

— На маніпуляцыю любоўю да Радзімы: «Я таксама люблю Беларусь — мы проста па-рознаму гэта праяўляем».

Памятайце пра іх перагружанасць на працы: у іх шмат справаздач, допытаў, нарадаў. Калі вы нічога не даеце і яшчэ марнуеце іх час, то ім прасцей пайсці вярбаваць кагосьці інш:ую, чым укладвацца ў вас.

Супраціў — гэта не геройства. Гэта разумная тактыка.

Як сектар можа супрацьстаяць

1ef53d68 f091 4fee aaaf 92b607b89c67  

Не стыгматызуем

Вярбоўка — гэта гвалт над чалавекам, а не яго выбар. Т:ая, каго спрабавалі завербаваць, — ахвяра, а не здрадні:ца. Падтрымка ахвяры вярбоўкі — лепшае супрацьдзеянне. 

Мы раней маглі выйсці з будынку КДБ, адкрыта напісаць пра гэта ў ФБ і такім чынам стаць ім нецікав:ай. А ад сектару — атрымаць падтрымку і ўдзячнасць. 

Часта асобы пад ціскам вярбоўкі, адчуваюць самоту, быццам бы іх замазалі ўжо адной нейкай размовай.

Адкрытасць па-ранейшаму працуе!  

Адкрытасць да тэмы

63c64b4f c2c9 4df0 ab53 14e826b4c7c1

 Унутры каманды (НДА):

  • прагаворвайце ўнутры каманды магчымыя сцэнары вярбоўкі
  • уключыце тэму вярбоўкі ў свае пратаколы бяспекі
  • прааналізуйце «слабыя месцы» каманды і зрабіце захады па іх умацаванні

На ўзроўні сектару і грамадзянскай супольнасці:

    • прагаворвайце з калегамі новыя выпадкі вярбоўкі — у сваёй камандзе і ў сектары
    • расказвайце, як самі спраўляецеся, і пытайцеся лепшыя практыкі калег
    • рабіце тэму вярбоўкі нармальнай для абмеркавання: «Што відавочна — тое не страшна»

Сёння цябе вярбуюць — заўтра мяне. Разам справімся!

***

Падзяліся інфармацыяй з кал:яжанкамі. Кожн:ая, хто ведае — у большай бяспецы.

Вярбоўка — гэта сістэмны інструмент ціску. Але ў яго ёсць слабасць: ён працуе праз ізаляцыю і маўчанне. Разбіце маўчанне  і ціск зменшыцца. 

299e6b70 0394 44d5 a394 f6cc641a3d11

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
бяспека
эксперты
КДБ
вярбоўка
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Дрова онлайн, налоговые декларации и очереди на границе. Что изменится в Беларуси в октябре
Экономика
Рекордный экспорт пиломатериалов. Так кто покупает беларусскую древесину?
Общество
Ждать ли бабье лето? Синоптики рассказали, когда в Беларусь вернется тепло до +21°С
Спорт
Футбол. Алексей Бага и его тренерский штаб покинули жодинское "Торпедо"
Политика
Класковский: Варшава проверяет, насколько можно договариваться с Лукашенко
Новости Борисова
Жительница Борисова оформила на коллегу микрозаймы и потратила деньги на азартные игры
Новости Жодино
В Смолевичах запустят пригородные электробусы
Новости Жодино
В Жодино в результате ДТП пострадал пешеход
Новости Жодино
Охотовед: На территории Смолевичского района обитает около 15 медведей
Политика
Трамп: В Беларуси много калия, а нашим фермерам нужны хорошие цены
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Дрова онлайн, налоговые декларации и очереди на границе. Что изменится в Беларуси в октябре
Экономика
Рекордный экспорт пиломатериалов. Так кто покупает беларусскую древесину?
Общество
Ждать ли бабье лето? Синоптики рассказали, когда в Беларусь вернется тепло до +21°С
Спорт
Футбол. Алексей Бага и его тренерский штаб покинули жодинское "Торпедо"
Политика
Класковский: Варшава проверяет, насколько можно договариваться с Лукашенко
Новости Борисова
Жительница Борисова оформила на коллегу микрозаймы и потратила деньги на азартные игры
Новости Жодино
В Смолевичах запустят пригородные электробусы
Новости Жодино
В Жодино в результате ДТП пострадал пешеход
Новости Жодино
Охотовед: На территории Смолевичского района обитает около 15 медведей
Политика
Трамп: В Беларуси много калия, а нашим фермерам нужны хорошие цены
ВСЕ НОВОСТИ