Новости Жодино

«Квяцістая капуста, якую будуць есці нават дзеці». Рэцэпт бабулі ад беларускі ў Польшчы

Усяго два інгрэдыенты.

Новости Жодино ex-press.by
0

«Рэцэпт квяцістай капусты з печывам ад бабулі я таксама перадам сваім унукам», — напісала EX-PRESS.BY чытачка Наста для акцыі «Смак часу: сямейныя рэцэпты».

Photo 2024 09 22 09 47 01 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Квяцістая капуста з печывам. Фота гераіні

Пра сваю бабулю дзяўчына можа распавядаць доўга:

— Яна была настаўніцай, інтэлігентнай, строгай, увесь час шукала рэцэпты даўгалецця, штогод расціла таматы і вельмі любіла агрэст. Яшчэ добра памятаю яе булачкі на дражджах з макам і разынкамі.

Бабулі няма побач ужо шмат гадоў, я яе забываю пакрысе, на жаль. Памяць захавала рэцэпты, звычкі і парады, якімі дзялілася яна пры жыцці. Для мяне было важна зафіксаваць гэта ўсё, каб можна было перадаць далей. Для мяне важна ведаць імя прабабуль і прадзядуль, каб і мае дзеці гэта ведалі. Нашы продкі перадаюць нам значна болей, чым гены, яны даюць нам парады і звычкі, якія могуць быць карыснымі, якія выратоўваюць нас.

Беларуска ўдзячна сваёй бабулі за веды ў галіне здароўя, за карысныя заняткі спортам і гартаванне, за кампоты і салаты ўлетку, якія гатавалі ў сям’і па чарзе, за кашы на сняданкі, а не кукурузныя шакаладныя шматкі з малаком:

— Я таксама ўдзячна за адсутнасць хіміі ў нашым доме, як на кухні, так і бытавой: мы выкарыстоўвалі натуральныя сродкі. Бабуля і дзядуля навучылі мяне клапаціцца пра здароўе, паказалі, якія каштоўныя прадукты са свайго агарода і сада (якія былі смачныя яблыкі і слівы, а грушы!), якія цудоўныя і смачныя ягады ў лесе. Мы хадзілі зранку на ціхае паляванне, смачныя грыбы варылі, а потым елі суп і смажылі са смятанай. Усе гэтыя ўспаміны саграваюць сэрца. Я сумую па іх. На жаль, гэта засталося толькі ў памяці...

Настасся кажа, як толькі пабачыла артыкул пра рэцэпты ад бабуль, адразу вырашыла набыць улюблёную квяцістую капусту і прыгатаваць самую простую, але такую смачную страву.

Інгрэдыенты:

квяцістая капуста;

печыва.

Photo 2024 09 22 09 14 11 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Квяцістая капуста з печывам. Фота гераіні

Прыгатаванне:

1. Адварыць капусту (15 хвілін будзе дастаткова).
2. Нацерці печыва альбо паламаць рукамі.
3. Адкінуць капусту на талерку і пасыпаць печывам.

Смачна есці!

Жадаеце падзяліцца рэцэптам ад бабулі? Пішыце: @ex_presslive

EX-PRESS.BY, фота з архiва гераiнi
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ