Новости Жодино

Захаваныя беларускія рэцэпты: гарбузовы суп з сухарыкамі і дранікі з сырам

Зараз гэтыя стравы ў трэндзе, але для Жанны — гэта звыклая бабуліна ежа.

Новости Жодино ex-press.by
0

Для акцыі «Смак часу. Сямейныя рэцэпты» беларуска Жанна падзялілася з EX-PRESS.BY рэцэптамі моднай сёння, але цалкам звычайнай для яе ежы, якую гатавала яшчэ яе бабуля.

— Стравы, пра якія я раскажу зараз, у «трэндзе», як кажуць, — распавядае Жанна. — Але для мяне гэта звыклая ежа ў бабулі ў Глыбоцкім раёне на восеньскіх канікулах. Гэтыя рэцэпты мы беражліва захоўваем, як часцінку мінулага, гэта наша сямейная ўтульнасць і цяпло.

Гарбузовы суп з сухарыкамі

— Гарбуз — адзін з самых папулярных восеньскіх прадуктаў у беларускай кухні. Бабулін гарбузовы суп — гэта сапраўдны дар прыроды: лёгкі, але насычаны густам, ён сагравае ў халодныя дні і напаўняе энергіяй. Бабуля ўсё рабіла ўручную — чысціла гародніну, церла і мяла, а я выкарыстоўваю бытавую тэхніку, — распавядае Жанна.

Photo 2024 10 03 10 03 08 %282%29 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Гарбузовы суп з сухарыкамі. Фота гераіні

Інгрэдыенты:

500 г гарбуза;
1 морква;
1 бульбіна;
1 цыбуліна;
2 зубчыкі часнаку;
1 літр булёну (гародніннага ці курынага);
100 мл вяршкоў (па жаданні);
соль, перац — па смаку;
сухарыкі — для падачы.

Прыгатаванне:

Гарбуз, бульбу і моркву наразаем невялікімі кубікамі.

Цыбулю і часнок дробна шаткуем.

У рондалі падсмажваем цыбулю з часнаком на невялікай колькасці алею да залатой скарыначкі.

Дадаём гарбуз, бульбу і моркву. Заліваем булёнам і варым на сярэднім агні да мяккасці гародніны (прыкладна 20-25 хвілін).

Перабіваем суп з дапамогай блэндара, дадаём вяршкі, соль і перац па смаку.

Падаем з хрумсткімі сухарыкамі і, калі ёсць жаданне, са свежай зелянінай.

Дранікі з сырам

— Хто ў Беларусі не ведае дранікаў? Гэта страва займае асаблівае месца на нашым стале. А бабуліна версія з дабаўленнем сыру — гэта нешта незвычайнае. Бабуля рабіла сыр сама, а я купляю, — кажа беларуска.

Photo 2024 10 03 10 03 08 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Дранікі з сырам. Фота з архіва гераіні

Інгрэдыенты:

4 вялікія бульбіны;
1 яйка;
2 ст. лыжкі мукі;
150 г цвёрдага сыру;
соль, перац — па смаку;
раслінны алей — для смажання.

Прыгатаванне:

Ачышчаем і націраем бульбу на дробнай тарцы. Калі бульба выдзяляе шмат соку, акуратна зліваем яго.

Дадаём яйка, муку, соль і перац. Усё старанна змешваем.

Разаграваем алей на патэльні. Лыжкай выкладаем цеста і смажым дранікі з абодвух бакоў да залатой скарыначкі.

Падаем гарачымі, пасыпаючы зверху цёртым вэнджаным сырам. Па жаданні можна ўпрыгожыць зелянінай.

Даслаць свой сямейны рэцэпт: @ex_presslive

EX-PRESS.BY, фота з архiва гераiнi
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Барысаў
Жодзіна
Смак часу
рэцэпты
спадчына
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
ВСЕ НОВОСТИ