Новости Жодино

Пастушыны пірог: смачная традыцыя з дзяцінства

Яшчэ адзін сытны і просты рэцэпт з Жыцькава.

Новости Жодино ex-press.by
0

Жыхарка Барысава Галіна ўжо дасылала гісторыю пра бабулін амлет для акцыі «Смак часу. Сямейныя рэцэпты». А гэтым разам яна распавяла пра «пастушыны пірог» — беларускую страву, якая мае свае аналагі ў розных краінах.

Photo 2024 10 07 02 42 48 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Пастушыны пірог. Фота з архіва гераіні

Галіна гатуе «пастушыны пірог» менавіта так, як гэта рабілі яе продкі — максімальна проста. Ён традыцыйна сытны, бо ў яго аснове бульба і мяса. Галіна хацела хутка прыгатаваць нешта сытнае і смачнае, каб парадаваць дачку ў канцы тыдня, і ўспомніла тое, чым любіла частавацца ў доме сваёй бабулі.

Спачатку Галіна варыць бульбу, якая потым ператвараецца ў пюрэ. У гэты час на патэльні абсмажваецца фарш — часам гэта свіное мяса, часам — курынае, з прыпраўкамі.

Калі ўсё гатова, Галіна раскладвае ў форму для запякання мясную начынку, а зверху акуратна размяркоўвае бульбяное пюрэ.

Апошнім штрыхам, калі падабаецца, — кажа яна, — можна пасыпаць пірог зелянінай і цёртым сырам, які плавіцца і ператвараецца ў залацістую скарыначку. Такі «пастушыны пірог» не толькі сытны, але і напаўняе дом цудоўным водарам.

Даслаць свой сямейны рэцэпт: @ex_presslive

EX-PRESS.BY, фота з архiва гераiнi
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Барысаў
Жодзіна
Смак часу
рэцэпты
спадчына
пастушыны пірог
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
ВСЕ НОВОСТИ