Новости Борисова

«Смак часу»: рэцэпт запечанай гародніны

Карысная і смачная страва.

Новости Борисова ex-press.by
0

Беларуска Ганна вельмі любіць запякаць гародніну і яблыкі (з арэхамі, мёдам і карыцай). Сёння яна падзялілася рэцэптам запечанай гародніны сваёй бабулі, якая заўсёды казала, што трэба харчавацца здаровай ежай.

Інгрэдыенты:

3 сярэднія бульбіны;
1 морква;
1 баклажан;
1 салодкі балгарскі перац;
1 цыбуліна;
2 зубчыкі часныку;
3 ст. л. аліўкавага алею;
соль і чорны перац;
праванскія травы ці іншыя спецыі (размарын, чабор) па жаданні;
зеляніна для падачы (пятрушка, кроп).

— Запечаная гародніна — мой улюблёны рэцэпт. Хаця таксама люблю грыль, але пакуль няма на чым гатаваць, каштую ў рэстарацыях такія стравы. Не ўсе ўмеюць смачна гатаваць яго, — кажа Ганна.

Прыгатаванне:

1. Нарэжце гародніну на буйныя кавалкі. Часнык можна пакінуць цэлымі зубчыкамі ці раздушыць нажом.

2. У вялікай місцы злучыце ўсю нарэзаную гародніну, дадайце аліўкавы алей, соль, перац і праванскія травы. Добра змяшайце, каб кожны кавалачак быў пакрыты алеем і спецыямі.

3. Разагрэйце духоўку да 200°C. Выкладзеце гародніну на бляху, засланую пергаментнай паперай, роўным пластом. Запякайце 30-40 хвілін, перыядычна пераварочвайце.

3. Перад падачай можна пасыпаць свежай зелянінай - пятрушкай, кропам або базілікам.

Photo 2024 09 26 23 09 34

Запечаная гародніна. Фота з архіва гераіні

Беларуска дадае:

— Яна выдатна можа быць як самастойнай стравай, так і гарнірам да мяса ці рыбы.

Смачна есці!

Даслаць свой сямейны рэцэпт: @ex_presslive

EX-PRESS.BY, фота з архiва гераiнi
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Барысаў
Жодзіна
Смак часу
рэцэпты
спадчына
запечаная городніна
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter