Политика

Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя

"Ні санкцыі, ні дыялог не палепшаць агульнай сітуацыі ў Беларусі, не наблізяць перамены, ці злагоджаньня унутранай палітыкі".

Политика ex-press.by
0

Вельмі добра разумею тых беларусаў і асабліва палітвязьняў, якія заклікаюць заходніх палітыкаў да дыпламатычна-гуманітарнай місіі ў пытаньнях вызваленьня палітычных вязьняў, пiша палiтолаг Павел Усаў.

Ізноў паўтару простыя рэчы:

1. Санкцыі, якія б яны моцныя не былі, не вырашаць пытаньня палітычных вязьняў і зьмены рэжыму. Тым больш, што такіх санкцый проста не існуе (апроч магчыма татальнага імбарга і ізаляцыі). Але ўсе роўна на гэта патрэбныя гады 5-10-15? Гэта як чакаць сьмерці дыктатара. Але, ці вытрымаюць гэтае чаканьне людзі ў вязьніцах. З тых, хто выступае за жорсткі сцэнар, хацеў бы вярнуцца ў Беларусь і пачакаць 10 год ў вязьніцах рэжыму? Думаю, што не. Нехта адседзіў цалкам увесь свой тэрмін, пакуль вялася палітыка санкцый і дацісканьня рэжыму;

2. Трэба таксама разумець, што зьмяніць сітуацыю радыкальна, можна толькі вайсковым чынам. Але нават сцэнараваньне такой магчымасьці гэта хутчэй фантастыка.

3. Ні санкцыі, ні дыялог не палепшаць агульнай сітуацыі ў Беларусі, не наблізяць перамены, ці злагоджаньня унутранай палітыкі. Рэпрэсіі будуць працягвацца. Новыя вязьні будуць з’яўляцца. Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя.

4. Зараз гаворка вядзецца пра тое, каб выцягнуць як мага больш людзей з вязьніцаў, палепшыць йх палажэньне, магчыма злагодзіць атмасфэру тэрора.

5. Што б там не казалі, вызваленьне адбываецца ў момант дыпламатычных размоваў і візітаў. Гэта тычылася як груповых вызваленьняў, так і кропкавых. Калі, як кажуць, санкцыі працуюць, то палітычных вязьняў ужо не павінна было быць. Думаю, што цыкл візітаў еўрапейскіх палітыкаў у Беларусь, могбы прывесьці да новых вызваленьняў. Але гэта не ўкладаецца ў прынцыпы сеньняшняй палітыкі Еўропы;

6. Можна бясконца палемізаваць, пра тое, працуюць санкцыі, ці не, але людзі працягваюць сядзець.

7. Трэба таксама разумець, што праблема Беларусі разглядаецца праз прызму вайны ва Украіне, і разглядаць яе асобна ніхто не будзе, як і пераглядаць ацэнку датычна Беларусі. 

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ