На плошчы Міцкевіча ў цэнтры Познані адкрылася інсталяцыя «Нязломныя», прысвечаная асуджаным па палітычных артыкулах актывістам з Беларусі. Яна арганізавана праваабарончым цэнтрам «Вясна».
Партрэты Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Уладзіміра Лабковіча і іншых актывістаў зроблены з іржавых кратаў, якія сімвалізуюць турму.
Год таму, у знак салідарнасці з палітвязьнямі ў дворыку Беларускага Дома ў Варшаве намалявалі мурал «Няскораных беларусаў». Ён быў спраектаваны і створаны камандай беларускіх мастакоў.
Напярэдадні 100-годдзя Васіля Быкава 19 чэрвеня недалёка ад Беларускага дому ў Варшаве зʼявіўся мурал, прысвечаны пісьменніку. Увасобіла кампазіцыю міжнародная арганізацыя «Рух беларускіх нацыяналістаў».
Паводле звестак на 26 верасня, у Беларусі прызнаныя палітвязнямі 1324 чалавекі, якія несправядліва знаходзяцца ў турме.
Даслаць сваю навіну: @ex_presslive
Добро пожаловать в реальность!