TuTak

Ва Уроцлаве адкрылася выстава Вольгі Якубоўскай «Беларусы-коцікі». Фота і відэа

Цяпер больш людзей даведаюцца пра Беларусь і беларусаў.

TuTak ex-press.by
0

У дзень годнасці ва Уроцлаве адкрылася выстава Вольгі Якубоўскай «Беларусы-коцікі». Яшчэ амаль тры тыдні, да 9 верасня, яе можна пабачыць у самым цэнтры горада.

Vs2 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Выстава Вольгі Якубоўскай «Беларусы-коцікі». Фота чытачоў

Свае карціны Вольга прысвячае падзеям і героям нашага часу. Такім, як Ніна Багінская, Марыя Калеснікава, Раман Бандарэнка, Паліна Шарэнда-Панасюк, Сяргей Чалы і многім іншым. Героі яе прац напісаны нібы для дзяцей — гэта коцікі і ваўкі, ёсць і сабака, але сюжэты — аб тым, што зараз адбываецца ў Беларусі.

Vs6 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Выстава Вольгі Якубоўскай «Беларусы-коцікі». Фота чытачоў

Выстава знаходзіцца па адрасе: ul. Świdnicka да ul. Kazimierza Wielkiego.

Арганізатары дзякуюць усім, хто прыняў удзел у дабрачынным марафоне, валанцёрам і ўсім неабыякавым людзям:

— Шчыры дзякуй уcім, хто далучыўся і ладзіў гэта адкрыццё, асабліва нашым валанцёрам! Цяпер кожны жыхар і турыст Уроцлава зможа крыху больш даведацца пра Беларусь і беларусаў.

Vs4 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Выстава Вольгі Якубоўскай «Беларусы-коцікі». Фота чытачоў

EX-PRESS.BY шмат пісаў пра працы мастачкі Вольгі Якубоўскай. У 2021 годзе яна натхнілася гісторыяй «берлінскай Багінскай» з Жодзіна. Цыкл прац пра беларускіх «коцікаў» папоўніўся карцінай «Жанчына-сцяг», прысвечанай Ліне Габт з Берліна. У жніўні 2020 года Ліна была настолькі ўзрушана падзеямі, якія адбываюцца ў роднай Беларусі, што вырашыла сваёй знешнасцю расказваць пра краіну і пафарбавала валасы ў бчб-колеры.

Vs5 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Выстава Вольгі Якубоўскай «Беларусы-коцікі». Фота чытачоў

Мастачка таксама прысвяціла сваю карціну «Памідоры са смятанай» Анатолю Шаўковічу, якому, даўшы 15 сутак «за выраб у падвале пратэстнай сімволікі», улады накінулі яшчэ 15 сутак.

Сам Анатоль стаў яшчэ адным добрым героем для многіх. У «кадыраўскім відэа» сівы мужчына з добрай усмешкай растлумачыў, чаму яму падабаецца спалучэнне белага і чырвонага колеру: «жонка рыжанькая», ды і памідоры са смятанай яму заўсёды падабаліся.

Vs7jpg %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Выстава Вольгі Якубоўскай «Беларусы-коцікі». Фота чытачоў

Мастачка прысвяціла сваю карціну «Дзеці не павінны знаходзіцца за кратамі!» непаўналетняму палітвязню Мікіце Залатарову ў 2021 годзе. 

Мікіта быў збіты пасля затрымання і патрапіў у рэанімацыю. Віны сваёй не прызнаў. У 2024 годзе ў Беларусі супраць 20-гадовага асуджанага Мікіты Залатарова распачалі новую справу — аб непадпарадкаванні адміністрацыі турмы. Яму могуць дадаць яшчэ 2 гады калоніі.

@expressby Ва Уроцлаве працуе выстава Вольгі Якубоўскай «Беларусы-коцікі». Героі яе прац напісаны нібы для дзяцей, але сюжэты — аб тым, што адбываецца ў Беларусі. #беларусывпольше #беларусывроцлав #котики #беларусыкоцікі #expressby ♬ Rockin - Chris Alan Lee

Даслаць навіну: @ex_presslive 

EX-PRESS.BY, фота і відэа чытачоў
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ