TuTak

Беларуска трапіла на святкаванне Дня Незалежнасці Украіны ва Уроцлаве. Фота

Яна падзялілася фотаздымкамі свята разнастайнасці і інтэграцыі.

TuTak ex-press.by
0

У апошнія выходныя жніўня ва Уроцлаве адбыўся фэст SKOVORODA FEST, прысвечаны Дню Незалежнасці Украіны. Беларуску Ганну ўразілі цікавыя ініцыятывы і людзі, якія натхняюць.

Па словах беларускі, гэта мультыкультурны фэст, арганізаваны ва Уроцлаве з нагоды святкавання Дня Незалежнасці Украіны:

— У праграме былі забавы і майстар-класы для дзяцей і дарослых, кірмаш рамёстваў і фудкорт. Дарэчы, на станцыі Суполкі беларусаў Уроцлава гатавалі вельмі смачныя дранікі. Было арганізавала шмат дабрачынных акцый, латэрэй, было кола фартуны, віктарыны.

Sv1

Sv7
Святкаванне Дня Незалежнасці Украіны ва Уроцлаве. Фота з архіва гераіні
 
Беларуска падкрэслівае:

— Асабліва мяне захапіла дабрачынная акцыя ў падтрымку ўкраінскіх ваяроў на вайне. Можна было ахвяраваць грошы і напісаць словы ўдачы і падтрымкі на машыне, якая адправіцца на фронт. У валанцёрскай зоне плялі ахоўныя сеткі, стваралі дроны і ўпакоўвалі харчовыя наборы ў межах праекту «Пакет дапамогі UA». Збіралі банкі для свечак.

Sv5

Sv6
Святкаванне Дня Незалежнасці Украіны ва Уроцлаве. Фота з архіва гераіні

Ганна трапіла ў гарадок НДА (недзяржаўных арганізацый):

— На тэрыторыі фестывалю быў створаны гарадок НДА, дзе свае стэнды прадставілі некамерцыйныя арганізацыі, якія займаюцца падтрымкай мультыкультуралізму, інтэграцыі і дапамогі. Асабліва цікава было беларусам каля нашай Суполкі. Можна было набыць цішоткі, упрыгожанні, дранікі, ахвяраваць грошы на шэлтар для былых палітвязняў.

Гэта выдатная магчымасць адкрыць для сябе цікавыя ініцыятывы, сустрэць людзей, якія натхняюць, і даведацца больш пра іх працу. Магчыма, далучыцца.

Sv2

Sv4
Святкаванне Дня Незалежнасці Украіны ва Уроцлаве. Фота з архіва гераіні

Усіх наведвальнікаў чакаў мультыкультурны гастранамічны кірмаш. Гэта добрая магчымасць адкрыць для сябе густы Украіны, Польшчы, Беларусі, Турцыі, Грузіі, Сірыі, Індыі і Калумбіі. Кожны стэнд прапаноўваў традыцыйныя стравы свайго рэгіёну, можна было адкрыць для сябе кулінарную разнастайнасць гэтых краін.

Sv8

Sv9
Святкаванне Дня Незалежнасці Украіны ва Уроцлаве. Фота з архіва гераіні

Таксама адбыўся музычны канцэрт у клубе Łącznik. Выступалі ганаровыя госці, гурт «IЗ DNIPRA», гурт «Вимираючі Види», гурт «Квіт».

Хочаце даслаць навіну? Мы на сувязі: @ex_presslive

EX-PRESS.BY, фота з архіва гераіні
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ