TuTak

«Амаль усе грошы, што далі да школы, патраціла». Колькі каштуе падрыхтаваць школьніка ў Польшчы

Наша сталая чытачка падлічыла расходы.

TuTak ex-press.by
0

Апытанка, якую EX-PRESS.BY правёў перад новым навучальным годам натхніла беларуску Ганну ў Польшчы падлічыць свае расходы да школы. Яны немалыя, але ў Польшчы дзецям даюць на падрыхтоўку да школы 300 злотых (247 рублёў). У Беларусі дапамогу могуць атрымаць толькі шматдзетныя сем’і: 125,62 рубля на кожнага школьніка. Гэта 30% ад бюджэту пражытачнага мінімуму.

«Гэты год у нас не бюджэтны»

Ганна жыве ў Польшчы два гады, яе дачка ўжо адаптавалася, добра размаўляе па-польску, вучоба ёй падабаецца:

— Дачка вучыцца ў пачатковай школе. Ёй усё вельмі падабаецца. У Польшчы ўсім школьнікам, хто знаходзіцца легальна на тэрыторыі краіны, даюць на падрыхтоўку да школы 300 злотых (247 рублёў)*. Гэта сістэма працуе штогод.

Sn4
Сшыткі. Фота з архіва гераіні

Раней дзецям у 4-м класе выдавалі ноўтбукі, але гэту праграму пакуль прыпынілі.

— Я ўжо амаль усе грошы, што далі да школы, патраціла, — распавядае Ганна. — 219 злотых (180 рублёў) ужо дакладна няма (а можа і болей): закупіла «канцэлярку» (альбомы, сшыткі, папера, тэчкі для працы ў школе, алоўкі, лінейкі і гэтак далей).

Набыла пенал за 70 злотых (57, 7 рублёў). Дачка вельмі хацела менавіта яго. Можна было і за 20-30 (16-25 рублёў) набыць, але якасць была б пад пытаннем.

Sn5
Пенал, тэчкі і алоўкі. Фота з архіва гераіні

Маці набыла адмысловы абутак (у школу трэба зручныя боты). Спачатку знайшла за 80 злотых (66 рублёў), не спяшалася і амаль такія ж набыла за 20 злотых (16 рублёў).

Заплечнік забралі за 20 (16 рублёў), але ён неякасны, па меркаванню Ганны. Нармальны каштуе каля 120-170 злотых (100-140 рублёў).

Набылі новыя нагавіцы: за 2 штукі 15 злотых (12 рублёў), цішоткі: па 10-15 злотых (8-12 рублёў). За прыгожы і якасны ланч-бокс аддала 24 злотых (20 рублёў). Тэрма-бутэлька для вады (таксама можна гарачае какава ці гарбату наліваць) каштавала 80 злотых (66 рублёў):

— Так што гэты год у нас не бюджэтны. Грошы, што засталіся, пойдуць на заплечнік, які неўзабаве парвецца, хаця дзіцёнку вельмі падабаецца. Так што каля 100 злотых яшчэ спатрэбіцца. Плюс на працягу школы будзем набываць тое, што скажуць выкладчыкі. Зараз, напрыклад, сказалі набыць прыгоды сшытак А4 для ангельскай мовы на 2 гады. Стары заплечнік, дарэчы, мы аддалі іншай дзяўчынцы. Плюс мы не набывалі белы верх, бо блузка ў нас была.

Sn3
«Канцэлярка» да школы. Фота з архіва гераіні

Пра мінулы год жанчына ўзгадвае:

— Памятаю, што ў першы клас былі закупы меней: там я аддала на «канцэлярку» меней 75 злотых (62 рубля) дакладна. Заплечнік нам падарылі. Але ён быў вельмі якасны і каштаваў болей 100 злотых.

«300 рублёў — сярэдні чэк на закупы да школы»

Беларуска шчыра здзіўляецца, калі чуе, што ўсё ў Польшчы амаль бясплатна:

— Калі кажуць, што нічога не набываюць у Польшчы да школы, я не веру, бо ў школу трэба і заплечнік, і «канцэлярка», і абутак, і ланч-бокс, і бутэлька для вады. Усе дзеці гэта маюць. Нехта яшчэ і на абеды ходзіць. А гэта бясплатна ніхто не дае.

Апытала сваіх знаёмых матуль: усе, як адна, кажуць, што прыкладна сума атрымалася ў межах 300 злотых. Тая ж сітуацыя ў матуль у Беларусі: ніхто больш 300 рублёў не аддаў на дзіця. Думаю, гэта якраз і ёсць сярэдні чэк на закупы да школы.

Sn1
Ланч-бокс. Фота з архіва гераіні

Па словах гераіні, сшыткі ўсе мусяць быць новыя, алоўкі простыя і каляровыя, фарбы, пластылін і гэтак далей:

— Яшчэ на падручнікі трэба вокладкі, каб яны не сапсаваліся, бо іх перадаюць наступным класам. Звычайна такіх два-тры. У асноўным дзеці працуюць у сшытках-падручніках памерам А4, яны каляровыя, прыгожыя, зручныя. Застаюцца потым дзецям. Іх закупае школа, дзецям даюць бясплатна.

За падручнікі дзеці плацяць напрыканцы года толькі ў тым выпадку, калі згубілі. Гэты кошт звычайна 10-15 злотых (8-12 рублёў). У Беларусі за падручнікі ў гэтым годзе трэба заплаціць 20 рублёў.

Sn2
Падручнік. Фота з архіва гераіні

— Я ведаю, што ў некаторых школах арганізуюць бясплатны вандроўкі, але ў нашай школе мы плацім каля 50-150 злотых (40-125 рублёў) за паездкі на аўтобусе амаль на цэлы дзень. Перакус і ваду збіраем у ланч-бокс, — распавядае Ганна.

*EX-PRESS.BY выкарыстаў канвэртар, дзе за 1 польскі злоты даюць 82 капейкі, за 5 злотых — 4,1 рублі.

Жадаеце падзяліцца меркаваннем? Пішыце: @ex_presslive

EX-PRESS.BY, фота з архіва гераіні
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ