TuTak

«Не губляйце свае дакументы, асабліва калі вы не можаце вярнуцца ў Беларусь». Гісторыя беларускі, якая страціла карту побыту

Важна ануляваць старую і зрабіць новую.

TuTak ex-press.by
0

Беларуска Ганна жыве ў Польшчы. Карту побыту (дакумент, які пацвярджае статус замежніка і дазваляе знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы больш за 90 дзён) яна атрымала год таму, але ў адзін момант зразумела, што страціла яе. Спачатку спужалася, потым звярнулася да юрыстак суполкі «Партызанка», дзе ёй падказалі абавязкова падаць заяву і замяніць карту.

— Карта побыту — гэта вельмі важны дакумент, — кажа дзяўчына. — Яна трэба, каб пацвердзіць наяўнасць і прававы статус чалавека знаходжання ў Польшчы. Пластык змяшчае самую важную інфармацыю: дату нараджэння, колер вачэй, ID-нумар (PESEL), імёны таты і маці, краіну нараджэння і фотаздымак. Вы павінны, па-першае, паведаміць, што дакумент згублены, каб яго анулявалі, па-другое, абавязкова зрабіць новы.

Што рабіць, калі страцілі дакумент

Беларуска кажа:

— Як толькі заўважылі знікненне карты побыту, трэба звярнуцца ў мясцовую адміністрацыю цягам 3-х дзён. Вельмі важна: трэба звяртацца ва ўжонд (у Беларусі гэта выканкам), дзе атрымалі страчаны дакумент. У маім выпадку трэба было ехаць у іншае ваяводства 5 гадзін на цягніку, калі б я падавала заяву асабіста, можна таксама скарыстацца поштай, даслаўшы ліст з апавяшчэннем аб уручэнні.

Законам вызначаны тэрміны: на працягу 14 дзён падаць заяву аб аднаўленні карты побыту.

Isxi66wmjhtmwvrkxzhdzcwrempwowqlihlxitor

Карта побыту. Фота з адкрытых крыніц

Якія дакументы неабходны для аднаўлення карты побыту

Акрамя заявы аб страце дакументу, трэба падаць наступнае:

— запоўненую форму хадайніцтва аб замене карты і 2 фотаздымкі памерам 35*45 мм. Плюс квітанцыю аб аплаце паслугі.

У розных ужондах можа быць розны спіс дакументаў. Напрыклад, трэба будзе раздрукаваць копіі ўсіх запоўненых старонак пашпарта або копію і арыгінал «zaświadczenie o zameldowaniu» (рэгістрацыі, выдача гэтай даведкі зараз каштуе 17 злотых).

Калі ўстанова паведаміць аб адсутнасці пэўных дакументаў, то ў заяўніка ёсць сем дзён, каб іх прадставіць.

Ганна дадае, што трэба захаваць даведку, якую пасля падачы заявы і дакументаў ужонд выдасць замежніку:

— Гэты дакумент пацвярджае легальнае знаходжанне асобы ў Польшчы. Ён дзейнічае да дня атрымання новай карты побыту, але не даўжэй за два месяцы.

Беларуска кажа:

— Пераафармленне карты платнае. Калі ўпершыню звяртацца з такой заявай, кошт паслугі складзе 200 злотых. Калі вы страцілі карту ў другі раз, то кошт узрастае да 300 злотых. Ёсць ільгота 50% у аплаце, калі чалавек знаходзіцца ў цяжкім фінансавым стане; мэта знаходжання звязана з вучобай у сярэдняй школе ці каледжы на тэрыторыі Польшчы; дзецям да 16 гадоў.

Напрыканцы суразмоўца дадае:

— Не губляйце свае дакументы, асабліва калі вы не можаце вярнуцца ў Беларусь. Пашпарты, пасведчанні аб нараджэнні, адукацыі, страхоўкі, карты побыту — гэта ўсё вельмі важныя дакументы. Беражыце іх.

Жадаеце падзяліцца меркаваннем? Пішыце: @ex_presslive

EX-PRESS.BY, фота з адкрытых крыніц
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
вымушаная эмiграцыя
беларусы
карта побыту
дакументы
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
TuTak
«BELARUS. BANNED BOOKS». У Варшаве адкрылася выстава, прысвечаная сучаснай палітычнай цэнзуры ў Беларусі
Новости Борисова
Что натворил ледяной дождь в Борисовском районе. Фото
Новости Жодино
«Весна все почистит». Горожане в Жодино жалуются на невозможность передвигаться по городу
TuTak
«Я не хотела быть бабушкой по видеосвязи». История беларуски, которая уехала из страны вслед за семьей сына
Общество
Что волнует молодежь в Беларуси и почему она все меньше верит в свое влияние на страну – исследование
Экономика
Автомобилем 2025 года в Беларуси назван Belgee X50.
Экономика
Пока чинят километр – стареют два: как устроен капремонт теплосетей в Беларуси
Общество
Фотофакт. В «безопасном пространстве» для детей в Минске разместили тюремную камеру
Экономика
Глава Нацбанка: Можно ждать небольшого ослабления курса рубля
Общество
В Кобринском районе скрыли вспышку бешенства — людей не предупредили
ВСЕ НОВОСТИ