TuTak

«Мы не забылі 2020 год, мы выходзім на вуліцы, мы пішам лісты палітвязням, мы верым у перамогу». Беларусы адзначылі Дзень годнасці па ўсім свеце

Акцыі прайшлі ад Амерыкі да Грузіі.

TuTak ex-press.by
0

У розных гарадах і краінах беларусы далучыліся да святкавання Дня годнасці. Эмігранты выходзілі ў цэнтры гарадоў, праходзілі маршамі па вуліцах, нават пад дажджом. За 4 гады рэпрэсіі ў Беларусі не спыніліся, улада працягвае гвалт і ціск. Суполкі беларусаў замежжа памятаюць пра 2020 год і выходзяць на вуліцы.

«Stop the dictator in Belarus»

Вашынгтон, ЗША

Дыяспара арганізавала інфармацыйныя стэнды для мінакоў. Дзякуючы прывабнай інфаграфіцы і плакатам, можна прачытаць і зразумець, у якіх умовах зараз знаходзяцца палітычныя вязні і ўвогуле жыхары краіны. Удзельнікі акцыі заклікалі заставацца з Беларуссю і падтрымліваць барацьбу супраць дыктатуры.

%d0%92%d0%b0%d1%88%d1%8b%d0%bd%d0%b3%d1%82%d0%be%d0%bd  %d0%97%d0%a8%d0%90

Фота з суполкі «Беларусы Замежжа»

Кёльн, Нямеччына

Адбылася акцыя беларусаў Паўночнага Рэйна Вестфаліі з нагоды чацвёртай гадавіны беларускіх пратэстаў.

%d0%9a%d1%91%d0%bb%d1%8c%d0%bd

Фота з суполкі «Беларусы Замежжа»

Берлін, Нямеччына

У Берліне каля амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі (арт-праект) прайшла чарговая акцыя ў гонар вядомых беларусаў з нагоды іх дзён народзінаў.

Італія

У Італіі таксама не забылі падзеі 2020 года. Арганізатары адзначылі:

— Дзякуем усім, хто далучыўся да мітынгу ў гонар Дня Годнасці ў Беларусі! Асабліва ўдзячныя сябрам з Украіны, прафсаюзам Cisl Firenze Prato, асацыяцыі BelarusBo, чальцам асацыяцыі «Талака» за падтрымку і салідарнасць. Вось ужо 4 гады мы разам змагаемся супраць дыктатуры. Мы ніколі не забудзем і не даруем гвалт у дачыненні да беларусаў. Мы памятаем пра нашых палітвязняў і працягваем барацьбу за іх свабоду, за нашае права вярнуцца дадому. Дзякуем усім неабыякавым за актыўнасць. Разам мы больш моцныя, і разам абавязкова прыйдзем да перамогі!

%d0%86%d1%82%d0%b0%d0%bb%d1%96%d1%8f

Фота з суполкі «Беларусы Замежжа»

«Мы абавязкова вернемся ў бяспечную і дэмакратычную Беларусь»

Варшава, Польшча

У Варшаве адбылася акцыя беларускай дыяспары з нагоды чацвёртай гадавіны прэзідэнцкіх выбараў і беларускіх пратэстаў 2020 года. Моцным і вялікім маршам прайшліся па вуліцах польскай сталіцы беларусы, якія памятаюць, што адбылося 4 гады таму, як працягваюць катаваць у беларускіх турмах.

%d0%92%d0%b0%d1%80%d1%88%d0%b0%d0%b2%d0%b0

Фота з суполкі «Беларусы Замежжа»

Уроцлаў, Польшча

Беларусы Уроцлава адзначылі чацвёртую гадавіну пратэстаў 2020 году. Традыцыйнае шэсце праз цэнтр горада скончылася ля гістарычнага месца Pregierz — слупа, дзе ў старажытнасці выконваліся смяротныя пакаранні.

Гэтым разам да слупа быў прыкаваны беларускі дыктатар, які лічыцца злачынцам ва ўсім свеце. Вось, што кажуць беларусы, якія ўдзельнічалі ў маршы, а потым далучыліся да акцыі памяці:

— Мы бачылі вольных беларусаў. Была вельмі моцная прамова ад беларуса, правільна казаў: «Хто будзе рабіць, як не мы». Калі ёсць магчымасць (а ў нас яна ёсць), трэба абавязкова яе выкарыстоўваць і падтрымліваць такія падзеі.

Photo 2024 08 13 09 58 20

Фота чытачоў

*****

— На жаль, за 4 гады рэпрэсіі не спыніліся, улада працягвае гвалт і ціск на грамадзян. Усё больш з'яўляецца эмігрантаў, але, нягледзячы на гэта, супольнасці беларусаў замежжа выходзяць на вуліцы і памятаюць пра тое, што мы павінны вярнуць сабе краіну, калі-небудзь мы абавязкова вернемся ў бяспечную і дэмакратычную Беларусь.

Photo 2024 08 13 09 58 28

Фота чытачоў

*****

— Я выходжу на маршы, наведваю беларускія імпрэзы, падтрымліваю беларускі бізнэс за мяжой, таму што так я адчуваю еднасць з іншымі беларусамі, я ведаю, што і мне, і шмат каму трэба гэтая падтрымка. Нават проста сустрэцца на маршы і абняць адзін аднаго. Мы не забылі 2020 год, мы выходзім на вуліцы, мы пішам лісты палітвязням, мы верым у перамогу. Абавязкова надыйдзе гэты дзень, няхай і прыйдзецца чакаць не адзін год. А пакуль у нашых сілах трымацца разам і памятаць пра ахвяры, якія прынёс народ Беларусі.

Кракаў, Польшча

Акцыя адбылася і ў Кракаве, дзе таксама вельмі моцная дыяспара беларусаў і беларусак. Удзельнікі прайшліся маршам па горадзе, гучна крычалі «Жыве Беларусь», прыцягвалі ўвагу да пытання, дзе зараз нашы палітвязні.

%d0%9a%d1%80%d0%b0%d0%ba%d0%b0%d1%9e1

Фота з суполкі «Беларусы Замежжа»

Быдгошч, Польшча

Беларусы сабраліся ў цэнтры Быдгошчы, каб узгадаць пачатак Беларускай рэвалюцыі, што адбыўся 4 гады таму, і расказаць мінакам пра тое, што адбываецца ў нашай краіне зараз.

%d0%91%d1%8b%d0%b4%d0%b3%d0%b0%d1%88%d1%87

Фота з суполкі «Беларусы Замежжа»

Беласток, Польшча

У самым блізкім да Беларусі польскім горадзе дыяспара выйшла на акцыю памяці і салідарнасці, гучна казалі пра праблемы краіны, дыктатуру і патрабавалі «Свабоду палітвязням».

%d0%91%d0%b5%d0%bb%d0%b0%d1%81%d1%82%d0%be%d0%ba

Фота з суполкі «Беларусы Замежжа»

Торунь, Польшча

У Торуні беларусы, нягледзячы на дождж, выйшлі з вялікім сцягам на марш і правялі акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі і ахвярамі рэжыму.

%d0%a2%d0%be%d1%80%d1%83%d0%bd%d1%8c

Фота з суполкі «Беларусы Замежжа»

«Наша барацьба працягваецца»

Тбілісі, Грузія

У грузінскай сталіцы таксама адбыўся мітынг. Аргінізатары адзначыліі:

— 9 і 10 жніўня па ўсім свеце беларусы замежжа выйшлі на вуліцы сваіх гарадоў, каб нагадаць усім, што наша барацьба працягваецца, каб людзі ў Беларусі, якія не маюць магчымасці выйсці і казаць праўду аб злачынствах рэжыму Лукашенкі, бачылі і ведалі, што мы працягваем намагацца надыходу лепшага часу дзеля нашай краіны і яе жыхароў.

%d0%a2%d0%b1%d1%96%d0%bb%d1%96%d1%81%d1%96

Фота з суполкі «Беларусы Замежжа»

Батумі, Грузія

Таксама беларусы выйшлі на мітынг супраць дыктатуры Лукашэнкі ў грузінскім горадзе Батумі. Яны нагадалі, чаму беларусы выйшлі на пратэсты ў 2020 годзе. Да акцыі далучыліся і ўкраінскія сябры.

%d0%91%d0%b0%d1%82%d1%83%d0%bc%d1%96

Фота з суполкі «Беларусы Замежжа»

Клайпеда, Літва

Беларусы ў марскім горадзе ва ўгодкі скрадзеных выбараў выйшлі на акцыю. Пакуль удзельнікі акцыі дзяліліся асабістымі перажываннямі падчас пратэстаў у жніўні 2020, мінакі падыходзілі да інфармацыйнага стэнда з кароткай гісторыяй усталявання дыктатуры ў постсавецкай Беларусі, якая была напісаная на беларускай і літвінскай мовах.

Візуалізацыяй значэння гэтага дня для беларусаў стаў банер: «Дзень, які нас яб'яднаў, але разлучыў з Радзімай».

%d0%9a%d0%bb%d0%b0%d0%b9%d0%bf%d0%b5%d0%b4%d0%b0

Фота з суполкі «Беларусы Замежжа»

Рыга, Латвія

Беларусы Латвіі сабраліся ў Рызе на Плошчы Латышскіх Стралкоў, ля Музея акупацыі і сцяны-мемарыяла, прысвечанай ахвярам сталінскага тэрору «Дотык да гісторыі» з нагоды чацвёртай гадавіны пачатку пратэстаў пасля сфальсікаваных выбараў прэзыдэнта Беларусі, каб ушанаваць памяць загінулых у жорнах Лукашэнкаўскай дыктатуры. Удзельнікі ўдзячныя Рыжскай думе, Музею акупацыі, Supolka беларусаў Латвіі за арганізацыю мерапрыемства.

Масква, Расія

Беларусы Масквы таксама далучыліся да Міжнароднай акцыі беларускай дыяспары «Дзень годнасці».

%d0%9c%d0%b0%d1%81%d0%ba%d0%b2%d0%b0

Фота з суполкі «Беларусы Замежжа»

Даслаць навіну: @ex_presslive 

EX-PRESS.BY, фота чытачоў і з суполкі «Беларусы Замежжа»
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
вымушаная эмiграцыя
беларусы
Дзень Годнасці
акціі
выбары
пратэст
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
КГБ включил Вячорку и еще пятерых белорусов в список “террористов”
Общество
Количество учителей в Беларуси за три года сократилось на 8 тыс.
Спорт
Хоккей. КХЛ. Минское «Динамо» дома "всухую" уступило СКА
TuTak
«Я больш за ўсё на свеце баялася, што дзяцей маглі забраць». Як гэта — быць жанчынай у эміграцыі
Новости Жодино
Захаваныя беларускія рэцэпты: гарбузовы суп з сухарыкамі і дранікі з сырам
Новости Жодино
«Ідзі, дзетка, пераначуй у стылай кватэры, ты ж у садочку сагрэлася на суткі наперад!» Жыхары Жодзіна — пра пачатак ацяпляльнага сезона
Экономика
Российский военный концерн «Калашников» объявил о крупном контракте для Беларуси
Новости Борисова
Без гаджетов. В Борисове опробовали развивающую программу для детей с аутизмом
Общество
Осужденной на 20 лет политзаключенной Ольге Майоровой добавили еще полтора года 
В мире
В Польше пока не могут создать «Украинский легион» — нет желающих
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
КГБ включил Вячорку и еще пятерых белорусов в список “террористов”
Общество
Количество учителей в Беларуси за три года сократилось на 8 тыс.
Спорт
Хоккей. КХЛ. Минское «Динамо» дома "всухую" уступило СКА
TuTak
«Я больш за ўсё на свеце баялася, што дзяцей маглі забраць». Як гэта — быць жанчынай у эміграцыі
Новости Жодино
Захаваныя беларускія рэцэпты: гарбузовы суп з сухарыкамі і дранікі з сырам
Новости Жодино
«Ідзі, дзетка, пераначуй у стылай кватэры, ты ж у садочку сагрэлася на суткі наперад!» Жыхары Жодзіна — пра пачатак ацяпляльнага сезона
Экономика
Российский военный концерн «Калашников» объявил о крупном контракте для Беларуси
Новости Борисова
Без гаджетов. В Борисове опробовали развивающую программу для детей с аутизмом
Общество
Осужденной на 20 лет политзаключенной Ольге Майоровой добавили еще полтора года 
В мире
В Польше пока не могут создать «Украинский легион» — нет желающих
ВСЕ НОВОСТИ