TuTak

«Мы — голас беларускіх палітвязняў. Нам не ўсё адно». Дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі ў розных краінах

21 траўня — дзень палітычных вязняў,

TuTak ex-press.by
0

21 траўня — дзень палітычных вязняў, а таксама гадавіна смерці палітзняволенага Вітольда Ашурка. Па ўсім свеце беларусы выйшлі на акцыі падтрымкі і салідарнасці з палітвязнямі Беларусі.

Нямеччына

Амбасада вольнай і дэмакратычнай Беларусі ў Берліне (арт-праект) далучылася да Дня салідарнасці з палітвязнямі Беларусі. Арганізатары падкрэслілі, што антыбеларускі акупацыйны рэжым сёння катуе, забівае ў турмах і калоніях лепшых прадстаўнікоў нашай Бацькаўшчыны і намагаецца знішчыць усю беларускую эліту.

Бельгія

Беларусы Бельгіі, насуперак усім пагрозам рэжыму, выйшлі на акцыю, каб нагадаць пра лёс нашых палітычных вязняў і выказаць падтрымку тым, хто знаходзіцца за кратамі праз прагу лепшай долі для беларускага народу. Пасля акцыі, ужо традыцыйна, у Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі яны напісалі паштоўкі тым палітвязням, якія святкуюць свой дзень народзінаў у траўні, і тым, пра каго няма ніякай інфармацыі ўжо трывалы час. У акцыі ўзяў удзел і намеснік прадстаўніка ў замежных справах Кабінета, кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі Уладзімір Астапенка.

%d0%91%d0%b5%d0%bb%d1%8c%d0%b3%d1%96%d1%8f%d1%8f

Фота з суполкі «Беларусы Замежжа»

Яны распавялі еўрапейскаму грамадству пра тое, што ў Беларусі вялікая колькасць палітвязняў, як парушаюцца іх правы, якія праблемы са здароўем, што няма ніякай інфармацыі пра вязняў і ім не перадаюць лісты і перадачы.

Італія

Беларуская дыяспара ў Італіі правяла мітынг у Рыме, прысвечаны Дню палітвязня. На мерапрыемстве, арганізаваным Народнай амбасадай Беларусі ў Італіі, таксама прысутнічалі палітычныя дзеячы з партый «Fratelli d’Italia», «Partito democratico», «Più Europa», кандыдатка ў Еўрапарламент беларуска Вольга Сурынава.

«Разам з нашымі паплечнікамі мы распавялі гісторыі беларускіх палітвязняў і яшчэ раз нагадалі пра нашую барацьбу», — паведаміла прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Італіі Юлія Юхно. Таксама беларусы далучыліся да мітынгу сяброў з Сакартвэла. Юлія заклікала да аб'яднання намаганняў, узаемнай салідарнасці і падтрымкі адно аднаго. Бо зло ў нас агульнае: гэта пуцінская Расея.

%d0%86%d1%82%d0%b0%d0%bb%d1%96%d1%8f

Фота з суполкі «Беларусы Замежжа»

У Форуме імя Нельсана Мандэлы адбыўся арт-перфоманс, прысвечаны Дню палітвязня ў Беларусі. У ім бралі ўдзел былыя палітзняволеныя Ася Булыбенка і Віталь Жук. Каля інсталяцыі клеткі, у якой 18 год правёў Нэльсан Мандэла, прайшла чытка лістоў палітзняволеных: Марфы Рабковай, Дзяніса Івашына, Эдуарда Бабарыкі, Паліны Шарэнды-Панасюк і іншых. Перфоманс скончыўся песняй «Чакай» Лявона Вольскага, пад якую былыя палітзняволеныя ў кайданах прайшлі ў клетку.

%d0%86%d1%82%d0%b0%d0%bb%d1%96%d1%8f. %d0%ba%d0%bb%d0%b5%d1%82%d0%ba%d0%b0

Фота з суполкі «Беларусы Замежжа»

Францыя

З нагоды Дня Салідарнасці з палітвязнямі беларусы Ансі зладзілі фотавыставу беларускіх фотажурналістаў у ліцэі Бодэлер, а таксама правялі сустрэчы са старэйшымі вучнямі, дзе распавялі пра наш дэмакратычны рух, рэпрэсіі, палітвязняў, дабраахвотнікаў ва Украіне, рэйкавых партызанаў, салідарнасць беларусаў ды ўзгадалі нашых загінуўшых палітвязняў.

%d0%a4%d1%80%d0%b0%d0%bd%d1%86%d1%8b%d1%8f

Фота з суполкі «Беларусы Замежжа»

Швецыя

Беларуская лідарка Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі Швецыі. Перад дыялогам з дыяспарай і ўдзелам у акцыі салідарнасці з палітзняволенымі яна выступіла з эмацыйнай прамовай. Падзялілася тым, як перажывае асабісты боль, а таксама заклікала надалей працаваць для вызвалення палітвязняў.

%d0%a8%d0%b2%d0%b5%d1%86%d1%8b%d1%8f

Фота з суполкі «Беларусы Замежжа»

«Я не ведаю дакладна, што адчуваюць тыя, хто за кратамі, але мне здаецца, што ў ізаляцыі самы вялікі страх — гэта страх быць забытым, — кажа Святлана. — І менавіта рэжым на гэта разлічвае. Бо калі ты адчуваеш падтрымку і салідарнасць – гэта дае сілы змагацца. Ты ведаеш, што твае пакуты недарэмныя, што справа, для якой ты ахвяраваў свабодай, — жыве».

Літва

21 траўня, у дзень салідарнасці з палітвязнямі, беларусы Вільні правялі незвычайны перфоманс, пад час якога АМАП брутальна затрымліваў дзяўчат.

%d0%9b%d1%96%d1%82%d0%b2%d0%b0. %d0%92%d0%86%d0%bb%d1%8c%d0%bd%d1%8f

Фота з суполкі «Беларусы Замежжа»

У Клайпедзе адбыўся роварны прабег і акцыя ў падтрымку палітзняволеных. Удзельнікі казалі:

— Мы верым, што неўзабаве ўсе беларусы змогуць катацца на роварах, дзе захочуць, асабліва тыя, каму пасля гадоў у нечалавечых умовах беларускіх турмах трэба будзе аднаўляць здароўе.

%d0%9b%d1%96%d1%82%d0%b2%d0%b0. %d0%9a%d0%bb%d0%b0%d0%b9%d0%bf%d0%b5%d0%b4%d0%b0

Фота з суполкі «Беларусы Замежжа»

Польшча

У скверы Вольнай Беларусі ў Беластоку адбылася акцыя з нагоды Дня Беларускіх палітзняволенных і гадавіны забойства Вітольда Ашурка. Як слушна было сказана на акцыі, — у Беларусі ідзе вайна:

Ёсць забітыя, закатаваныя, параненыя, ёсць закладнікі, ёсць моцна траўматызаваныя. У гэтай вайне на нашам баку Святло, Праўда, Справядлівасць, Жаданне лепшага для Радзімы, памкненне ў будучыню. Той бок у якасці зброі выкарыстоўвае цемру, жах, нянавісць і боль, цягне краіну ў мінулае. Вызваленне палітвязняў — закладнікаў рэжыму, — наша агульная мэта, дзеля якой КОЖНЫ павінен рабіць тое, што ў яго сілах.

Мы працягнем барацьбу, пакуль усё не будуць вольныя! Свабоду палітвязням! МЫ — ГОЛАС БЕЛАРУСКІХ ПАЛІТВЯЗНЯЎ! Нам не ўсё адно! Беларусь! Вечная памяць забітым і закатаваных рэжымам Лукашэнкі палітвязняў: Вітольду Ашурку, Алесю Пушкіну, Мікалаю Клімовічу, Вадзіму Храсько, Ігару Ледніку, Аляксандру Кулінічу.

 
 
 
Посмотреть эту публикацию в Instagram
 
 
 

Публикация от Беларускі Дом у Варшаве (@belaruskidom)

У цэнтры Уроцлава адбылася акцыя салідарнасці ў падтрымку палітзняволеных Беларусі. Удзельнікі выказалі сваю салідарнасць з тымі, хто знаходзіцца за кратамі за свае погляды і барацьбу за волю і незалежнасць Беларусі. Яны падкрэслілі, што не маюць намеру спыняцца і будуць выходзіць на вуліцы да таго часу, пакуль усе палітвязні не будуць вызвалены:

— Наша салідарнасць і прыцягванне ўвагі міжнароднай супольнасці будуць прыносіць плады. Сумесныя зусіллі дапамогуць у тым, што ўсе несправядліва асуджаныя будуць свабоднымі. Свабоду кожнаму палітвязню Беларусі. Памяць пра тых, хто загінуў! Жыве Беларусь!

Photo 2024 05 22 08 13 16

Фота чытачоў

Грузія

На плошчы Еўропы ў грузінскім Батумі адбылася акцыя да Дня палітвязня, дня, калі ў 2021 годзе ў калоніі загінуў Вітольд Ашурак. Актывісты на акцыі трымалі плакаты, на якіх была інфармацыя пра загінулых у лукашэнкаўскіх турмах, пра колькасць палітвязняў у Беларусі, пра невылечна хворых, якія могуць у любы момант памерці.

Photo 2024 05 23 09 00 08

Фота: «Радыё рацыя»

Даслаць навіну: @ex_presslive 

EX-PRESS.BY, фота: «Радыё рацыя», суполкі «Беларусы Замежжа» і чытачоў
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
вымушаная эмiграцыя
беларусы
Дзень салідарнасці з палітвязнямі
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Как будут собирать подписи претенденты на президентство, если за прошлые до сих пор репрессируют
В мире
Пастухов: Рискну предположить, что драйвером русского экспансионизма во многих случаях служит комплекс цивилизационной неполноценности
Общество
Что происходит с интернетом в Беларуси
Экономика
Почему торговый дефицит поставил антирекорд в сентябре
Политика
Карбалевiч: Кампанія пачалася з флэшмобу. Можна меркаваць, што і ўся яна ператворыцца ў адзін нязграбны трохмесячны флэшмоб
Происшествия
Выращивал коноплю и хранил марихуану. Житель Борисовского района задержан за оборот наркотиков
Экономика
«БелДжи» анонсировала автомобиль на метане
Экономика
Беларусы почувствовали инфляцию в 10% за год
Политика
Александр Фридман: Чемоданова и Гайдукевич посоревнуются за “почетное” второе место?
Новости Борисова
В Борисове начали строить центр трансфузиологии. Фотофакт
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Как будут собирать подписи претенденты на президентство, если за прошлые до сих пор репрессируют
В мире
Пастухов: Рискну предположить, что драйвером русского экспансионизма во многих случаях служит комплекс цивилизационной неполноценности
Общество
Что происходит с интернетом в Беларуси
Экономика
Почему торговый дефицит поставил антирекорд в сентябре
Политика
Карбалевiч: Кампанія пачалася з флэшмобу. Можна меркаваць, што і ўся яна ператворыцца ў адзін нязграбны трохмесячны флэшмоб
Происшествия
Выращивал коноплю и хранил марихуану. Житель Борисовского района задержан за оборот наркотиков
Экономика
«БелДжи» анонсировала автомобиль на метане
Экономика
Беларусы почувствовали инфляцию в 10% за год
Политика
Александр Фридман: Чемоданова и Гайдукевич посоревнуются за “почетное” второе место?
Новости Борисова
В Борисове начали строить центр трансфузиологии. Фотофакт
ВСЕ НОВОСТИ