Святкаваць Дзень Волі ў сённешняй Беларусі вельмі небяспечна. Беларусы ў розных краінах адзначаюць 106-ю гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Першым стаў марш у Варшаве, які прайшоў з плошчы Трох крыжоў да Замкавай плошчы.
У шэсці прынялі ўдзел сотні беларусаў, сярод якіх вядомыя палітыкі, актывісты, артысты.
На святочным канцэрце выступілі Lity Taler, Піт Паўлаў, гурты Dzieciuki, The Superbullz, Atesta, Belarusian Truestory ды іншыя.
Святкаванне Дня Волі працягнецца ў Варшаве і сёння.
@expressby Святкаванне Дня Волі пачалося ў Варшаве ў нядзелю і працягнецца сёння. #expressby #видеоновости #беларусывпольше #беларусываршавы #дзеньволі2024 ♬ оригинальный звук - EX-PRESS.LIVE
Для беларусаў каманда БНР-100 праводзіць анлайн-канцэрт. Арганізатары абяцаюць трансляцыю шоу з канцэртам, анансавалі выступленні гуртоў Volski, J:Морс, Naviband, Dzieciuki, Šuma і Nochy.
Даслаць сваю навіну: @ex_presslive
Добро пожаловать в реальность!