TuTak

«Адна ваша доза донарскай крыві можа выратаваць як мінімум тры жыцці». Чаму беларус рэгулярна здае кроў у Ізраілі

EX-PRESS.BY пагутарыў з прафесійным донарам.

TuTak ex-press.by
0

Алег Барадзін, былы палітвязень, які зараз жыве ў Ізраілі, мае II групу крыві з адмоўным рэзусам, і такая кроў заўсёды неабходна. У яго калекцыі 10 кроваздачаў. Донарам ён быў у Беларусі і ў Ізраілі.

Donor4

Алег Барадзін. Фота з архіва героя

«Па статыстыцы маім рэзусам (A(II) Rh -) валодае 4% чалавецтва»

— Я магу сябе лічыць прафесійным донарам. Маю другую групу крыві з адмоўным рэзусам. Мінусавыя рэзусы досыць рэдкія, таму такая кроў заўсёды неабходна, выкарыстоўваецца па прамым прызначэнні і ніколі не перапрацоўваецца на плазму. Па статыстыцы маім рэзусам (A(II) Rh -) валодае 4% чалавецтва, — распавядае Алег.

На пытанне, ці можна параўнаць досвед здачы крыві ў Беларусі і Ізраілі, адказвае:

— У Ізраілі сутачная неабходнасць спажывання донарскай крыві для выратавання жыццяў хворых і параненых складае каля 1 000 порцый у дзень. У Беларусі — не менш за 1 050 порцый (380 000 порцый у год). У Беларусі гэта былі пазаштатныя здачы, дзе я здаваў кроў выключна па просьбе супрацоўнікаў станцыі пераліванні крыві, каб папоўніць адсутныя запасы рэдкага рэзусу. Донарская кроў прыдатная на працягу 35 дзён, таму доўгатэрміновы запас стварыць немагчыма, неабходны рэгулярны збор донарскай крыві на працягу ўсяго года.

У Беларусі донар мае значна больш пераваг — статус ганаровага донара з пакетам ільгот, платныя здачы крыві, падвышаная пенсія на 40%, ільготы на праезд у грамадскім транспарце, медыцынскае абслугоўванне па-за чаргой і гэтак далей:

— У Ізраілі донарства — гэта чысты альтруізм, бо донар не мае ніякіх ільгот, і, я думаю, гэта правільна, бо для падвышэння ўзроўню бяспекі і якасці донарскай крыві вельмі важна, каб збор крыві праводзіўся добраахвотна і без якіх-небудзь грашовых узнагарод. Максімум, што мае донар у Ізраілі — гэта сертыфікат донара крыві і гематалагічную страхоўку службы крыві МАДА, якая гарантуе забеспячэнне запатрабаванняў донараў, чальцоў іх сем'яў і іх найблізкіх сваякоў (бацькі, браты і сёстры) у донарскай крыві на працягу аднаго года.

У маім выпадку, як патэнцыйнаму пацыенту з рэдкім рэзусам крыві, гэта ідэальны варыянт, бо страхоўка гарантуе мне і маёй сям'і экстранае пераліванне крыві са стратэгічных запасаў МАДА дозы замарожанай крыві рэдкіх падгруп.

Беларус дадае:

— Аналага чалавечай крыві таксама яшчэ не распрацавалі, таму толькі мы, донары, з'яўляемся адзінай крыніцай крыві ў выпадку неабходнасці зрабіць чалавеку пераліванне крыві. Толькі здача донарскай крыві зможа выратаваць жыцці людзей, якім патрабуецца пераліванне крыві. Адна ваша доза донарскай крыві можа выратаваць як мінімум тры жыцці.

Першую порцыю крыві ў Ізраілі Алег здаў у пачатку вайны пасля 7 лістапада 2023 года, калі служба крыві Маген Давід Адам (МАДА) звярнулася да грамадзян з просьбай здаць кроў параненым салдатам Арміі абароны Ізраіля і пацярпелым грамадзянскім з прыфрантавых раёнаў:

— Каля пунктаў здачы крыві былі шматметровыя чэргі, даводзілася чакаць больш за тры гадзіны сваёй здачы. З таго часу маі здачы крыві сталі рэгулярнымі. Адзіны нюанс — у Беларусі кроў дазволена здаваць раз на два месяцы, у Ізраілі — раз у тры.

Хто можа стаць донарам крыві

— Як у Беларусі, так і ў Ізраілі донарам крыві можа быць любы фізічна здаровы чалавек ад 18 да 65 гадоў, — распавядае Алег. — Ён павінен адпавядаць крытэрыям, устаноўленымі нацыянальнымі Міністэрствамі аховы здароўя, на аснове правіл, рэкамендацый і інструкцый камітэтаў трансфузійнай тэрапіі, а таксама кіраўніцтва FDA і еўрапейскіх кантрольных органаў.

Не варта хвалявацца — збор донарскай крыві выконваецца кваліфікаванымі заборшчыкамі крыві, а абсталяванне, якое выкарыстоўваецца для збору крыві, аднаразовае і стэрыльнае.

Donor3

Што можна, а што нельга рабіць донару пасля здачы крыві. Фота з архіва героя

Па словах Алега, рызыка атрымання небяспечнага захворвання пры здачы крыві — нулявая:

— Пры пераліванні донарскай крыві ёсць мінімальная верагоднасць атрымаць вірусны гепатыт і ВІЧ, бо гэтыя хваробы вельмі складана выявіць у крыві заражонага донара ў інкубацыйным перыядзе. Апошнія 15 гадоў усе дозы крыві праходзяць праз жорсткі кантроль і скрынінг з выкарыстаннем інавацыйнага малекулярнага метаду (NAT), які значна павялічвае ўзровень бяспекі пры выкарыстанні донарскай крыві. Так што як здача так і пераліванне донарскай крыві бяспечныя.

Герой падкрэслівае:

— У Беларусі кроў здаюць выключна ў стацыянарных пунктах. У Ізраілі, паміма стацыянарных памяшканняў клінік і бальніц, часта выкарыстоўваюць перасоўныя станцыі крыві службы МАДА. У Ізраілі вялікі працэнт крыві выкарыстоўваецца зараз у ваенны час для аказання дапамогі падраздзяленням Арміі абароны Ізраіля.

Donor2

Аўтобус службы крыві Маген Давід Адам. Фота з архіва героя

Правілы здачы крыві простыя:

— За суткі да здачы неабходна ўстрымацца ад алкаголю, тлушчай ежы і лекаў (антыбіётыкаў). Забаронена здаваць донарскую кроў людзям, якія маюць цукровы дыябет, лейкімію, лімфому, якія перанеслі гепатыт В і С, СНІД і яшчэ шэраг вірусных захворванняў.

Ці карысна донарства

— Баяцца страты крыві не трэба, — кажа Алег. — Вы ведаеце, існуе навукова пацверджаны факт, што для здаровага чалавека донарства крыві карысна. Для нашага арганізма гэта своеасаблівае ўзварушэнне арганізма праз рэзкую страту крыві. Жанчынам у гэтым плане прасцей: яны і так фізіялагічна губляюць частку крыві раз на месяц. Мужчынскі арганізм у гэтым плане не адаптаваны ўвогуле, і страта адносна невялікага аб'ёму крыві можа быць небяспечнай. Праверана ў баявых умовах: калі паранены салдат з'яўляўся рэгулярным донарам, то яго арганізм быў натрэніраваны кроваздачамі, і страта крыві ў экстраных сітуацыях для яго была не такой небяспечнай.

Беларус дадае напрыканцы:

— Я вам скажу больш: пасля здачы крыві паляпшаецца настрой і з'яўляецца нейкая бадзёрасць. А ўсё таму, што пры кровастраце, а па факце — стрэсе, наш мозг вылучае эндарфіны (гармоны шчасця і адважнага настрою). Донарства крыві вельмі важна. І я быў бы рады, калі кожны з нас зробіць свой унёсак у справу выратавання жыццяў і далучыцца да нацыянальных праектаў «Донараў крыві» ў сваіх краінах.

Даслаць навіну: @ex_presslive 

EX-PRESS.BY, фота з архiва героя
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
вымушаная эмiграцыя
Барадзін
Ізлаіль
донарства
кроў
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Экономика
Сколько времени есть еще на то, чтобы обменять старые белорусские рубли
Общество
Как работает «ментальный напильник». Андрей Вардомацкий объясняет причину роста пророссийских и снижения прозападных настроений в Беларуси
Политика
Лукашенко готов к переговорам с Западом? Интервью с депутатом Европейского парламента
Экономика
Эксперты назвали неожиданный драйвер роста инфляции в Беларуси
Общество
«Не навязывать беларусское сознание». О чем спорят с Астапеней
Происшествия
Задержаны несколько сотрудников из управления Беларусской железной дороги и Центра управления перевозками
Экономика
Что может помочь белорусскому рублю
Политика
Дракахруст: Санкцыі перагледзець, амбасадараў вярнуць? Што стаіць за «маніфэстам» Андрэя Дзьмітрыева
Политика
Латушко: Лукашенко действительно делает намного больше для России, чем для Беларуси
Новости Борисова
«Не знаю, что я тут делаю…» Британский блогер прогулялся по Борисову
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Экономика
Сколько времени есть еще на то, чтобы обменять старые белорусские рубли
Общество
Как работает «ментальный напильник». Андрей Вардомацкий объясняет причину роста пророссийских и снижения прозападных настроений в Беларуси
Политика
Лукашенко готов к переговорам с Западом? Интервью с депутатом Европейского парламента
Экономика
Эксперты назвали неожиданный драйвер роста инфляции в Беларуси
Общество
«Не навязывать беларусское сознание». О чем спорят с Астапеней
Происшествия
Задержаны несколько сотрудников из управления Беларусской железной дороги и Центра управления перевозками
Экономика
Что может помочь белорусскому рублю
Политика
Дракахруст: Санкцыі перагледзець, амбасадараў вярнуць? Што стаіць за «маніфэстам» Андрэя Дзьмітрыева
Политика
Латушко: Лукашенко действительно делает намного больше для России, чем для Беларуси
Новости Борисова
«Не знаю, что я тут делаю…» Британский блогер прогулялся по Борисову
ВСЕ НОВОСТИ