TuTak

«Выжыў пасля расстрэлу». Беларусы знялі фільм пра генацыд беларускага народу

Удзел у здымках прыняў і рэжысёр з Барысава.

TuTak ex-press.by
0

Прэм’ера дакументальнага фільма «Лес» адбылася 26 верасня на ютуб-канале 1142Х. Фільм паказвае некалькі рэальных гісторый 1930-х гадоў пра сталінскія рэпрэсіі. Адна з іх — пра гомельскага чыноўніка, які выжыў пасля расстрэлу ў сумна вядомым Навабеліцкім лесе пад Гомелем. EX-PRESS.BY даведаўся крыху больш пра фільм і здымкі.

1

Здымкі фільма «Лес». Фота cтваральнікаў стужкі

Пра што фільм

У дакументальным фільме выкарыстаныя архіўныя відэа і аўдыё, у якіх сведкі распавядаюць пра падзеі тых гадоў.

Згодна з археалагічнымі раскопкамі 1995 года, у гэтым лесе НКВД расстрэльвала савецкіх грамадзянаў.

У 2021 годзе 52-гі пошукавы батальён МА РБ пачаў раскопкі ў гэтым лесе. Паводле афіцыйнай версіі, у лесе знаходзяцца парэшткі ахвяраў нацыстаў. Генеральны пракурор Беларусі Швед заявіў, што ў лесе можа спачываць ад некалькіх дзясяткаў тысяч да ста тысяч мірных людзей.

Цізер фільма

«У чым галоўны сэнс рэпрэсій»

Марыя Булавінская, рэжысер дакументальга фільма «Лес», шэсць гадоў працавала на «Белсаце», у яе атрымалася захаваць дзясяткі тэрабайтаў здымкаў і відэа пра савецікія рэпрэсіі.

У 2020 годзе Марыі прыйшлося з'ехаць з Беларусі. Для яе эміграцыя спачатку ўспрымалася, як адпачынак: ёй проста трэба было адпачыць ад пераследу. У сваім доме яна не жыла, бо там увесь час як чакалі.

— Я свой архіў: дыскі з дзясяткамі тэрабайтаў пакінула ў памяшканні ў незнаёмых людзей. Два гады ён там праляжаў. Я пачала хвалявацца, рызыкнула яго перавесці. Атрымалася. Было вельмі сумна без яго. Гэта шмат гадоў майго жыцця.

3

Здымкі фільма «Лес». Фота cтваральнікаў стужкі

На пытанне, чаму тэма актуальна, адказвае:

— Гэта тэма сама па сабе вельмі актуальна і асабліва пасля таго, як пад Гомелем у 2021 годзе пачаліся раскопкі. Ёсць запісы дысідэнта Яўгенія Ткача (аўтар кнігі «Через ХХ век, или Отторжение»), які распавядае дзве гісторыі ў фільме. Ён памёр у 2020 годзе. Ёсць таксама розныя фотаздымкі з вёсак.

Беларуска дадае:

— Спачатку не разлічвала, што фільм выйдзе на такія маштабы. Здымачная група і акцёры — усе вельмі таленавітыя людзі. Файная каманда сабралася. Я думала, што будзе проста фільм, але ў працэсе стварэння сцэнара праект пачаў нарастаць і набіраць маштабы.

Як выбралі акцёраў

Марыя прызнаецца:

— Я яшчэ задоўга да здымкаў фільма візуалізавала і чула голас Алега Гарбуза па радыё. Не планавала, але голас сам усплываў. Кастынг-дырэктар прапанаваў гэтага акцёра, я не магла не пагадзіцца.

Максім Шышко вельмі падобны да маладога Яўгена Ткача. У самым пачатку ён сыграў яго. Ён зусім малады. Хацелі састарыць яго з дапамогай грымёра. Былі рызыкі, што можа не атрымаецца. Доўга разважалі. Выбралі іншага акцёра. Бліжэй да здымкаў той не мог удзельнічаць. Я вырашыла, што гэта лёс. І запрасілі Максіма. Ён вельмі на яго падобны: ёсць фотаздымак Яўгена маладога. Падумала, што можна паказаць і яго ў фільме.

6

Здымкі фільма «Лес». Фота cтваральнікаў стужкі

Пра аўдыторыю

Для дзяцей гэта страшны фільм:

— Я хацела б падкрэсліць, што калі яго рабіла, зразумела для сябе, што галоўны сэнс рэпрэсій — давесці нас да стану страху, каб пазбавіць выбару.

Дзяўчына ўзгадвае пачатак вайны ва Украіне:

— Калі пачалася вайна ва Украіне, па радыё падбадзёрвалі, што выжывае не той, хто хаваецца, а прымае актыўныя дзеянні. Заклікалі людзей штосьці рабіць. Той, хто хоць штосьці робіць, выжывае. А той, хто прымае пасіўную пазіцыю, будзе першай ахвярай.

Марыя дадае:

— Можа мы мала гісторый ведаем. Архівы закрыты сёння. Спадзяюся, у аддзелах КДБ паглядзяць гэты фільм. Цікавы моманты ёсць, як склаліся лёсы супрацоўнікаў НКВД, якія займаліся злачынствамі ў 30-я. Мы ведаем імя чалавека, які выжыў. Але гэта не пацверджаная інфармацыя. Вельмі верагодна, што чалавек, які выжыў, быў на вельмі высокай пасадзе.

4

Здымкі фільма «Лес». Фота cтваральнікаў стужкі

У галоўных ролях: Алег Гарбуз, Святлана Зелянкоўская, Мікіта Хвалюк, Максім Шышко.

Ілюстратар: Street_Wind_

Аператар пастаноўшчык: Валянцін Глушко.

Фільм можна паглядзець тут.

Даслаць навіну: @ex_presslive

EX-PRESS.BY, фота cтваральнікаў стужкі
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
вынужденная эмиграция
кіно
генацыд
Выжыў пасля расстрэлу
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
«Гарант стабильности, конечно, настоящий богатырь. По лестнице подняться уже не может, зато груду нарубленных дров на фото показывает»
Общество
«Если этот человек сейчас сидит в аппарате, то он максимально заинтересован в раскручивании репрессий»
Общество
Погиб начальник отдела СИЗО №1
Общество
Белорусский экс-политзаключенный ударил молотком по стене Кремля
Политика
Дмитриев считает, что для перемен в Беларуси нужна поддержка ЕС, а не санкции
Общество
«Если бы такое произошло в Минске — он бы просто рухнул». Как беларусы пережили «ураган столетия» в США
В мире
«Мы нападем непосредственно на Санкт-Петербург». Военные из Польши и стран Балтии обсудили военный ответ на возможное вторжение РФ
Культура
В Штутгарте почти два десятка человек обратились к врачам после того, как сходили в оперу
Политика
Экс-кандидатку в президенты Татьяну Короткевич посадили на 15 суток из-за фото в соцсетях — «Наша Ніва»
Общество
«В детстве слышал от родственников». Минчанин нашел в шкафу ружье «из коллекции князей Радзивиллов»
ВСЕ НОВОСТИ