TuTak

«Для многіх беларусаў час нібы застыў у 1937 годзе». Ноч (не)расcтраляных паэтаў у Вільні

Вершы і песні рэпрэсаваных і забітых сталінскім рэжымам гучалі ля турмы.

TuTak ex-press.by
0

Беларусы ў Вільні чацвёрты год запар збіраюцца ля сцен старой турмы, каб ушанаваць памяць рэпрэсаваных і забітых сталінскім рэжымам. А таксама нагадаць, што рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

Ноч на 29 кастрычніка стала для паэтаў Беларусі ноччу нерасстраляных — іх вершы і песні гучалі ля турмы ў Вільні, дзе, па словах вядоўцы Алеся Чахоўскага, «таксама пралівалася нявінная кроў».

Тут чыталі вершы паэтаў Алеся Кляшторнага, Анатоля Таўбіна, Міхася Чарота, Юлія Таўбіна, а таксама Уладзіміра Дудара, Максіма Знака, Алеся Пушкіна. Творы былі прадстаўлены на беларускай мове і ідышы.

5 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Беларускі паэт Сяргей Сыс. Фота чытачоў

Сяргей Сыс на «Ночы (не)расстраляных паэтаў» чытаў верш Максіма Знака «Бульба»:

Яны думалі — нас пахавалі…
А мы бульба! Як нас пахаваць?
Мы зялёным зямлю прабівалі,
Спрабавалі да неба дастаць.
Яны рэзалі нас на кавалкі,
Але кожны прарваўся наверх.
Стала болей нас! Неспадзяванка!
Вось! Трымайце яшчэ адзін мех!
Яны ў цемры мяхі пакідалі,
Яны думалі – гэта адказ,
Але мы прарасталі ў падвале,
Мы — жывыя! Не знішчыце нас!

0 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Літоўскі палітык і грамадскі дзеяч Эмануэліс Зінгерыс. Фота чытачоў

На мерапрыемстве выступіў літоўскі палітык і грамадскі дзеяч, член Сейму Літвы Эмануэліс Зінгерыс. Ён нагадаў прысутным пра важнасць памяці:

— Давайце ўзгадаем тых, хто цяпер у турмах. Мы ведаем і памятаем пра людзей, якія, застаючыся ў цішы беларускіх турмаў, трымаюць гонар свайго народа. Вы ў сябе дома, у дэмакратычнай Літве. Давайце разам захоўваць нашы гісторыі і адправім вершніка на Усход. Нашыя народы прайшлі праз стагоддзі супраціву.

Photo 2024 10 29 20 42 22 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Фалькларыстка і спявачка Святлана Чакушка выканала песню Алега Хадыко на ідышы, прысвечаную закатаваным беларускім габрэям. Фота чытачоў

Асабліва кранальныя моманты — выступ этна-цэнтра «Світанак», які прадставіў верш Юлія Таўбіна «Люблю я край, дзе вечары», а таксама супольнае выкананне песні «Купалінка» на словы Міхася Чарота.

4 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Этна-цэнтр «Світанак». Фота чытачоў

Сімвалічную пастаноўку прадставіў «Тэатр Разам». Асноўная думка спектакля гучала як напамін: Беларусь будзе свабоднай.

1 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Беларусы на ночы (не)расстраляных паэтаў. Фота чытачоў

Вядоўца мерапрыемства Алесь Чахоўскі падкрэсліў:

— Рэпрэсіі ў Беларусі не спыніліся. У 21 стагоддзі беларускі народ па-ранейшаму змагаецца за сваю будучыню. Тыя, хто клапоціцца пра незалежнасць, становяцца ахвярамі рэжыму: праваабаронцы, журналісты, філосафы. Гэта змаганне за будучыню і незалежнасць нашай краіны.

23 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Анонс мерапрыемства. Фота чытачоў

Прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі па сацыяльнай палітыцы Вольга Зазулінская дадала:

— Сёння рэпрэсіі працягваюцца, і для многіх беларусаў час нібы застыў у 1937 годзе. У турмах утрымліваецца 174 жанчыны. Наш абавязак — быць іх галасамі. Больш за 600 дзён у поўнай ізаляцыі знаходзіцца Сяргей Ціханоўскі: адзін у камеры, без адваката, без перадач і медыцынскай дапамогі.

Хотите даслаць навіну? Мы на сувязі: @ex_presslive

EX-PRESS.BY, фота чытачоў
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
вымушаная эмiграцыя
беларусы
ноч нерасстраляных паэтаў
Вільня
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Борисова
В Борисове арестовали активистов Сергея Салаша и Дмитрия Бабицкого
Общество
Компания Meta, которой принадлежит Instagram и Facebook, выявила в Беларуси сеть влияния на польскую аудиторию
Экономика
Лойко: Оплата за ЖКХ будет расти для всех. Никакие «тунеядцы» не заткнут дыру по коммуналке
В мире
Пастухов: Возможно, мы стоим у истоков формирования новых Антанты и Оси в какой-то извращенной постмодернистской упаковке
Спорт
Главный тренер ФК БАТЭ: Хотели сохранить 80 процентов футболистов, но желания не совпадают с возможностями
Политика
МИД Литвы заявил, что в ситуации с контрабандой метеозондами согласился бы на переговоры в Минске, однако есть «но»
Экономика
McDonald's 2021 vs Mak.by 2025. Как изменились бургеры, сколько стоит картофель и что вообще с ценами?
Спорт
МОК больше не против проведения в Беларуси международных соревнований
Общество
В Орше пьяный слесарь пустил под откос тепловоз и получил «химию»: большая разница с делами «рельсовых партизан»
Политика
Класковский: Коул снова в Минске. Остросюжетный сериал, которому могут позавидовать голливудские режиссеры, продолжается
ВСЕ НОВОСТИ