TuTak

«Заяц варыць піва»: у Варшаве паказалі камедыю пра сучасную Беларусь

Спектакль сабраў поўную залу і выклікаў моцны водгук у беларусаў і палякаў.

TuTak ex-press.by
0

У Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве адбылася прэм’ера спектакля «Заяц варыць піва» — камедыйнай пастаноўкі тэатра-студыі «Купалінка». Ён раскрывае балючую, але знаёмую кожнаму беларусу рэчаіснасць праз алегорыі, гумар і сум па радзіме.

П’еса была напісана яшчэ ў 1990-х беларускім літаратуразнаўцам і драматургам Сяргеем Кавалёвым па матывах казак і вершаў Уладзіміра Караткевіча. Аднак яе тэмы — улада, страх, супраціў і мара пра свабоду — гучаць сёння асабліва востра. Паставіла спектакль Наталля Локіць.

Казачная форма — рэальнае адлюстраванне

Дзеянне разгортваецца ў выдуманым птушыным царстве, дзе кіруе дыктатар Арол. Галоўны герой — Верабей — спрабуе змагацца з несправядлівасцю, але менавіта філосаф Заяц становіцца тым, хто гатовы рызыкаваць, каб яго абараніць.

Photo 2025 04 07 09 26 32 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Прэм’ера спектакля «Заяц варыць піва». Фота чытачоў

Кожны вобраз у спектаклі сімвалічны: Чапля — выканаўчая ўлада, Сава — абыякавасць, а Дрозд — служка сістэмы. Дразда сыграў польскі актор Матэуш, які спецыяльна вывучыў беларускую мову дзеля ўдзелу ў пастаноўцы.

Спектакль, які прымушае думаць

Паказ адбываўся на беларускай мове з польскімі субцітрамі. Гледачы — беларусы, што жывуць у Варшаве і палякі — рэагавалі вельмі эмацыйна: смех чаргаваўся з цішынёй, а пасля — з апладысментамі і слязамі.

Photo 2025 04 07 09 25 59 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Прэм’ера спектакля «Заяц варыць піва». Фота чытачоў

На прэм’еры прысутнічалі вядомыя прадстаўнікі беларускай культуры, якія таксама працуюць з «Купалінкай» — Аляксандр Ждановіч (Маляваныч) і Святлана Зелянкоўская.

«Купалінка» — ад студыі да голасу эміграцыі

Тэатр «Купалінка» быў заснаваны як дзіцячая студыя беларускіх эмігрантаў, але з 2022 года аб’яднаў і дарослых удзельнікаў. Для многіх актораў гэты спектакль стаў асабістым выказваннем, бо ўсе яны ведаюць, што такое жыць ва ўмовах несправядлівасці ў Беларусі.

Photo 2025 04 07 09 25 19 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Акторы театру «Купалінка». Фота чытачоў

«Заяц варыць піва» — гэта не толькі спектакль, але і спосаб захоўваць беларускую мову, перадаваць праўду і гаварыць пра важнае, нават калі зусім няпроста.

 Даслаць навіну: @ex_presslive

EX-PRESS.BY, фота чытачоў
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
вымушаная эмiграцыя
тэатр
Локіць
прэмьера
Варшава
Заяц варыць піва
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: В администрации Трампа перепутали латиноамериканские опереточные диктатуры с фундаменталистскими тоталитарными деспотиями Евразии
Общество
Беларусь готовится к паводку: Усилен контроль водоснабжения, торговли и общепита в предполагаемых эпицентрах
Политика
Анжелика Мельникова жертва или агентка? Польская прокуратура ответила на запрос Павла Латушко
Общество
Еще один дрон упал в Добрушском районе. Вероятно, потом его взорвали саперы
Спорт
Футбол. Кубок Беларуси. БАТЭ обыграл жодинское «Торпедо» и вышел в полуфинал
TuTak
«Вау, Ба!» EX-PRESS.LIVE рассказал о женщинах в эмиграции, которые начали жизнь заново в 50
Политика
Карбалевiч: Як расьсьледаваньне Гааскага суду ўскладніць жыцьцё Лукашэнкі
Общество
Рождаемость в Беларуси падает 10 лет подряд. «Зеркало» и BELPOL получили закрытые цифры
Общество
Ветераны белорусской “Альфы“ занимают руководящие должности в российском секретном спецподразделении “Центр 795“ — The Insider
Политика
Класковский: Лукашенко готовится к новому раунду. Прижмут ли его американцы с депортацией политических врагов?
ВСЕ НОВОСТИ