TuTak

У гарадах Еўропы праходзяць акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Фота

Чытач EX-PRESS.BY даслаў фота з Вільні.

TuTak ex-press.by
0

21 траўня — Дзень салідарнасці з палітзняволенымі і чацвёртая гадавіна смерці Вітольда Ашурка, які загінуў у зняволенні. З гэтай нагоды Праваабарончы цэнтр «Вясна» і Аб’яднаны пераходны кабінет заклікаюць беларусаў замежжа далучацца да акцый салідарнасці.

Сёння ў турмах застаюцца сотні людзей. Сярод іх — цяжкахворыя, пажылыя, бацькі непаўналетніх, людзі з інваліднасцю. Стан многіх — крытычны. Некаторыя былі вызваленыя з цяжкімі дыягназамі, як, напрыклад, Ганна Кандраценка, якая неўзабаве памерла на волі. У зняволенні загінулі Вітольд Ашурак, Алесь Пушкін, Ігар Леднік, Мікалай Клімовіч і іншыя.

Першыя акцыі салідарнасці ўжо адбыліся. 11 траўня ў Бруселі, Бельгія, прайшла акцыя памяці. 16 траўня ў Гаазе, Нідэрланды, прайшла сустрэча пад назвай «Салідарнасць з палітвязнямі ў Беларусі».

18 траўня ў Вільні прайшоў забег «Бяжым за тых, хто не можа», які стартаваў ад будынка Сейму. Пасля забегу ўдзельнікі сабраліся на мітынг на Кафедральнай плошчы.

V2 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі ў Вільні. Фота чытачоў

У Варшаве ў гэты ж дзень каля помніка Мікалаю Каперніку прайшла акцыя «Шлях да волі праз кайданы». 20 траўня ў Гданьску адбылася сустрэча з журналістам і былым зняволеным Алегам Груздзіловічам.

21 траўня ў Варшаве ў 17:00 адбудзецца сустрэча «Напішы ліст палітвязню» па адрасе Dożynkowa 6a. Удзел у ёй возьмуць Андрэй Гнёт і Марына Касінерава. А 18:00 у Музеі вольнай Беларусі (вул. Foksal 11) адкрыецца выстава «Нічога асабліва новага».

V1 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі ў Вільні. Фота чытачоў

У Беластоку ў 18:00 акцыя салідарнасці пройдзе ў скверы Wolnej Białorusi (вул. Elektryczna 7). У Вільні ў 19:00 пачнецца «Вахта святла» каля амбасады Беларусі (вул. Mindaugo 13).

22 траўня ў Кракаве ў 17:30 адкрыецца выстава «Творчасць за кратамі», пасля якой адбудзецца дыскусія. Падзея пройдзе ў прасторы на вуліцы Mikołajska 4/6. У Вільні ў гэты ж дзень у 19:00 у тэатры Mroj-hall (Gedimino pr. 28) адбудзецца прэм’ера спектакля «Ордэн Белай Мышы». У Вроцлаве а 19:00 на вуліцы Tadeusza Kościuszki 35A адбудзецца падпісанне лістоў салідарнасці палітвязням.

23 траўня ў Познані пройдзе «Дзень палітвязня» — удзельнікі будуць пісаць лісты, глядзець дакументальнае кіно, размаўляць і дзяліцца гісторыямі. Сустрэча адбудзецца ў прасторы Rozbrat (вул. Pułaskiego 21A).

24 траўня ў Утрэхце, Нідэрланды, у 20:00 пачнецца вечар «Пяць гадоў барацьбы і рэпрэсіяў у Беларусі», які адбудзецца ў кнігарні Savannah Bay (вул. Telingstraat 13).

V3 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі ў Вільні. Фота чытачоў

Праваабаронцы і надалей заклікаюць беларусаў у розных краінах ладзіць акцыі, сустрэчы, выставы і культурныя імпрэзы, каб нагадаць пра тых, хто сёння пазбаўлены волі за праўду і перакананні.

Даслаць навіну: @ex_presslive

EX-PRESS.BY, фота чытачоў
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
вымушаная эмiграцыя
беларусы
палітзязні
акцыя салідарнасці
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Класковский: Бабарико, Колесникова, Северинец — сильные политические фигуры. В эмиграции может обостриться конкуренция персон и стратегий
Политика
Шрайбман: ЕС не имеет четкой стратегии развития отношений с Беларусью
Политика
США снимают санкции с белорусского калия
Политика
Лукашенко освободил 123 политзаключенных, 114 вывезено в Украину (онлайн)
Новости Борисова
В Борисове арестовали активистов Сергея Салаша и Дмитрия Бабицкого
Общество
Компания Meta, которой принадлежит Instagram и Facebook, выявила в Беларуси сеть влияния на польскую аудиторию
Экономика
Лойко: Оплата за ЖКХ будет расти для всех. Никакие «тунеядцы» не заткнут дыру по коммуналке
В мире
Пастухов: Возможно, мы стоим у истоков формирования новых Антанты и Оси в какой-то извращенной постмодернистской упаковке
Спорт
Главный тренер ФК БАТЭ: Хотели сохранить 80 процентов футболистов, но желания не совпадают с возможностями
Политика
МИД Литвы заявил, что в ситуации с контрабандой метеозондами согласился бы на переговоры в Минске, однако есть «но»
ВСЕ НОВОСТИ