26 красавіка беларуская супольнасць Уроцлава і Вільні сабралася на мітынгу-рэквіеме, каб ушанаваць памяць ахвяр аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
«Для беларусаў Чарнобыль — гэта незагойная рана: тысячы лёсаў, разбураныя сем’і, страчаная зямля і доўгія гады барацьбы з нябачнай небяспекай.
Мы памятаем Чарнобыль, бо памяць пра трагедыю вучыць нас цаніць жыццё, берагчы сваю зямлю і быць адказнымі перад будучымі пакаленнямі. Гэта напамін пра тое, да якіх наступстваў можа прывесці абыякавасць, замоўчванне праўды і неасцярожнае абыходжанне з прыродай.
Пакуль жыве памяць — жыве і надзея, што падобныя трагедыі ніколі больш не паўторацца», — кажуць удзельнікі акцыі.
Даслаць навіну: @ex_presslive
Добро пожаловать в реальность!