16 лютага беларуская супольнасць у Вільні прыняла ўдзел у святкаванні аднаго з галоўных нацыянальных святаў Літвы — Дня аднаўлення дзяржаўнасці.
Святочнае шэсце стартавала ад плошчы Кудзіркі. Беларусы неслі вялізны літоўскі сцяг, а таксама бел-чырвона-белыя сцягі, якія ўжо сталі сімвалам салідарнасці паміж народамі. Шэсце прайшло па цэнтральных вуліцах Вільні і завяршылася на плошчы Сімона Даўкантаса.
Урачыстая цырымонія ўзняцця сцягоў трох краін Балтыі — Літвы, Латвіі і Эстоніі — адбылася каля прэзідэнцкага дварца.
Адзін з удзельнікаў шэсця, ураджэнец Жодзіна Антон паведаміў EX-PRESS.BY:
— Беларусы далучыліся да віншаванняў, падкрэсліваючы агульную гісторыю і каштоўнасці, якія аб’ядноўваюць нашы народы.
Жыхары Вільні цёпла прымалі беларускае шэсце. З абодвух бакоў гучалі словы падзякі: «Ačiū, Lietuva!» і «Жыве Беларусь!» Святкаванне ў чарговы раз паказала, што беларусы і літоўцы маюць моцную сувязь, заснаваную на павазе і ўзаемнай падтрымцы.
Даслаць навіну: @ex_presslive
Добро пожаловать в реальность!