TuTak

«Нічога асабліва новага»: у Варшаве адкрылася выстава пра беларускіх палітвязняў

Дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі адзначылі адкрыццём экспазіцыі, якая сведчыць пра боль, руціну і незабытыя гісторыі тых, хто за кратамі.

TuTak ex-press.by
0

Дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі абвешчаны 21 траўня — у памяць пра Вітольда Ашурка, які загінуў у калоніі чатыры гады таму. З таго часу ў няволі памерлі яшчэ шасцёра беларусаў. У Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве адкрылася выстава «Нічога асабліва новага» — гэта словы, якія часта гучаць у лістах з-за кратаў. Экспазіцыя праз асабістыя рэчы, словы і сведчанні перадае тое, што засталося па-за межамі навінных стужак: штодзённы боль і нябачнае змаганне.

Vs1 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Выстава «Нічога асабліва новага». Фота чытачоў

Сёння ў Беларусі несправядліва пазбаўленыя волі як мінімум 1192 чалавекі. Менавіта таму сёлетняя тэма Дня салідарнасці — «салідарнасць як памяць».

У Варшаве, у Музеі Вольнай Беларусі, да гэтага дня адкрылася выстава «Нічога асабліва новага», прысвечаная жыццю і слову беларускіх палітвязняў. Назва ўзята з частай фразы ў іх лістах — за будзённымі словамі хаваецца трагедыя, боль і нязломнасць.

Vs2 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Выстава «Нічога асабліва новага». Фота чытачоў

Выстава стваралася ва ўмовах, калі амаль няма артэфактаў, і таму галоўным матэрыялам сталі словы — вершы, запісы, лісты. Побач з імі — асабістыя рэчы зняволеных. «Насамрэч гэта — цішыня, якая крычыць», — кажа куратар праекту Вольга Кліп.

Vs3 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Выстава «Нічога асабліва новага». Фота чытачоў

На адкрыцці экспазіцыі прадставілі кніжную частку праекта — «Турэмны дзённік», а таксама новыя выданні серыі «Беларуская турэмная літаратура», сярод якіх кніга Максіма Знака «Закамерон».

Vs4 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Выстава «Нічога асабліва новага». Фота чытачоў

Ініцыятарам выставы выступіў Музей Вольнай Беларусі. У праекце ўдзельнічалі цэнтр «Вясна», ініцыятыва «Да Волі», Народнае антыкрызіснае ўпраўленне. Падтрымку аказалі Амбасада Нідэрландаў, мэрыя Варшавы і фундацыя «Trzy Trąby».

Даслаць навіну: @ex_presslive

EX-PRESS.BY, фота чытачоў
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ