TuTak

Варшава ўбачыла прэм’еру чыткі «Лабірынтаў Власта»

Студыя «Купалінка» прадставіла новую п’есу Сяргея Кавалёва ў фармаце амаль спектакля.

TuTak ex-press.by
0

У Варшаве адбылося першае чытанне найноўшай п’есы Сяргея Кавалёва «Лабірынты Власта», пастаўленае дарослай групай студыі «Агмень» («Купалінка»). Рэжысёр — ураджэнка Жодзіна Наталля Локіць. Пастаноўка, заснаваная ў тым ліку на тэкстах Вацлава Ластоўскага, выйшла за межы звычайнай чыткі і была набліжаная да паўнавартаснага спектакля.

Прэм’ерная чытка адбылася ў нядзелю ў Варшаве і сабрала гледачоў, зацікаўленых сучаснай беларускай драматургіяй і тэатрам «Купалінка». П’еса «Лабірынты Власта», створаная з выкарыстаннем фрагментаў аповесці Вацлава Ластоўскага «Лабірынты», была напісана перад 2020 годам для Купалаўскага тэатра... Але так адбылося, што новае асэнсаванне гістарычных і культурных сюжэтаў, давялося увасабляць «Купалінцы».

Рэжысёр Наталля Локіць, ураджэнка Жодзіна, у гэтай працы зрабіла акцэнт на дынаміцы і візуальнай выразнасці. Яе падыход дазволіў выйсці за межы традыцыйнай сцэнічнай чыткі: замест статычнага выканання гледачы ўбачылі амаль паўнавартасны спектакль з выразнай рытмікай і эмацыйнай напругай.

Photo 2026 04 19 23 47 46 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Фота чытачоў.

Нягледзячы на фармат чытання, пастаноўка атрымалася візуальна насычанай. Студыя «Купалінка» прапанавала жывую і экспрэсіўную інтэрпрэтацыю — з мастацкім афармленнем і выкарыстаннем вобразаў цягніка, полацкіх лабірынтаў, кансператыўнай кватэры і засценкаў ГПУ.

Пасля паказу адбылася дыскусія з удзелам аўтара п’есы і рэжысёра. Гледачы адзначылі трапны падбор акцёраў і цэласнасць рэжысёрскага рашэння.

На наступны дзень драматург Сяргей Кавалёў, падзяліўся ўражаннямі ў сацыяльных сетках. Паводле яго, пастаноўка стала для яго прыемнай нечаканасцю:

«“Купалінка” зрабіла не класічную, статычную чытку, а амаль што спектакль: з дынамікай, экспрэсіяй, мастацкім афармленнем… На абмеркаванні ўсе адзначылі трапны падбор акцёраў на ролі».

Аўтар таксама прызнаўся, што ў працэсе пастаноўкі па-новаму зірнуў на ўласны твор:

«Я зразумеў, што пісаў п’есу пра Вацлава Ластоўскага, а атрымалася п’еса пра жанчын: Анну Сняжынскую, Рыту Лейман, Ядвігу Шыпілу…»

Даведка:

Сяргей Кавалёў — беларускі драматург, літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук, аўтар шматлікіх п’ес, якія ставіліся ў розных краінах.

Хочаце даслаць сваю навіну? Мы на сувязі: @ex_presslive

EX-PRESS.BY, фота чытачоў
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ