Музыка Сяржук Доўгушаў заспяваў з гуртом «Касары». У складзе хора акрамя Сяржука — ўдзельнікі мужчынскіх спеўных сходаў, якія з пачатку восені 2023 года Доўгушаў ладзіў у Варшаве.
Беларус актыўна прасоўвае ідэю важнасці мужчынскага голасу ў беларускай культуры. Па яго словах, тут няма гендарнай дыскрымінацыі, а правілы і выбар рэпертуару дыктуюць традыцыі.
Па яго словах, праз спевы можна знайсці сувязь з сабой. Праз родную культуру і традыцыі можна шмат усяго адшукаць і шмат чаго дасягнуць.
Гучалі касары сапраўды магутна і прыгожа:
Посмотреть эту публикацию в Instagram
— Музыка і спевы дапамагаюць адчуць сябе ў гэтым мітуслівым свеце. Калі мужчыны спявалі, адчувалася вялікая моц. Было сапраўды прыемна далучыцца да такой падзеі. Госці атрымалі і тэрапію, і асалоду, і паўдзельнічалі ў вясёлай гульне (цяпер чакаем вяселля тых, для каго спявалі «Касары»), — распавяла чытачка.
Даслаць навіну: @ex_presslive
Добро пожаловать в реальность!