TuTak

«Сумленне нацыі». У Варшаве да 100-годдзя Васіля Быкава зʼявіўся мурал

У Беларусі і ў замежжы на працягу некалькіх дзён чакаюцца сустрэчы і вечарыны, прысвечаныя памяці пісьменніка.

TuTak ex-press.by
0

19 чэрвеня – 100-годдзе Васіля Быкава. Напярэдадні юбілею недалёка ад Беларускага дому ў Варшаве зʼявіўся мурал, прысвечаны пісьменніку. Увасобіла кампазіцыю міжнародная арганізацыя «Рух беларускіх нацыяналістаў».

Побач з выявай пісьменніка — цытаты пра Беларусь, яе незалежнасць і пра беларускую мову:

«Я веру, што Беларусь жыве і будзе жыць. Зробім-жа ўсё дзеля гэтага».

«Мова — аснова ня толькі нацыянальнай культуры, але і існавання нацыі, існавання этнасу».

«I калi нам цяпер чагосьцi не хапае, дык найперш — нацыянальнай волi, дасканалай нацыянальнай свядомасьцi».

«Толькі пры свабодзе і Незалежнасці магчымы працяг беларускай гісторыі».

«Толькі нацыяналізм з найбольшай выніковасцю здольны абʼяднаць сілы грамадства ў ягоным дэмакратычным развіцці».

Photo 2024 06 18 23 01 55

У Варшаве да 100-годдзя Васіля Быкава зʼявіўся мурал. Фота чытачоў

У Беларусі і ў замежжы на працягу некалькіх дзён чакаюцца сустрэчы і вечарыны, прысвечаныя памяці Васіля Быкава. Вось некаторыя з іх:

Польшча

19 чэрвеня. Лекцыя і дыскусія: «Доўгая дарога дамоў. Васіль Быкаў і Беларусь»

Выступоўца: паэт Андрэй Хадановіч.

Месца правядзення: Беларускі моладзевы хаб (Варшава, ul. Dożynkowa 6A).

Пачатак: 18:30 (19:30 менскага часу). Уваход дармовы.

23 чэрвеня. Імпрэза ў Варшаве памяці Васіля Быкава

Чытанне ўрыўкаў з твораў пісьменніка, лекцыі пра творчасць Васіля Быкава, успаміны сяброў і сучаснікаў, спектакль «Суд Сумлення».

Выступоўцы: Зянон Пазняк, Галіна Пазняк, Зміцер Бартосік і інш.

Месца правядзення: Беларускі дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6).

Пачатак 14:00 (15:00 беларускага часу). Уваход дармовы.

Сустрэча з Уладзімерам Арловым

Пісьменнік Уладзімер Арлоў, які добра асабіста ведаў Быкава, правядзе экскурсію па творчым свеце беларускага класіка.

У праграме:

новыя факты, а таксама нечаканыя ракурсы жыцця і творчасці Васіля Быкава;

жывы голас народнага пісьменніка Беларусі;

Быкаў як мастак;

прэзентацыя новай кнігі Быкава «Бліндаж» з удзелам выдаўца, кіраўніка фонду Kamunikat.org Яраслава Іванюка;

фрагменты ўспамінаў Карласа Шэрмана пра Васіля Быкава прачытае старшыня Беларускага ПЭНа Тацяна Нядбай;

кніжны кірмаш з навінкамі беларускай літаратуры.

Месца правядзення: Цэнтр беларускай салідарнасці, Oleandrów 6/2, Варшава.

Пачатак: 17:00 (18:00 беларускага часу). Уваход дармовы.

Беларусь

Імпрэзы Дзяржаўнага музею гісторыі беларускай літаратуры

Месца правядзення: музэй-дача Васіля Быкава (Ждановічы, вул. 6-я Дачная, 62).

19 чэрвеня. «Знаёмы незнаёмы Быкаў»

13:00–14:00. Экскурсія па музеі–дачы (знаёмства з пастаяннай экспазіцыяй, дапоўненай малюнкамі Быкава і экспанатамі з фондаў ДМГБЛ).

14:30–16:00. Літаратурныя размовы з наведнікамі на падворку дачы. Віктарына па загадкавых старонках творчасці Васіля Быкава.

20 чэрвеня. «Ведаць тое, аб чым пішаш»

Прыём наведнікаў, экскурсія–лекцыя, прысвечаная пачатку творчага шляху і першым спробам пяра Васіля Быкава на прыкладзе апавяданняў і аповесцяў 1950–1960-х гг.

21 чэрвеня. «Шумныя бярозы»

14:00–17:30. Літаратурна-мастацкі пленэр з удзелам наведнікаў музею: бліц – лекцыя па тэорыі літаратуры, чытанне мастацкага эсэ І. Князевай «Аўтамабіль, час і Васіль Быкаў», літаратурныя гульні, напісанне ўдзельнікамі пленэру невялікіх уласных мастацкіх твораў, стварэнне ілюстрацый да іх.

22 чэрвеня. «Васільковы пленэр»

14:00–18:00. Роспіс шопераў у тэхніцы маляваных дываноў на тэму «Выяўленне вобразаў В. Быкава праз інсітнае мастацтва».

Кошт – 30 руб.

Чэхія

19 чэрвеня. Прэзентацыя юбілейнай кнігі пра Васіля Быкава ў Празе

Асветніцкая суполка «Скарына» і Нацыянальная бібліятэка Чэскай Рэспублікі запрашаюць на адкрыццё выставы і юбілейную сустрэчу з нагоды 100-гадовага юбілею нараджэння Васіля Быкава. Пачатак а 16-й гадзіне (17-й паводле беларускага часу).

Месца правядзення: Klementinum 190, Прага, Národní knihovna ČŘ, 1-ы паверх (выставачная заля).

Пачатак а 16-й гадзіне (17-й гадзіне беларускага часу).

Літва

19 чэрвеня. Выстава кніг Быкава ў Віленскім беларускім музеі, быкаўскія чытанні

«Адбудуцца вольныя чытанні фрагментаў з кніг аўтара, чыё сэрца жыло Беларуссю. Запрашаем усіх ахвочых прачытаць свае ўлюбёныя старонкі з яго твораў уголас і (ці) паслухаць іх у выкананні іншых чытачоў і чытачак. І, вядома ж, з радасцю прапануем вам пазычыць кнігу вялікага беларускага пісьменніка на добрае чытанне дома!» — напісалі арганізатары.

Месца правядзення: «Чытальня», Беларускі музей у Вільні, адрас: Vilniaus g. 20.

Час: 17:00–20:00 (18:00–21:00 менскага часу).

Даслаць навіну: @ex_presslive

EX-PRESS.BY, фота чытачоў
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
вымушаная эміграцыя
Быкаў
100-годдзе
Варшава
мурал
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ