TuTak

Беларускі тэатр-студыя «Купалінка» завяршыў сезон спектаклямі ў Мазавецкім інстытуце культуры Варшавы

Але тэатральнае лета прадоўжыцца. Наперадзе — «Купалле» на беразе Віслы і тэатральныя летнікі для беларускіх дзяцей і падлеткаў.

TuTak ex-press.by
0

Тэатр «Купалінка» разам з рэжысёрам Наталлей Локіць, якая пераехала з Жодзіна ў Варшаву ў маі 2022 года, ужо падарыў гледачам шэраг цудоўных пастановак. На тэатральных падмостках варшаўскага Мазавецкага інстытута культуры тэатр завяршыў свой чацвёрты сезон паказам адразу трох паўнавартасных спектакляў, у якіх прынялі ўдзел акторы-эмігранты: дзеці і дарослыя, беларусы і ўкраінцы. Тры новых п'есы напісаныя сучаснымі беларускімі аўтарамі.

T7

Наталля Локіць з акторамі

«Сляза Волата» — кранальная філасофія

Першай прэмʼерай стала пастаноўка паводле пʼесы Сяргея Кавалёва «Сляза волата». Напісаная ў 2020 годзе, філасофская драма даследуе канцэпцыю радасці і смутку, чалавечых эмоцый і важнасці самааддачы для дасягнення шчасця. Выкананая глыбокіх перажыванняў і шчырых эмоцый. Гэтая пʼеса знайшла водгук у гледачоў, прымусіўшы задумацца аб шматлікіх аспектах жыцця. Музыку да спектаклю напісаў Піт Паўлаў, а ўнікальныя мультымедыйныя дэкарацыі стварыла Святлана Баева.

T2

Акторы Уладзімір Шабета і Святлана Зелянкоўская

«Кветкі пад дажджом»: метафара пра дзяцей-эмігрантаў

Пʼеса «Кветкі пад дажджом» Ігара Сідарука — метафарычная гісторыя аб кветках, перасаджаных на новае месца, прысвечана дзецям, змушаным адаптавацца да новых умоў жыцця.

T8

Акторы тэатра-студыі «Купалінка»

Спектакль заснаваны на рэальных перажываннях дзяцей ва ўзросце 9-12 гадоў, што надае яму асаблівую шчырасць і глыбіню. Гісторыі, расказаныя юнымі акторамі, кранулі сэрцы гледачоў і нагадалі аб важнасці падтрымкі і разуменні ў цяжкія моманты.

@expressby Глядзіце, як эмацыйна Зянон Пазняк глядзеў і здымаў тры спектакля варшаўскага тэатра беларускіх эмігрантаў «Купалінка». Матэрыал пра прэм'еру чытайце на EX-PRESS.LIVE. #зянонпазняк #беларусывпольше #беларусывваршаве #тэатр #expressby ♬ оригинальный звук - EX-PRESS.LIVE

«Мой Шлях» — драма, поўная веры

Трэці спектакль вечара, пастаўлены сумесна з Марынай Якубовіч пры падтрымцы Фонду «Ашока», уяўляе сабой дакументальную драму аб эміграцыі. Пастаноўка расказвае гісторыі эмігрантаў, якія сутыкнуліся з цяжкасцямі адаптацыі ў новай краіне.

Спектакль задзейнічаў актораў розных узростаў, у тым ліку падлеткаў і дарослых, сярод якіх Паліна Нітчанка і сама Наталля Локіць. Іх гісторыі таксама ляглі ў аснову пʼесы.

T4

Спектакль тэатра-студыі «Купалінка»

Цікава, што пʼеса «Мой Шлях» знайшла водгук не толькі ў беларускай, але і ў польскай аўдыторыі. Перш чым паказаць яе беларусам, пастаноўку паказалі ў некалькіх польскіх ліцэях.

Наперадзе — «Купалле» на беразе Віслы і тэатральныя летнікі

Тэатр-студыя «Купалінка» не збіраецца спыняцца пасля прэмʼер. Наперадзе іх чакае падрыхтоўка да «Купалля», якое пройдзе 22 чэрвеня. Беларусаў Варшавы зноў запрашаюць сустрэцца на беразе Віслы і разам пражыць самую кароткую, поўную светлых таямніцаў ночку году. Спяваць песні, танчыць абрадавыя танцы пад апекай найлепшых профі, шукаць папараць-кветку і новых сяброў. А яшчэ плесці вянкі і пускаць іх па рацэ, каб панесла яна мары і надзеі беларусаў, і каб яны чароўным чынам хутка споўніліся!

Таксама ў «Купалінкі» гэтым летам зноў адбудуцца бясплатныя тэатральныя летнікі для беларускіх дзяцей.

Падзяліцца меркаваннем: @ex_presslive 

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
вымушаная эмiграцыя
тэатр
Локіць
прэмьера
Варшава
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
Новости Жодино
В Жодино появился новый арт-объект «Четвероногие герои». Фотофакт
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
Новости Жодино
В Жодино появился новый арт-объект «Четвероногие герои». Фотофакт
ВСЕ НОВОСТИ