TuTak

На прэм'еру спектакля «На Вальніцы» паводле раману Уладзiмiра Някляева нечакана завiтаў Зянон Пазьняк

Прэм'ера пастаноўкi Наталлi Локіць з Жодзiна прайшла з поўным аншлагам.

TuTak ex-press.by
0

Рэжысёрка і актрыса з Жодзіна Наталля Локіць пераўвасобіла і пераасэнсавала раман «Гэй Бэн Гіном» Уладзіміра Някляева. Разам з акцёрамі тэатра-студыі «Купалінка» яна прадставіла публіцы гісторыю пра беларускія сны, легенды і галоўнага героя рамана — Янку Купалу.

354567566 639706241525682 2836574346893249996 n
Наталля Локіць.

Першыя фрагменты спектакля «На Вальніцы» паказалі ў Варшаве на Дзень волі. І вось адбылася прэм’ера ў Мультыкультурным Цэнтры.

354585459 639706271525679 574299189928632736 n
Спектакль умоўна складаецца з трох частак — жаночай, дзіцячай і мужчынскай, але ўсе аб'яднаны адной ідэяй, гісторыяй і марамі.
354860075 639696304860009 4707732253661942041 n
У кожнага акцёра тэатра — і вялікага, і маленькага — была вельмі важная роля.

У спектаклі задзейнічаны дзеці, падлеткі, дарослыя. Усе яны — эмігранты з Беларусі. Кожны акцёр у тэатры значны, і кожнае, нават маленькае дзіця ведае значэнне кожнага слова і дзеяння.

355134605 639696841526622 8817687462754110863 n
Адна з удзельніц спектакля — актрыса тэатра і кіно Святлана Зелянкоўская.
355138400 639705438192429 3084144226498015373 n
Мужчынская частка тэатра «Купалінка» не вялікая, але вельмі моцная.

Зянон Пазьняк з'явіўся на прэм'еры выпадкова.

355141327 639706741525632 6439025021656841330 n
Палітык захапіўся беларусамі і сказаў словы падзякі акцёрам, асабліва маленькім беларусам, за якімі — будучыня нашай краіны.

Рэжысёрка Наталля Локіць падзялілася з EX-PRESS.LIVE сваімі ўражаннямі ад прэм'еры:

— Заўжды хвалююся, каб хто чаго не забыўся, каб своечасова выйшлі, каб была цішыня за кулісамі. Узрадавала, што маі кацяняты зрабілі амаль немагчымае, паказаўшы велічэзны і складаны для іх матэрыял цалкам. Там яшчэ шмат працы, але я і яны ўбачылі вынік.

354638299 639705751525731 8933031412055472642 n
Маленькія акцёры з захапленнем з-за куліс назіралі за ігрой старэйшых акцёраў.

Рэжысёрка кажа:

— Дзеці натхніліся і зразумелі, што іх праца прыносiць шмат радасці не толькі гледачам, але, а гэта галоўнае, ім самім. Дарослыя групы якасна і натхнёна адпрацавалі. Яны ўвогуле адказныя і суперпрацаздольныя!

355132793 639699561526350 78945090508327412 n
Акцёры тэатра «Купалінка».

У верасні «Купалінка» яшчэ раз пакажа спектакль «На Вальніцы». А Наталля Локіць распавяла пра планы і мары:

— Мару паказаць яго яшчэ шмат разоў не толькі ў Варшаве. Таму будзем чакаць прапаноў ад беларусаў з усёй Польшчы. Спадзяёмся ў верасні ўбачыць у сябе спадара Уладзіміра Някляева і, канешне, шматлікіх беларусаў, а можа і палякаў.

Хочаце расказаць сваю гiсторыю? Пiшыце: @ex_presslive.

EX-PRESS.BY, фото: Eugenia Prigodich.
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
Спорт
Борисовский борец Кирилл Маскевич - чемпион мира!
Общество
В Беларуси планируют увеличить алименты. На сколько?
В мире
Россия потеряла одну «мягкую силу» в Европе. Вучич проиграл выборы в парламент
ВСЕ НОВОСТИ