TuTak

«Кагосьці выпрабаванні робяць моцнымі, а ў кагосьці развальваюцца сем'і». Беларуска — пра дзяцей, пераезд і расставанне з мужам

Жанчына не змагла жыць з чалавекам, які яе больш не кахае.

TuTak ex-press.by
0

Беларуска Алена ўжо тры гады існуе ў бясконцым падарожжы. Разам з мужам і дзецьмі яны жылі ў Грузіі, Украіне, а цяпер — у Польшчы, уцякалі ад рэжыму, рэпрэсій і наплыву расейцаў. Жанчына распавяла, чаму праз 12 гадоў шлюбу яе сям'я развалілася.

«Муж плакаў, а я не магла нічога зрабіць»

Алене неўзабаве будзе 30 гадоў, у яе ёсць любімая праца, дзеці і невызначанасць, што будзе заўтра. Зараз беларуска робіць дакументы для легалізацыі сябе і дзяцей, наладжвае жыццё ў новай краіне. На пытанне, чаму пакінула краіну, адказвае з боллю так:

— Я была на пратэстах у 2020 годзе разам з мужам. Яго схапілі ў Мінску, а сустракала я яго ў Жодзіна. Гэта было невыносна і балюча. Муж плакаў, а я не магла нічога зрабіць. Ён вярнуўся зламаны, з сінякамі, сатрасеннем мозгу. Напэўна, гэты трыгер ён не пераадоліў. Увесь цяжар, які тады адбываўся ў краіне, і зараз адбываецца далей, лёг на мае плечы.

Муж зламаўся і сказаў, што не можа жыць у краіне, якой больш не давярае. Ён быў гатовы адразу пасля вызвалення пакінуць родную Беларусь, а я падтрымала свайго мужчыну, таму што было невыносна кожны раз ўскокваць, калі тэлефанавалі ў дамафон альбо грукалі ў дзверы. Мне было страшна, я здалася. Мы паехалі спачатку ва Ўкраіну, а потым і ў Грузію, дзе правялі шмат добрых дзён. Муж працаваў на адлегласці, я сачыла за нашымі сынамі, выхоўвала іх, шмат шпацыравала, здабывала ежу на мясцовых атмасферных рынках.

2

Уроцлаў. Горад, дзе зараз жыве Алена. Фота з асабістага архіва гераіні.

Пра арэндаванае жыллё, на якое сыходзіла вельмі шмат грошай, жанчына кажа так:

— Мы не жылі ў шыкоўных апартаментах, таму што мой былы муж не прадпрымальнік і не праграміст, а звычайны фрылансер без сталай працы. Здымалі ўтульныя, а часам і не вельмі, пакоі і кватэры, эканомілі, але не скардзіліся на ўмовы. Атрымлівалі асалоду ад таго, што мелі. Праўда, быў момант, калі мы знялі вельмі брудную кватэру ў Тбілісі. Вытрымалі некалькі дзён і з’ехалі. Гэта было якраз пасля пачатку мабілізацыі ў Расіі. Кошты падняліся ў 5 разоў, і мы ўжо не выцягвалі Грузію. Зрабілі гуманітарныя візы за 7 дзён і паляцелі ў Польшчу. І ў мяне, і ў мужа былі падставы для гэтага.

Па словах беларускі, муж вельмі хутка знайшоў працу, якая яму спадабалася, пачаў зарабляць добрыя грошы. Але цяпер яны жывуць асобна.

«Калі я зразумела, што мой муж залежыць ад наркотыкаў, я скончыла нашы стасункі»

— Складана прыняць, але трэба, што адносіны часам заходзяць у тупік. Трэба спыніцца, праплакаць, зрабіць глыбокі ўдых, абняць былога і адпусціць. Дзеля вас і дзеля дзяцей. Калі я зразумела, што мой муж залежыць ад наркотыкаў, я скончыла нашы стасункі. Як так атрымалася? Яго настрой змяняўся. Ён мог проста не заўважаць мяне і мае патрэбы, крыўдзіць сваёй абыякавасцю, нават бяздушнасцю. Ігнараваць.

Ласкі і кахання ад яго не бачыла, не адчувала, што патрэбна яму, не бачыла падтрымкі і клопату. Вельмі балюча ад гэтага ўсяго было. Тады шмат плакала, але зараз гэта ўжо як сон, мінула і забылася. Тады яго словы ранялі мяне, прычынялі невыносны боль. Не такіх адносін я хацела.

І дзеці нашы бачылі гэтае бязладдзе. Так нельга было. Для мяне на першым месцы праца і дзеці, для яго адпачынак — паглядзець кіно, пагуляцца ў тэлефоне, завісаць у ціктоку, піць каву гадзінамі і не думаць аб будучыні, аб развіцці, аб працы. Я, але потым у выніку — мы — спынілі гэты гвалт.

3

Рынкавая плошча. Фота з асабістага архіва гераіні.

«Дзеці любяць нас аднолькава моцна»

— Мы прынялі правільнае рашэнне, дзеці любяць нас аднолькава моцна. Старэйшы сын часта ночыць з татам. Бывае, абодвух муж забірае да сябе, тады я магу спакойна з дзяўчатамі ў лазню пайсці альбо выпіць гарбаты. Напэўна, наша гісторыя пра своечасовасць. Даўно трэба было прыняць такое рашэнне: мы толькі выйгралі, сынам падабаецца, калі ёсць два дамы.

Праўда, як раней, мы ўжо не сустракаемся ўсёй сям’ёй. У мяне пачаліся новыя стасункі пасля 6 месяцаў існавання без мужа. Я пагадзілася на спатканне, і, здаецца, зноў пакахала. З маім партнёрам мы ўжо разам 4 месяцы. Не ведаю, чым скончыцца, але я адчуваю сябе шчаслівай. Адпусціла сітуацыю з тымі стасункамі. Дзяцей не знаёміла з мужчынам, які робіць мяне такой лёгкай і спакойнай. Яшчэ час не прыйшоў. Я проста радуюся таму, што ён ёсць у маім жыцці.

Хочаце расказаць сваю гiсторыю? Пiшыце: @ex_presslive.

EX-PRESS.BY, фота з архiва гераiнi
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
вымушаная эмiграцыя
беларусы
пераезд
развод
адносiны
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Беларусь готовится к паводку: Усилен контроль водоснабжения, торговли и общепита в предполагаемых эпицентрах
Политика
Анжелика Мельникова жертва или агентка? Польская прокуратура ответила на запрос Павла Латушко
Общество
Еще один дрон упал в Добрушском районе. Вероятно, потом его взорвали саперы
Спорт
Футбол. Кубок Беларуси. БАТЭ обыграл жодинское «Торпедо» и вышел в полуфинал
TuTak
«Вау, Ба!» EX-PRESS.LIVE рассказал о женщинах в эмиграции, которые начали жизнь заново в 50
Политика
Карбалевiч: Як расьсьледаваньне Гааскага суду ўскладніць жыцьцё Лукашэнкі
Общество
Рождаемость в Беларуси падает 10 лет подряд. «Зеркало» и BELPOL получили закрытые цифры
Общество
Ветераны белорусской “Альфы“ занимают руководящие должности в российском секретном спецподразделении “Центр 795“ — The Insider
Политика
Класковский: Лукашенко готовится к новому раунду. Прижмут ли его американцы с депортацией политических врагов?
Общество
Стертая память и выдранные ресницы: беларуски рассказали, чем аукнулась встреча с клещом
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Беларусь готовится к паводку: Усилен контроль водоснабжения, торговли и общепита в предполагаемых эпицентрах
Политика
Анжелика Мельникова жертва или агентка? Польская прокуратура ответила на запрос Павла Латушко
Общество
Еще один дрон упал в Добрушском районе. Вероятно, потом его взорвали саперы
Спорт
Футбол. Кубок Беларуси. БАТЭ обыграл жодинское «Торпедо» и вышел в полуфинал
TuTak
«Вау, Ба!» EX-PRESS.LIVE рассказал о женщинах в эмиграции, которые начали жизнь заново в 50
Политика
Карбалевiч: Як расьсьледаваньне Гааскага суду ўскладніць жыцьцё Лукашэнкі
Общество
Рождаемость в Беларуси падает 10 лет подряд. «Зеркало» и BELPOL получили закрытые цифры
Общество
Ветераны белорусской “Альфы“ занимают руководящие должности в российском секретном спецподразделении “Центр 795“ — The Insider
Политика
Класковский: Лукашенко готовится к новому раунду. Прижмут ли его американцы с депортацией политических врагов?
Общество
Стертая память и выдранные ресницы: беларуски рассказали, чем аукнулась встреча с клещом
ВСЕ НОВОСТИ