На Божае Нараджэнне тэатр «Купалінка» паказаў новы спектакль «Шлях да Бэтлеему» паводле пʼесы драматурга Сяргея Кавалёва.
Пасля спектакля аўтар пʼесы, выкладчык універсітэту ў Любліне Сяргей Кавалёў, ксёндз Вячаслаў Барок і палітык Зянон Пазняк выказалі сваю падзяку артыстам. Усе яны адзначылі высокі прафесіяналізм акцёраў, рэжысёрскую працу, вакальныя і харэаграфічныя прыёмы спектакля. А галоўнае — хрысціянскую вернасць ідэалам свабоды, любові да Беларусі.
Тэатр-студыя «Купалінка» для беларускіх мігрантаў у Варшаве быў створаны ў 2020 годзе. І з таго часу стаў для дзяцей і дарослых унікальнай культурнай прасторай.
Рэжысёр з Жодзіна Наталля Локіць разам з акцёрамі тэатра-студыі «Купалінка» паставіла некалькі спектакляў і імпрэзаў. У снежні мінулага году ў касцёле св. Аляксандра быў паказаны першы варшаўскі спектакль Наталлі Локіць. Гэта таксама адбылося на Божае Нараджэнне.
Летам Наталля прадставіла публіцы вялікую гісторыю пра беларускія сны, легенды і галоўнага героя рамана — Янку Купалу. Гэта было пераўвасабленне і пераасэнсаванне рамана «Гэй Бэн Гіном» Уладзіміра Някляева. Спектакль з вялікімі поспехам прайшоў некалькі разоў для беларускай і польскай публікі.
Тэатр арганізаваў і вялікае свята Купалле на беразе Віслы.
11 студзеня ў музеі Вольнай Беларусі можна будзе ўбачыць калядны спектакль «Шлях да Бэтлеему» тэатра беларускіх мігрантаў.
Даслаць сваю навіну: @ex_presslive
Добро пожаловать в реальность!