TuTak

Акторка з Жодзiна, якая нiколi не была за мяжой, пераехала ў Варшаву i зноў працуе ў тэатральнай студыі з беларускімі дзецьмі

Гiсторыя Наталлi Локiць, якую звольнілі з працы і двойчы затрымлівалi ў Беларусі.

TuTak ex-press.by
0

Амаль усё сваё жыццё яна жыла ў Беларусі, у горадзе Жодзіна, і не марыла нікуды з'язджаць. Тут Наталля Локiць нарадзіла сваіх пяцёра дзяцей. А яшчэ адно яе стварэнне — дзіцячы ўзорны тэатр «Дар» — мог бы цяпер рыхтавацца да 20-гадовага юбілею. Але Наталлю звольнілі з працы пасля двух гучных затрыманняў. Першы раз яна стала фігуранткай лазневай справы. Другі раз яе схапілі падчас рэферэндуму.

Наталля расказала EX-PRESS.BY, як яна і яе дзеці зараз прырастаюцца ў Польшчы:

«Прывітанне, Польшча!»

— Я пераехала ў Польшчу ў канцы траўня 2022 года. Пераезд быў вымушаны: дзве адміністратыўкі, штрафы, звальненне з працы. Ды і ў галіне адукацыі пачаліся такія хібы (а ў мяне яшчэ двое дзяцей-школьнікаў), што пытанне з'язджаць ці не адпала само па сабе.

Сэрца балела па састарэлай маці, але побач з ёй заставаўся мой брат. І – па велічэзнай колькасці дзяцей, якія былі выхаванцамі майго тэатральнага калектыву. Трэба дадаць у гэты спіс яшчэ іх бацькоў, і колькасць майго смутку можна павялічваць у двое, а можа і ў трое.

Справа ў тым, што я вельмі люблю сваю працу. Дзеці, прыходзячы ў мой калектыў, часцей за ўсё заставаліся на гады, а таму адносіны ў нас з імі асаблiвыя, вельмі цёплыя і шчырыя. Тое ж тычыцца і іх бацькоў. Таму ехала з тугой на сэрцы.

Image001 620260c71f4d3e0840b46684790fb23af154eba7

«Я свабодна дыхаю, хоць мне сумна, што не на радзіме», — кажа Наталля.

Перасякала мяжу з вялікім хваляваннем, бо маю справу ўжо перадалі ў аддзел выканання пакаранняў, і магчымасць таго, што цябе наўпрост не выпусцяць з краіны, была вельмі верагоднай. Але, дзякуй Богу, усё абышлося.

Мяжу перасеклі і — прывітанне, Польшча! Трэба пэўна адзначыць, што за свае 53 гады я ніколі не была за мяжой. Не было фінансавай магчымасці. І вось — та-дам!

Image002

Неабходна падтрымліваць сябе ў добрай фізічнай форме, асабліва калі для гэтага ёсць усе магчымасці.

Замежныя пейзажы за вакном аўтобуса ўражвалі сваёй чысцінёй і зграбнасцю, а канцавы прыпынак зрынуў у шок сваёй непрывабнасцю. Потым дазналася, што аўтавакзал Заходні рыхтуецца да рэканструкцыі і ў хуткім часе стане цукерачкай на мапе Варшавы.

«Як доядэ»

Такім чынам, я ў Варшаве! Сталіца! У сталіцы Беларусі бывала не часта, а тут прыйдзецца жыць. Уразіла і збянтэжыла. На пачатку трэба было кудысьці прытуліць галаву. Дзякуй Богу, не, у даным выпадку — «дзякуй лукашэнку» — у Варшаве шмат жодзінцаў, якія на першы выпадак далі прытулак майму стомленаму дарогай целу і ўзрушанай галаве.

Image003

Разабрацца ў грамадскім транспарце Варшавы лёгка, спачатку толькі перашкаджае моўны бар'ер.

Дзякуючы ім і маім старэйшым дачушкам, якія раней перабраліся ў Польшчу і ўжо даволі добра авалодалі мовай, мы, перш-наперш, зрабілі мне праязны квіток, бо кошт праезду ў гарадскім транспарце даволі высокі. Потым у банку аформілі рахунак і замовілі картку. А пакуль чакалі картку, скачалі на тэлефон прыладу БЛІК, што дазволіла мне паўсюль разлічвацца пры дапамозе тэлефону. Між іншым вельмі зручная рэч, калі ты забыў недзе картку ці гаманец.

Яшчэ адной з першасных тэлефонных прылад з’явілася прылада «Як доядэ», якая выбудоўвае твой транспартны маршрут па сталіцы ў адпаведнасці твайго месца знаходжання і часу.

Наконт транспартнай лагістыкі Варшавы — асобная тэма! Уявіце — аўтобусы тут амаль не спазняюцца, а калі гэта атрымліваецца, то «Як доядэ» абавязкова пра гэта папярэдзіць. Плюс — транспарт аздоблены кліматызацыяй, невялічкімі урнамі, сістэмай падзарадкі мабільных тэлефонаў, месцамі для інвалідных і дзіцячых вазкоў і кнопкамі для асабістага выхаду на патрэбным прыпынку. А наступны прыпынак не толькі можна пачуць, а і ўбачыць на электронным табло.

Image004

«Люблю вандраваць па горадзе і пазнаваць новыя мясціны ў новай краіне», — кажа Наталля.

Яшчэ маё захапленне — адносіны да людзей на інвалідных вазках. Для іх прадугледжана спецыяльная кнопка для адкрыцця дзвярэй, і кіроўца аўтобуса заўсёды выходзіць, каб апусціць пандус для вазочніка і потым дапамагчы яму выехаць. Квіткі на праезд можна набыць не толькі напрыпынку, але і непасрэдна ў транспарце ў залежнасці ад часу паездкі.

Наконт жытла — усё значна складаней. Пасля пачатку вайны Расеі супраць Украіны ў Польшчу прыехала шмат украінцаў, усім неабходна дзесьці жыць. Таму, па–першае, арандаваць жытло гэта — каштоўна. Мне была патрэбна вялікая кватэра, а гэта 600-1000 і болей даляраў. Па-другое, кватэру складана знайсці, не валодаючы мовай і не адклікнуўшыся на ўбачаную аб’яву цягам 5 хвілін. Тут спатрэбілася дапамога сяброў з доўгатэрміновым польскім досведам. У канцы канцоў, жытло знялі дзякуючы сябрам.

Image005

Наталля чытае беларускія кнігі і мроіць развіваць родную культуру.

Яшчэ адно маё захапленне — інфраструктура спальных раёнаў. Гэта вялікая колькасць зялёных насаджэнняў, крокавая даступнасць прыпынкаў, крамаў, школ, дзіцячых садкоў, пляцовак для заняткаў спортам з вулічнымі трэнажорамі, гандлёвых і забаўляльных цэнтраў. Чысціня, дагледжанасць двароў і… велічэзная колькасць сабачак на павадочках уражвае. Прынамсі, бадзяжных сабак, як і катоў, я тут не бачыла.

Смешна, што мы свае «папяцсот» атрымалі ў другой краіне

Трэба пэўна некалькі словаў сказаць пра міжнародную ахову, на якую я падалася амаль адразу па прыездзе. Фінансавая дапамога ў памеры 750 злотых штомесячна, бескаштоўна медычнае абслугоўванне на перыяд афармлення часовага побыту, якое доўжыцца ад 3 да 6 месяцаў і яшчэ розныя плюшкі ў выглядзе сацыяльнай адаптацыі.

Прынамсі, калі да мяне прыехалі мае непаўналетнія дзеці, я змагла далучыць іх да сваёй аховы і зараз сума нашых выплат складае 1350 злотых. Далучым сюды так званыя «500+» і «300+», якія атрымлівае кожная сям’я на непаўналетніх дзяцей: 300 — раз на год (падрыхтоўка дзяцей да школы) і па 500 штомесячна на кожнага з дзяцей. Смешна, што мы свае «папяцсот» атрымалі ў другой краіне.

Image006

Школа ў дзяцей — як у кіно. Яна велізарная і сучасная, у ёй усё кампутарызавана. У дзяцей шмат заняткаў спортам, матэматыкай і акрамя польскай — ангельская і гішпанская.

Маі дзеці прыехалі да мяне на месяц пазней. Вельмі хутка мы іх уладкавалі ў школу, якая знаходзіцца ў трох хвілінах хады ад нашага дому. Школа зусім новая, была адчынена ў гэтым годзе. Так што новенькімі ў класах з’яўляюцца ўсе. Колькасць дзяцей у класах — 22-27 чалавек, сярод якіх украінцаў і беларусаў ад 3 да 7 чалавек. Дыскрымінацыі па нацыянальных прыкметах мы не адчуваем. Дзеці ў першыя дні пасябравалі з аднакласнікамі і адразу пачалі атрымліваць ад іх моўную дапамогу. Гэта вельмі кранальна.

Image007

Рыхтаваць хатняе заданне па польскай і нават па матэматыцы з сынам вельмі цікава.

Трэба адзначыць, што якасць, колькасць і кошт прадуктаў і адзення ў Польшчы ўражваюць. Гэта ўсё вельмі танна і якасна. Таму накарміць і апрануць дзяцей і сябе не ўяўляе перашкод. Крыху даражэй будуць каштаваць забавы ў выглядзе выставаў, музеяў і г.д.. Але, калі дзіця атрымлівае легітымацыю ў школе, гэта вельмі палягчае расходы, бо кошт квіткоў значна паніжаецца, а праезд у транспарце становіцца бясплатным.

Галоўнай цяжкасцю для мяне ў Польшчы стала мова і праца. Вельмі хочацца асвоіць мову, як мага хутчэй, бо гэта стасункі, свабода і шлях да працы. Але пакуль гаварыць на ёй вельмі складана, хаця за 3 месяцы, што я знаходжуся тут, пачала разумець і нешта нескладанае даносіць да суразмоўцы.

Image008

Проста праводзіць час разам з дзецьмі — гэта вельмі прыемна, асабліва ў выходны дзень.

Зараз хаджу на курсы польскай мовы, і вельмі ўдзячна нашым беларускім арганізацыям, якія дапамагаюць нам уладкоўвацца ў даволі няпростых умовах эмігранцкага жыцця.

«Рухацца насустрач новай Беларусі!»

Пра працу. Мая прафесія даволі залежная — ад дзяцей, іх колькасці, ад бацькоў, іх зацікаўленасці, памяшкання — яно павінна быць даволі прасторным. Дзякуючы кіраўніку тэатра «Купалінка», усё гэта атрымалася. Мы працуем і чакаем да сябе маленькіх і дарослых беларусаў.

Наш творчы калектыў пакрысе расце. Да нас далучаюцца дарослыя, падлеткі і дзеці ад 7 гадоў. На занятках звычайна шумна і весела, бо выкладанне акцёрскага майстэрства вядзецца праз гульню. Наперадзе пастановы па творах беларускіх пісьменнікаў, падрыхтоўка да каляд і шмат чаго цікавага. Раскрываць усе сакрэты не буду. Хай інтрыга застаецца. На прыканцы года паглядзім, што атрымалася.

Усе гэта цікава — не шкадуючы ног і не губляючы трываласці і жадання зрабіць насамрэч нешта карыснае і неабходнае для будучыні маёй краіны. З беларускімі дзецьмі і падлеткамі мы мусім развіваць родную беларускую мову, любіць яе, валодаць. І ганарыцца самай мілагучнай мовай у свеце. Праз кнігі, спевы, гульні, святы, праз нашы будучыя спектаклі — рухацца насустрач новай Беларусі! Не нямой, а жывой і спеўнай, моцнай і свабоднай!

Жыве Беларусь і будзе жыць вечна!

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
вынужденная эмиграция
Польша
Локить
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ