TuTak

«Крычалі «Жыве Беларусь» так гучна, каб на беларускай мяжы маглі пачуць». Што было на фестывалі «ТУТАКА»

Беларуска распавяла, чаго ёй не хапіла на свяце.

TuTak ex-press.by
0

Танчыць і спяваць на фестывалі «ТУТАКА», размаўляць і чуць родную мову, памятаць пра палізняволеных, рабіць фотаздымкі з Маляванычам і атрымліваць асалоду ад яднання народа — далёка не ўвесь спіс таго, што адбывалася на сустрэчы беларусаў пад Беластокам.

«Некалі тут адбывалася легендарнае «Басовішча», на якім 30 гадоў сустракаліся свабодныя беларусы»

Сёлета славуты Барык каля Гарадка на Беласточчыне пры мяжы з Беларуссю на некалькі дзён стаў пляцоўкай для фестывалю «ТУТАКА». Нашаму народу гэта месца вядомае, бо некалі тут адбывалася легендарнае «Басовішча», на якім 30 гадоў сустракаліся свабодныя беларусы.

Tutaka5
Фестываль праходзiў 14-15 лiпеня. Фота Руслана Середзюка.

Беларуска Дар’я трапіла на фестываль «ТУТАКА» і распавяла EX-PRESS.LIVE, што ёй спадабалася, а што можна змяніць у наступным годзе:

— Безумоўна, нам вельмі спадабалася. Разам з мужам і сябрамі мы прыехалі ў пятніцу ўвечары на фестываль. Дагэтуль у 2018 годзе я была адзін раз на фэсце «Басовішча». Там жа адбыўся і фэст «ТУТАКА». Мне зараз больш спадабалася, чым тады. Неверагодна, але тут адбывалася легендарнае «Басовішча», на якім 30 гадоў сустракаліся свабодныя беларусы.

Даша адзначае, што на свяце панавала прыемная атмасфера, усё было добра арганізавана, напрыклад, паркінг, месца, дзе з намётамі спаць:

— Вельмі добра ўсё было арганізавана. У пятніцу спяваў беларускі музыка, спявак, лідар гурта «J:морс», «Dzieciuki». Вельмі ўтульна і прыгожа было на малой сцене. Беларускасць адчувалася, вайб прасторы, нібыта мы дзесьці ў двары сабраліся. Канцэрт быў добры.

%d1%82%d1%83%d1%82%d0%b0%d0%ba%d0%b02
Канцэрт на фестывалi «ТУТАКА». Фота Руслана Середзюка.

«Мы бачылі шмат вядомых людзей: Маляваныча, Маргарыту Ляўчук, Аляксандра Івуліна, Паўла Латушку і іншых»

Пра сустрэчу з беларускай лідаркай Святланай Ціханоўскай дзяўчына дадае наступнае:

— Мы трапілі на сустрэчу са Святланай. Праўда, Святлана Ціханоўская была без мікрафона, таму яе чулі толькі тыя, хто быў побач з ёй. Мы там крышку былі, нічога не чулі, таму пайшлі далей.

%d1%82%d1%83%d1%82%d0%b0%d0%ba%d0%b04
Святлана Ціханоўская. Фота Руслана Середзюка.

«Dzieciuki» выцягвалі энергетыкай, але з-за гука не хапала драйва, але малая сцэна рабіла сваю атмасферу. Мы бачылі шмат вядомых людзей: Маляваныча, Маргарыту Ляўчук, Аляксандра Івуліна, Паўла Латушку і іншых. Можна было падысці і зрабіць фотаздымкі з імі.

Пра харчаванне беларуска дадае:

— Ежа была, але мала. Хацелася б не толькі польскіх, але і беларускіх страў.

«Крычалі «Жыве Беларусь» так гучна, каб на беларускай мяжы маглі пачуць, а да яе 15 кіламетраў усяго»

Дар’я прызнаецца, што амаль плакала, бо даўно ў эміграцыі не было пачуцця дома:

— Чуць родную мову — гэта неверагодна. Мы ў суботу прыехалі пасля абеда і адразу трапілі на дыскусію пра Падляшша. Было цікава слухаць, як беларускія палякі распавядалі пра свой досвед. Яны палякі, але размаўляюць на беларускай мове.

Tutakaq
Арт-аб'ект, створаны на фестывалі, нагадвае Мінск і Беларусь. Фота Руслана Середзюка.

Беларуска таксама паглядзела прэм'ерны кароткаметражны гульнявы фільм «Бусел» ад фестывалю BULBAMOVIE:

— На галоўнай сцэне прадэманстравалі фільм, мне вельмі спадабаліся акторы, акторкі і аўтар ідэі. На фестывалі таксама адбылася акцыя салідарнасці з палітвязнямі. На белых стужках мы пісалі імёны зняволеных.

%d1%82%d1%83%d1%82%d0%b0%d0%ba%d0%b03
Дыскусія на тэму палітвязняў у Беларусі. Фота Руслана Середзюка.

Былі людзі са сцягамі, і наша гераіня з сябрамі таксама падрыхтавалася:

— Быў перформанс з вялікім сцягам. Вельмі спадабаліся «NOCHY» і «Дай Дарогу». Асабліва, калі ведаеш музыку Юрыя Стыльскага. Слэм быў, народ падтрымліваў. Адчувала сябе, як дома, у Берасце. Было файна: танчылі, атмасфера, жарты. Маргарыта Ляўчук пасля кожнага выступу задавала пытанні, як інтэрв'ю ў цікавым вобразе. Было вельмі файна, весела. Нам спадабалася!

Крычалі «Жыве Беларусь» так гучна, каб на беларускай мяжы маглі пачуць, а да яе 15 кіламетраў усяго.

Tutaka1
Удзельнiкi фестывалю. Фота Руслана Середзюка.

Пра фестываль Святлана Ціханоўская напісала ў сваім інстаграме наступнае:

— Вы — неймаверныя. Я была вельмі радая бачыць усіх вас, абняцца і паразмаўляць. Я нават не магу перадаць, якая энергія і атмасфера была на фестывалі. Так шмат любові і пазітыву ў адным месцы. Канцэрты беларускіх музыкаў, актыўнасці для дзетак і дарослых ад ініцыятываў і актывістаў, прэзентацыі кніг і фільмаў, дыскусіі на важныя тэмы – усё гэта, і не толькі, было на фестывалі ТУТАКА. Ён скарыў маё сэрца!

%d1%82%d1%83%d1%82%d0%b0%d0%ba%d0%b05
Акцыя салiдарнасцi. Фота Руслана Середзюка.

Арганізатары фестывалю кажуць:

— Мы памятаем пра кожнага годнага беларуса, якога закатавалі да смерці ці незаконна трымаюць за кратамі ў Беларусі. На Фестывалі Абуджаных мы зладзілі акцыю салідарнасці з палітвязнямі, хвіліну маўчання ў памяць тых, каго катуюць, хто быў забіты, і хвіліну крыку ад Яны Шостак. Неаднаразова гучалі са сцэны і ў размовах між усімі словы: «Мы памятаем і мы не даруем».

Хочаце расказаць сваю гiсторыю? Пiшыце: @ex_presslive.

EX-PRESS.BY, фота Руслана Середзюка
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
Спорт
Борисовский борец Кирилл Маскевич - чемпион мира!
Общество
В Беларуси планируют увеличить алименты. На сколько?
В мире
Россия потеряла одну «мягкую силу» в Европе. Вучич проиграл выборы в парламент
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
Спорт
Борисовский борец Кирилл Маскевич - чемпион мира!
Общество
В Беларуси планируют увеличить алименты. На сколько?
В мире
Россия потеряла одну «мягкую силу» в Европе. Вучич проиграл выборы в парламент
ВСЕ НОВОСТИ