TuTak

«Ты жывеш і будзеш жыць вечна ў сэрцах беларусаў! Не забудзем!» Па ўсім свеце прайшлі акцыі памяці Алеся Пушкіна

Удзельнікі заклікаюць міжнародную супольнасць прыняць меры і падтрымаць барацьбу за справядлівасць і абарону правоў чалавека.

TuTak ex-press.by
0

З 11 ліпеня на працягу тыдня беларусы і беларускі, якія знаходзяцца ў эміграцыі, выйшлі на акцыі памяці мастака і палітвязня Алеся Пушкіна. Мы сабралі фотаздымкі салідарнасці ад Латвіі да Бельгіі. 

 «Ты жывеш і будзеш жыць вечна ў сэрцах беларусаў! Не забудзем»

Антверпан, Бельгія

%d0%91%d0%b5%d0%bb%d1%8c%d0%b3%d0%b8%d1%8f

Фота з тэлеграм-суполкі «Беларусы Замежжа».

У беларускай грэка-каталіцкай царкве Антверпана ў Бельгіі, дзе знаходзіцца ікона Уваскрасення Хрыстова, створаная мастаком Алесем Пушкіным, адбылася заўпакойная малітва па ім. Беларусы разам з украінцамі ўшанавалі памяць змагара за свабоду на сумеснай нядзельнай акцыі. 

Рыга, Латвія

%d0%9b%d0%b0%d1%82%d0%b2%d0%b8%d1%8f

Фота з тэлеграм-суполкі «Беларусы Замежжа».

Беларусы Латвіі ўшанавалі памяць мастака Алеся Пушкіна ў Рызе каля Латвійскай Нацыянальнай бібліятэкі, дзе ў знак жалобы прыспушчаны беларускі сцяг. Таксама нагадалі пра 1500 палітвязняў у Беларусi, кожны з якіх можа стаць наступнай ахвярай рэжыму.

Берлін, Нямеччына

%d0%91%d0%b5%d1%80%d0%bb%d0%b8%d0%bd

Каля беларускай амбасады ў Берліне прайшла акцыя памяці Алеся Пушкіна. Фота з тэлеграм-суполкі «Беларусы Замежжа».

У арт-праекце альтэрнатыўнай амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі адбылася жалобная акцыя ў памяць аб заўчаснай смерці Алеся Пушкіна:

Хай будзе зямля пухам для цябе, дарагі Алесь! Ты жывеш і будзеш жыць вечна ў сэрцах беларусаў! Не забудзем! Жыве Вольная Беларусь. Героі не паміраюць ❤️

«Рэжымы кшталту лукашэнкаўскай Беларусі баяцца вольнага мастацтва, вольнага слова, вольнага меркавання. Яны баяцца ўсяго, што азначае дэмакратыя»

Швецыя

%d0%9d%d0%b0%d1%80%d0%b2%d0%b5%d0%b3%d0%b8%d1%8f

Фота з тэлеграм-суполкі «Беларусы Замежжа». 

Народная амбасада Беларусі ў Швецыі паведамляе, што ў сувязі са смерцю палітвязня мастака Алеся Пушкіна з прычыны жорсткіх катаванняў і свядомага неаказання медыцынскай дапамогі ў турме, дэпутат шведскага парламента Каміла Хансен, якая з'яўляецца сімвалічнай «хроснай» Алеся Пушкіна, даслала афіцыйны запыт міністру замежных спраў Швецыі Тобіясу Більстэму з патрабаваннем растлумачыць, якія меры ён мае намер прыняць у сувязі з катастрафічнай сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. Міністр абавязаны будзе даць афіцыйны адказ на працягу двух тыдняў.

Каміла Хансэн выказалася з нагоды смерці палітвязня:

Рэжымы кшталту лукашэнкаўскай Беларусі баяцца вольнага мастацтва, вольнага слова, вольнага меркавання. Яны баяцца ўсяго, што азначае дэмакратыя. Зараз я думаю пра самых блізкіх Алеся, пра яго родных і сваякоў. Таксама пра тых, хто нястомна змагаецца за свабодную і дэмакратычную Беларусь.

Масква, Расія

%d0%bc%d0%b0%d1%81%d0%ba%d0%b2%d0%b0..

Фота з тэлеграм-суполкі «Беларусы Замежжа». 

Беларусы ўшанавалі памяць пра Алеся Пушкіна каля амбасады Беларусі ў Маскве. Уладзімір Цэслер кажа: 

У турме Беларусі памёр палітзняволены мастак Алесь Пушкін. У жывых застаецца яшчэ каля 1500 палітзняволеных. Мы памятаем пра кожнага, і працягваем падпісваць паштоўкі і віншаваць з Днём Народзінаў беларускіх палітвязняў.

«Не маўчыце, беларусы! Забіваюць беларусаў. Забіваюць палітвязняў»

Варшава, Польшча

Акцыя была прысвечана Алесю Пушкіну выбітнаму беларускаму мастаку, які адстойваў права на свабоду і справядлівасць:

Мы павінны нагадаць грамадству, што кожны чалавек мае права на медыцынскую дапамогу, незалежна ад яго палітычных перакананняў. Гэта смерць з'яўляецца жахлівым напамінам аб неабходнасці абараняць правы і свабоды кожнага, хто апынуўся ў закладніках рэжыму. Нашы думкі і спачуванні накіраваны сям'і і блізкім загінулага. Заклікаем міжнародную супольнасць прыняць меры і падтрымаць барацьбу за справядлівасць і абарону правоў чалавека. Барацьба не павінна спыняцца, пакуль тысячы палітвязняў пакутуюць ад бясконцага гвалту. Жыве Беларусь! Не маўчыце, беларусы. Забіваюць беларусаў. Забіваюць палітвязняў.

%d0%92%d0%b0%d1%80%d1%88%d0%b0%d0%b2%d0%b0!

Фота з тэлеграм-суполкі «Беларусы Замежжа». 

Беласток, Польшча

Беларуская дыяспара Беластока арганізавала акцыю памяці забітага рэжымам палітзняволеннага беларускага мастака. Беларусы Беластока прынеслі знічы, кветкі, бчб-сцягі, партрэты загінуўшых ад рук рэжыма лукашэнкі да Генеральнага Консульства РБ:

— Мы памятаем! Мы не забудзем! Мы не даруем! 

%d0%93%d0%b4%d0%b0%d0%bd%d1%8c%d1%81%d0%ba!!

Фота з тэлеграм-суполкі «Беларусы Замежжа».

Люблін, Польша

%d0%9b%d1%8e%d0%b1%d0%bb%d0%b8%d0%bd

Беларусы Любліна выйшлі на маўклівую акцыю памяці Алеся Пушкіна. Фота з тэлеграм-суполкі «Беларусы Замежжа». 

Уроцлаў, Польшча

%d0%a3%d1%80%d0%be%d1%86%d0%bb%d0%b0%d0%b2

Беларусы Уроцлава ўшанавалі памяць загінулага мастака Алеся Пушкіна. Фота з тэлеграм-суполкі «Беларусы Замежжа».

Познань, Польшча

 %d0%9f%d0%be%d0%b7%d0%bd%d0%b0%d0%bd%d1%8c%d1%8c

Беларусы Познані таксама ўшанавалі памяць Алеся Пушкіна. Фота з тэлеграм-суполкі «Беларусы Замежжа».

Хочаце расказаць сваю гiсторыю? Пiшыце: @ex_presslive.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
беларусы
беларускі
Алесь Пушкін
акцыя салідарнасці
памяць
эміграцыя
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
Новости Жодино
В Жодино появился новый арт-объект «Четвероногие герои». Фотофакт
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
Новости Жодино
В Жодино появился новый арт-объект «Четвероногие герои». Фотофакт
ВСЕ НОВОСТИ