TuTak

«Гэтым Пікніком будзем жыць цэлы год...». Чым запомнiўся беларусам Летуцень у Кракаве

Усё тое, што робіцца з добрым помыслам, мае сэнс і выдатны вынік. У Польшчы прайшоў вялікі сямейны фестываль беларускай культуры з вельмі насычанай і разнастайнай праграмай.

TuTak ex-press.by
0

У Кракаве 29 ліпеня прайшоў вялікі Беларускі Пікнік. Гэта чацвёрты па ліку фестываль, які ладзіць мясцовая беларуская дыяспара. Ў гэтым годзе ён атрымаў афіцыйную назву Letucień (Летуцень).

«Беларускі Пікнік у Кракаве» — гэта вялікі сямейны фестываль беларускай культуры з вельмі насычанай і разнастайнай праграмай.

Ён праходзіў у парку Ёрдана (Park Henryka Jordana). Першы такі фестываль быў арганізаваны ў 2020 годзе, і менавіта ён задаў фармат нефармальнай летняй сустрэчы беларусаў: пад адкрытым небам, з пледамі і песнямі пад гітару.

Кожны год на пікніку ўсе больш удзельнікаў. За некалькі гадоў фестываль не толькі пашырыўся, але і змянiў фармат, стаў больш інтэрнацыянальным: сярод наведвальнікаў ужо не толькі беларусы, але і ўкраінцы, і палякі.

Kr2 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
У парке паставiлi cтэнды пра беларускiх палiтвязняў.

Менавіта ў гэтым годзе Пікнік атрымаў афіцыйную назву — Letucień. На фестывалі працавалі больш за 40 валанцёраў, мэта якіх — аб'ядноўваць беларусаў і беларусак, каб умацоўваць дыяспару ў Кракаве і разам ствараць карысныя і яскравыя праекты.

Наша чытачка Наталля была ўдзельніцай фестывалю, а яе муж з дачкой — валанцёрамі. Яны разам з іншымі беларусамі пачалі працаваць задоўга да пачатку фестывалю, каб усё было на ўзроўні. А на самім пікніку працавалі аж 14 гадзін. Вось што Наталля распавяла EX-PRESS.LIVE:

— Гэта было сапраўды вялікае мерапрыемства з вялікай колькасцю розных пляцовак, на якіх адбываліся ў розны час розныя актыўнасці. Былi і спартыўныя мерапрыемствы, і абмеркаванні сённяшніх падзей у Беларусі, і забаўляльныя праграмы.

Kr5 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Вялікі парк стаў месцам, дзе ў гэты дзень жыла Беларусь.

Kr3 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
На кірмашы былi i беларусы, і ўкраінцы, i мясцовыя рамеснікі.
Kr10 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Вядомая беларуская мастачка Наталля Борд.

Маляваныч рабіў варштат па тэатральнай дзейнасці для дарослых і дзяцей. На фудкорце мясцовыя фермеры смажылі дранікі і сыр, папулярныя ў дыяспары.

На канцэрце спявалі кракаўскі беларускі этна-гурт пад кіраўніцтвам Насты Хмель, Алена Жалудок, а яшчэ Ана Мова, Iva Sativa і гурт РСП. Вельмі шмат было моладзі.

Kr1 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
К вечару гэта быў максімальны двіж, людзі многа танчылі і спявалі...
Kr4 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Праходзiлi майстар-класы ад розных майстроў.
Kr9 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Дырэктарка беларускага ПЕН-цэнтру Таццяна Нядбай прэзентавала кнігу пра Алеся Бяляцкага.

«Рух Беларускай Салідарнасці» прадставіў медыя Lixtar, прайшла кампанія за беларускую мову ў польскіх школах.

Па словах беларускi, на ўсё паспець было немагчыма. І на кожны густ было нешта цікавае.

Наталля кажа:

— На такім мерапрыемстве арганізатары не зарабляюць. Шмат чаго тут адбывалася дзякуючы добрай волі людзей. І не мала — за сродкі саміх арганізатараў. Бо на зборы, які праходзіў папярэдне, сабралі грошай недастаткова.

Мы можам казаць: якасць мерапрыемства была вельмі высокая! А ў параўнанні з мерапрыемствамі ў Беларусі, на якія з бюджэту многа грошай ідзе, гэта вельмі-вельмі высокая якасць. Усё тое, што робіцца з добрым помыслам, мае сэнс і выдатны вынік. Гэтым Пiкнiком будзем жыць цэлы год...

Хочаце расказаць сваю гiсторыю? Пiшыце: @ex_presslive.

EX-PRESS.BY, фота з архiва гераiнi
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
Спорт
Борисовский борец Кирилл Маскевич - чемпион мира!
Общество
В Беларуси планируют увеличить алименты. На сколько?
В мире
Россия потеряла одну «мягкую силу» в Европе. Вучич проиграл выборы в парламент
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
Спорт
Борисовский борец Кирилл Маскевич - чемпион мира!
Общество
В Беларуси планируют увеличить алименты. На сколько?
В мире
Россия потеряла одну «мягкую силу» в Европе. Вучич проиграл выборы в парламент
ВСЕ НОВОСТИ