На фестывалі «ГРАЙ» у Варшаве збіралі грошы ў падтрымку сем'яў беларускіх палітвязняў і параненым беларускім байцам Палку Каліноўскага.
На фестывалі беларускай музыкі «ГРАЙ» выступілі гурты «Volski», «Дай Дарогу!», «Dzieciuki», «J:Морс», «:b:N», «The Superbullz» і «Papa Bo Selektah».
Грошы, сабраныя за продаж білетаў, а таксама на маркеце беларускіх вытворцаў і з аўкцыёну, пойдуць на падтрымку сем'яў палітвязняў у Беларусі і на лячэнне параненых беларускіх байцоў Палку Каліноўскага.
На аўкцыёне хлопец з Мінску набыў майку гурта «Dzieciuki» за 750 злотых (180 даляраў).
Юры Стыльскі, лідар гурта «Дай Дарогу!», пасля выступлення зняў з сябе кеды і выставіў іх на аўкцыён. Кеды набылі за 2400 злотых (580 даляраў).
Майку з надпісам «Мова» прадалі за 500 злотых (120 даляраў).
Ў канцы фэсту выступілі гурт «J:Морс» і Лявон Вольскі. Іх лоты — кепку Уладзіміра Пугача і акуляры Лявона Вольскага купілі таксама за вялікія грошы.
Хочаце даслаць навiну? Пiшыце: @ex_presslive.
Добро пожаловать в реальность!