26 жніўня ў Музеі вольнай Беларусі ў Варшаве адкрылася мастацкая выстава Rоck-art адразу двух беларускіх рок-музыкаў — Лявона Вольскага і Юрыя Стыльскага. Адкрыццё прайшло ў форме аўкцыёну, вёў які спявак і актор Дзяніс Дудзінскі. Набыць творы можна да 7 верасня.
Вось што расказала EX-PRESS.LIVE беларуска, якая пабывала на выставе:
— Уражанні — проста цудоўныя! Такая цёплая атмасфера была на адкрыцці: Дудзінскі ў сваім стылі аўкцыён праводзіў і потым яшчэ хадзіў па зале і расказваў усім, што хацелі сказаць аўтары. Прыемна было ўбачыць купалаўцаў, Уладзіміра Пугача з j:Морс і шмат знаёмых і знакамітых беларусаў... Вельмі класны канцэрт акустычны сыгралі. Неяк душэўна ўсё атрымалася.
@expressby Канцэрт на адкрыцці выставы беларускіх музыкаў Лявона Вольскага і Юрыя Стыльскага ў Варшаве. #expressby #видеоновости #вольскі #беларусывпольше #музейвольнайбеларусі ♬ оригинальный звук - EX-PRESS.LIVE
Частка сродкаў, атрыманых з продажу мастацкіх твораў, будзе перададзеная аб’яднанню беларускіх актораў «Вольныя купалаўцы».
Адрас выставы: Музеі вольнай Беларусі ў Варшаве (ul. Foksal, 11). Пабачыць і купіць творы музыкаў можна будзе да 7 верасня.
Хочаце даслаць навiну? Пiшыце: @ex_presslive.
Добро пожаловать в реальность!