TuTak

«Кожнаму дзіцяці давалі каўпачок і паветраны шар». Што здзівіла беларуску на фестывалі гномаў ва Ўроцлаве

«Гэта было так пацешна: вакол сінія і чырвоныя каўпачкі. Казка», — кажа яна.

TuTak ex-press.by
0

Настасся ва Уроцлаве зусім нядаўна, але ўжо паспела закахацца ў гэты горад. Упершыню дзяўчына трапіла сюды ў 2019 годзе і загадала жаданне вярнуцца яшчэ раз. Двойчы вярталася, а на трэці візіт засталася тут жыць надоўга. У эміграцыі яна імкнецца не прапускаць цікавыя івэнты і не так даўно трапіла на фестываль гномаў.

«А самыя цярплівыя круцілі кола фартуны і выйгравалі марозiва»

Так, 8-10 верасня ў яе горадзе праходзіў Уроцлаўскі фестываль гномаў. Па словах дзяўчыны, яна не толькі весела бавiла час, але нават паспрабавала марозiва ад шэф-кухара без аплаты:

— Фестываль доўжыўся тры дні. У першы дзень быў парад гномаў, у iм удзельнічалі дзеці, якія былі апранутыя, як гномы. Мэр гораду таксама быў на свяце. Ёсць у інтэрнэце нават вельмі мілы здымак мэра сярод гномаў.

Gn8 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Дзецi-гномы. Фота з асабістага архіва гераіні.

— На другі дзень было сапраўднае свята для ўсіх: было цікава як дзецям, так і дарослым. Субота — гэта дзень, калі родныя праводзяць разам. Некаторыя ў Польшчы працуюць 6 дзён, таму, я думаю, у суботу былі арганізаваны асноўныя актыўнасці, у тым ліку вечарына, але не звычайная, бо ўдзельнікам і ўдзельніцам давалi слухаўкі. Гэта было такiм новым для мяне.

Gn3 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Лакацыя на плошчы Solny. Дзецi занятыя, бацькi адпачываюць. Фота з асабістага архіва гераіні.

З раніцы ў парку на вуліцы Тэатральнай разбілі горад актыўнасцей, паставілі сцэну, дзе праходзілі спектаклі і інтэрактыўныя праграмы. Для маленькіх зрабілі папяровыя хаткі, якія дзеці самі маглі размаляваць, у хатках яны потым граліся. Побач з імі паставілі розныя гульні для ўсёй сям'і, пачынаючы ад шашак і марскога бою і заканчваючы гульнёй «Вежа».

Gn5 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Фестывальныя папяровыя хаткi. Фота з асабістага архіва гераіні.

Было шмат чаго. У прыгожых дэкарацыях можна было зрабіць фотаздымкі на памяць: як жадаеш у мухаморах або побач з велiзарнымі кветкамі, усярэдзіне велiчэзнага імбрыка ці на вялікім кубку з казкі «Аліса ў краіне цудаў». З казкі таксама быў вялікі белы трусік. З ім ахвотна рабілі здымкі і дзеці, і дарослыя. На хадулях перасоўваліся скамарохі.

Gn6 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Вeлiчэзны гном, з якiм дзецi рабiлi здымкi. Фота з асабістага архіва гераіні.

Жадаючыя маглі змайстраваць з аскепкаў керамікі падстаўку пад кубак ці папяровы цягнік, выйграць прызы ад школы па футболе ці школы танцаў, доўга разглядаць мініятурны горад з чыгункай, па якой ехаў мініятурны цягнік. А самыя цярплівыя круцілі кола фартуны і выйгравалі марозiва:

— Я дачакалася свайго прыза — атрымала марозіва ў вафельнай лодцы са вяршкамі, палітае шакаладным сіропам і ўпрыгожанае чарніцамі і трускаўкамі. Прыемна і бясплатна.

«Кожнаму дзіцяці давалі каўпачок гнома і паветраны шар»

— Што мяне ўразіла, што таты актыўна гулялі з дзецьмі, у парк прыходзілі сем'ямі— кажа беларуска.

Таксама там была карусель за 5 злотых (крыху больш за 1 еўра), якая ўвесь час была запоўненая дзецьмі і бацькамі:

— Прыгожая і папулярная дзіцячая пляцоўка ні секунды не была пустой. Некаторыя элементы я бачыла ўпершыню, і мне гэта вельмі спадабалася.

Спектаклі, музыка ўвечары, конкурсы і падарункі — такім мне запомніўся суботні дзень. Дарэчы, кожнаму дзіцяці давалі каўпачок гнома і паветраны шар. Гэта было так пацешна: вакол сінія і чырвоныя каўпачкі. Казка.

Gn7 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Букросiнг. Фота з асабістага архіва гераіні.

У трэці дзень, паводле слоў гераіні, было ўжо не так шмат падзей у праграме.

— З раніцы на новай лакацыi, плошчы Solny, дзеці ўпрыгожвалі хатку гнома з фанеры мохам, налепкамі, пацеркамі і бантамі. Там жа можна было ўбачыць гнома, якога дзеці ў суботу зрабілі з кавалкаў бітай керамікі.

Gn4 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Гном, якога зрабiлi з кавалкаў бітай керамікі. Фота з асабістага архіва гераіні.

Праграма ў трэці дзень праходзіла ў музеях: на экскурсіі і воркшопы трэба было запісвацца загадзя:

— Я патрапіла на экскурсію па горадзе, дзе нам распавялі на польскай мове і паказалі некаторых гномікаў. Гэта было вельмі цікава. Напрыклад, я не ведала, што самы вялікі гном Тата (Papa Krasna) стаіць на падушачцы вялікага пальца. Уяўляеце, якія тады гномы ў рэчаіснасці маленькія! Усе астатнія фігуркі гномаў у некалькі разоў меншыя за Тату. Ён, дарэчы, вельмі важны, бо дае імёны гномам.

Gn1 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Гномы-пажарныя ахоўваюць горад ад пажараў. Фота з асабістага архіва гераіні.

Беларуска дадае:

— Мне вельмі спадабалася, як было арганізавана свята. У мяне засталіся прыгожыя здымкі на памяць і прыемныя ўспаміны.

Хочаце даслаць навiну? Пiшыце: @ex_presslive.

EX-PRESS.BY, фота з архiва гераiнi
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
вымушаная эмiграцыя
беларусы
Уроцлаў
фестываль гномаў
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
Новости Жодино
В Жодино появился новый арт-объект «Четвероногие герои». Фотофакт
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
Новости Жодино
В Жодино появился новый арт-объект «Четвероногие герои». Фотофакт
ВСЕ НОВОСТИ