Общество

Вольскі: «У «крэатыўным аддзеле» нараджаюцца ўсё новыя і новыя ідэі — як напаскудзіць, як нагадзіць»

«Ужо кінуліся выконваць найвышэйшы загад службовыя асобы — падымаюць у паветра балёны з цыгарэтамі...»

Общество gazetaby.com
0

Лявон Вольскі на Budzma.org разважае пра метэаралягічныя балёны з кантрабандай і Беларусь як тэатр парадоксу.

«Падымі мяне, паветраны шар!» — сьпявала кантрабандная цыгарэта, якая ляцела ў мэтэаралягічным балёне, набліжаючыся да Віленскага аэрапорту. Вось сымбаль твой, забыты краю родны. РБ усё болей і болей асацыюецца з чорнай камэдыяй, тэатрам парадоксу, абсурдызмам.

У паламаным сьвеце РБ нічога ня дзіўна

«Ніколі Беларусь ня будзе пляцоўкай для нападу на іншую краіну!». Так? Дык яна ж была гэтай пляцоўкай у лютым 2022-га, і што, зноў «ня будзе»?

Альбо: «Валодзя Зяленскі чамусьці на мяне ўзьеўся, незразумела, чаму». Сапраўды, чаму? Можа быць, таму, што ты вырабляеш зброю для Расеі, якая напала на Украіну? Ці таму што зьяўляесься расейскім сатэлітам і хаўрусьнікам? А магчыма, таму, што ты называў яго, Зяленскага, «гнідай»?

Ну, ці ня дзіўна — абражаць такімі словамі прэзыдэнта суседняй дзяржавы, зь якой чамусьці дагэтуль не перарваліся дыпляматычныя стасункі? Не.

У паламаным сьвеце РБ нічога ня дзіўна. Там судзяць даўно памерлых людзей і абвяшчаюць ім прысуды, а рэальных катаў ды забойцаў узнагароджваюць мэдалямі, званьнямі і пасадамі.

Маўляў, яны ратавалі краіну. Яны выйшлі, узброеныя, да мірных пратэстоўцаў і пакалечылі-зьнявечылі шмат людзей. А кагосьці й забілі. І вось цяпер яны (каты й забойцы) — героі, а зьнявечаныя і забітыя імі людзі — злачынцы.

Забарона «няправільнай» творчасьці

У РБ забараняюць выставы і канцэрты таленавітых творцаў, а ў дзяржаўным мастацкім музэі праводзяць выставу жанчыны, вырабы якой ня маюць ніякага дачыненьня да мастацтва і ў параўнаньні з карцінамі савецкіх мастакоў-прапагандыстаў выглядаюць, як самадзейная (у вольны ад асноўнае працы час) творчасьць мастака-афарміцеля Будтрэсту № 1.

І належнае для іх мейсца — гэта ДК гэтага трэсту, але ў РБ ўсё дагары нагамі — «мастачка» ўганароўваецца выставай у дзяржаўным мастацкім музэі.

Творы сусьветна вядомых беларускіх пісьменьнікаў забараняюць і зьнішчаюць наклады (спальваюць?). Гэтым творцамі дзяржаве варта было б ганарыцца, але (якое там!) «літаратуразнаўцы ў цывільным» знайшлі ў іхных кнігах прыкметы «экстрэмізму» і пацягнулі гэтыя творы на шыбеніцу.

У турмах РБ сядзяць музыкі, якія дазволілі сабе сьпяваць «няправільныя песьні». У гэтых музыкаў нават канфіскавалі інструмэнты — гітары, бас, бубны — як «сродак зьдзяйсьненьня злачынства»!

Цікава, дзе іх падзелі, гэтыя «злачынныя» інструмэнты — выставілі ў краму «Канфіскат» на продаж ці спалілі разам з забароненымі кнігамі?

Улады РБ пакрыўдзіліся

Улады РБ вельмі пакрыўдзіліся на Эўразьвяз за тое, што пасьля 20-га году ім скасавалі шматмільённыя гранты — на дарогі, гарадзкую інфраструктуру, праекты БРСМ і дзяржаўных прафсаюзаў.

На ўсё гэта цяклі фінансавыя плыні з Эўропы ў рэчышчы «Усходняга партнэрства», і вось, пасьля задушэньня народнага паўстаньня і асабліва пасьля прымусовае пасадкі эўрапейскага самалёту грашовыя рэкі зьмялелі, а потым і цалкам высахлі.

Адказам на гэты эўрапейскі дэмарш былі шматгадовыя масавыя атакі мігрантаў на межы эўрапейскіх краінаў-суседак Беларусі.

Яшчэ ўлады РБ пакрыўдзіліся на тых, хто не захацеў сядзець на радзіме ў турме і зьехаў за мяжу (а гэта былі сотні тысячаў, калі не мільён).

Спачатку нязьменны РБшны лідэр скептычна прымружваў вочы: «Ой, ды нічога ў іх там не атрымаецца, яны там, на Захадзе, чужыя (меркаваў, натуральна, па сабе), празь месяц прыпаўзуць назад на каленях!». Ні празь месяц, ні праз год ніхто назад не прыпоўз, і тады пачалі падключаць «помсьлівы крэатыў».

З пэўнага моманту консульскія аддзелы РБ скасавалі паслугі для беларусаў за мяжой — цяпер, каб атрымаць новы пашпарт, трэба ўжо ехаць непасрэдна ў РБ, за мяжой гэта зрабіць немагчыма. І калі хочаш прадаць кватэру — таксама трэба ехаць у Сінявокую, угоды па даверанасьці забаранілі.

Межаў гэтаму «крэатыву» няма

І — вось цікава! — ці існуе там нейкі «крэатыўны аддзел», які займаецца ўсімі гэтымі «вынаходніцтвамі», ці ўсё прыдумляе і за ўсім сочыць адзін чалавек, які проста раздае падначаленым загады: пасадзіце гэтых музыкаў, правядзіце выставу гэтае таленавітае асобы ў сьвятая-сьвятых — мастацкім музэі, скасуйце выдачу пашпартоў за мяжой, хай едуць сюды, адмяніце продаж кватэраў па даверанасьці, хай вяртаюцца, правядзіце групоўку мігрантаў да мяжы, і хай кідаюць камянямі ў польскіх памежнікаў, накіруйце аэрастаты ў бок Віленскага аэрапорту, сёньня вецер нам спрыяе...

І вось ужо кінуліся выконваць найвышэйшы загад службовыя асобы — падымаюць у паветра балёны з цыгарэтамі...

Ну, вы ж ня думаеце, што гэта сапраўды нейкія некантраляваныя кантрабандысты ладзяць свой бізнэс? Пры такой колькасьці і спрактыкаванасьці сілавых структураў у РБ гэта проста немагчыма — ужо назаўтра цябе высачаць, падпільнуюць і прыедуць браць пэрсанажы з аўтаматамі ў бронекамізэльках.

А так — паступіў загад — і, як яны гавораць, «трэба выканаць пастаўленую задачу», і тыя ж самыя пэрсанажы са структураў — з аўтаматамі і ў камізэльках запускаюць з памежнага лесу мэтэазонды з прадукцыяй, якая шкодзіць вашаму здароўю.

І (можа быць) у размовах міжсоб яны выказваюць лёгкае незадавальненьне гэтай пастаўленай задачай, але — што зробіш? — загад ёсьць загад, трэба выконваць.

І вось — лятуць і лятуць балёны з цыгарэтамі і паралізуюць працу Віленскага аэрапорту, і эўрапейскія палітыкі думаюць, як змагацца з гэтай навалаччу, а ў «крэатыўным аддзеле» (ці то ў галаве аднае вядомае асобы) нараджаюцца ўсё новыя і новыя ідэі — як напаскудзіць, як нагадзіць, як падкласьці сьвіньню...

І трэба быць да ўсяго гатовымі, бо межаў гэтаму «крэатыву» няма, і на падыходзе новыя «шэдэўры».

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Лявон Вольскі
кантрабанда
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
Новости Жодино
В Жодино появился новый арт-объект «Четвероногие герои». Фотофакт
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
Новости Жодино
В Жодино появился новый арт-объект «Четвероногие герои». Фотофакт
ВСЕ НОВОСТИ