6 жнiўня мастаку Алесю Пушкiну магло б споўніцца 58 гадоў. У Варшаве ушанавалi яго памяць, арганізацыя РУХ стварыла графіці ў гонар палiтвязня.
Графіці, прысвечанае Алесю Пушкiну, цяпер знаходзіцца ў Варшаве у 50 метрах ад Беларускага дома на ўваходзе ў падземны пераход. Усе ахвочыя могуць ушанаваць памяць Алеся Пушкіна і ўскласці знічы і кветкі.
Напярэдадні ў Беластоку адкрылі выставу яго памяці.
— Мастак застаецца ў карцінах. Але Алесь Пушкін яшчэ застаецца ва ўчынках і запавеце, які ён нам пакінуў. У фільме, што паказалі на адкрыцьці выставы, Алесь сказаў напрыканцы свайго маналогу: «Абавязкова прыйдзе вясна і зацьвітуць нават камяні». Ён упарта верыў у сьвятло, дабрыню і кветкі, — напісаў на сваёй старонке ў «Фэйсбуку» беларускі пісьменнік Алесь Аркуш.
Нагадаем, палiтзняволены Алесь Пушкiн памёр 11 лiпеня ў рэанiмацыi.
Хочаце даслаць навiну? Пiшыце: @ex_presslive.
Добро пожаловать в реальность!