На канферэнцыі «Новая Беларусь 2023» прадстаўнік па замежных справах Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі прэзентаваў праект новага нацыянальнага пашпарта Беларусі.
Паведамляецца, што нацыянальны пашпарт Беларусі — гэта ўнікальны праект праязнога дакумента, які ў далейшым будзе выдавацца Кабінетам праз сетку пашпартных цэнтраў, а пасля падзення рэжыму і аднаўлення дэмакратыі будзе выдавацца ўсім грамадзянам Беларусі.
1.
2.
3.
4.
5.
Пашпарт будзе біяметрычным машыначытэльным дакументам, які адпавядае ўсім патрабаванням Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі, а бяспека пашпартных даных будзе забяспечвацца ў строгай адпаведнасці з заканадаўствам Еўрасаюза.
Хочаце даслаць навiну? Пiшыце: @ex_presslive.
Добро пожаловать в реальность!