Мастак з Жодзіна атрымаў незвычайную магчымасць на Парыжскім тыдні моды: па замове легендарнага брэнда Vivienne Westwood ён распісаў вітрыну крамы на знакамітай плошчы Place de la République. На гэтай працы мастак пакінуў асаблівы подпіс — назву горада, адкуль ён родам — ЖОДЗІНА.
У сваім інтэрв’ю для часопіса пра беларускае мастацтва Сhrysalismagazine, мастак @acidtopser падзяліўся сваімі ўражаннямі ад гэтага міжнароднага праекта. Ён адзначыў, што праца над вітрынай была не проста дызайнам, але сапраўдным творам мастацтва, які гарманічна спалучыў экстравагантнасць і традыцыі. Мастак падкрэсліў, што гэта была неверагодная магчымасць прадэманстраваць сваё майстэрства і творчы падыход на сусветнай моднай арэне.
Мастак не раскрывае свайго імя, і мы таксама не будзем. Як напісалі EX-PRESS.BY жыхары горада, якія ведаюць яго, — тое, што ён не забывае родны горад, радуе яго землякоў.
Даслаць навіну: @ex_presslive
Добро пожаловать в реальность!