Новости Борисова

«Я трапіла ў іншую рэальнасць. Алесь быў да вар'яцтва просты і шчыры». Беларуска — пра сустрэчу з Алесем Пушкіным

Якім запомніўся мастак і палітвязень.

Новости Борисова ex-press.by
0

Барысаўчанка расказала EX-PRESS.LIVE пра сустрэчу з беларускім мастаком Алесем Пушкіным. Анастасія напісала ў рэдакцыю ліст з успамінамі пра Алеся, які пакінуў гэты свет 11 ліпеня.

«Ва ўсім адчувалася душа творчага чалавека і энергія клапатлівай гаспадыні»

— Я бачыла ўжывую Алеся аднойчы, але мне хапіла і гэтага, каб зразумець наколькі моцная асоба перада мной. Я трапіла ў іншую рэальнасць. Алесь быў да вар'яцтва просты і шчыры. У добрым сэнсе. Заўсёды размаўляў на беларускай мове.

Дзяўчына пазнаёмілася з ім 4 гады таму, калі прыехала на святкаванне Купалля ў Бобр.

— Гэта былі неверагодныя два дні спакою, радасці і асалоды ад дотыку да народных традыцый, культуры і прыроды. Разам з сябрамі мы жылі ў намёце на беразе ракі. Тамака жа і купаліся. Нас гасцінна сустрэлі Алесь і Яніна, гаспадар і гаспадыня дома. Я не ведала яго дагэтуль, але ён сустрэў нас цёплымі абдымкамі і запрасіў пакаштаваць хатні бярозавы сок. Мне спадабалася, такі сок я люблю. Нас накармілі смачнымі блінамі і бутэрбродамі. Як зараз памятаю, якія яны былі смачныя. Ужо не ўзгадаю, што там было ў складзе, але ўспамін задавальнення застаўся. Мы сядзелі на ўтульнай кухні. Мне было камфортна і добра, як дома.

Pb rjrgurvs 7d5572d2dbcf9fa714562f1fe11dcb760852a7da
Алесь Пушкiн з гасцямi свята. Фото з архiва EX-PRESS.BY. 

Я захаплялася ўсім у гэтай вёсачцы: домам, людзьмі, карцінамі, кнігамі, нават прыбіральняй, якая была на вуліцы, але незвычайна прыгожая, цікавая. Побач з домам была лазня. І мы паспрабавалі яе моц. Ва ўсім адчувалася душа творчага чалавека і энергія клапатлівай гаспадыні.

«Вялікімі факеламі тры моцныя хлопцы запалілі вогнішча, сярод іх быў Алесь і яго сын Мікола»

— Мы рыхтаваліся да свята: хлопцы рабілі вянкі з бярозавых галінак, а дзяўчаты— з кветачак. Cуседзі, госці з розных куткоў краіны і нават іншых краін прыехалі сустрэць гэтае свята да Алеся ў Бобр. Каля 100 чалавек наведалі тады свята ў вёсцы. Людзі віталіся на вуліцах, усе ведалі, што будзе Купалле, будзе вялікае свята.

N3dsw c7itu 1536b90cb536bf513ce1036535c156dc6d71b9b7
Купалле. Фото з архiва EX-PRESS.BY. 

Купалле прайшло па ўсіх фальклорных традыцыях. Вялікімі факеламі тры моцныя хлопцы запалілі вогнішча, сярод іх быў Алесь і яго сын Мікола. Былі традыцыйныя забавы, мы спальвалі кола, вадзілі карагоды, пакуль яно не ўпала, спявалі вельмі шмат песень, танчылі, а бліжэй да ночы пачалі скакаць праз вогнішча. Пускалі вянкі па рацэ.

Свята доўжылася ўсю ноч, спаць не хацелася. Раніцай мы выкупаліся ў расе і рацэ.

Увесь гэты час Алесь быў радасным і шчаслівым, ён шчыра ўсміхаўся, быў простым, шмат жартаваў. 

Я шчаслівая, што ў маім жыцці здарылася гэтая гісторыя.

Xwoug7oybrm 2a100c7c64315f58baea37d4714ac1bba4f473ef
Купалле. Фото з архiва EX-PRESS.BY. 

— У мяне засталіся цёплыя ўспаміны аб мастаку і актывісту, аб простым беларусе, аб шчырым беларусе, які любіў Беларусь усім сэрцам, любіў гісторыю, па-свойму змагаўся з сістэмай, — у яго гэта атрымлівалася рабіць яскрава і эфектна. Дзякуй за тыя два летнія дні.

Цяпер ён у лепшым свеце, як сказаў мой сябар, яму цяжка нешта казаць пра Алеся. Я знайшла сілы і напісала гэты тэкст.

Вечная памяць.

EX-PRESS.LIVE выказвае шчырыя спачуваннi родным i блiзкiм мастака.

Хочаце расказаць сваю гiсторыю? Пiшыце: @ex_presslive.

EX-PRESS.BY, фота з архiва
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
В Кремле ответили, поднимет ли трубку Путин, если ему позвонит Зеленский
В мире
ЕС учтёт информацию о роли "Беларуськалия" в вывозе украинских детей в Беларусь
В мире
«Выключим серверы и уйдем». В России закрывается «Новая газета»
В мире
«Иного пути нет». Что происходит в Польше
В мире
Валетов: «Никто и никогда не сможет объяснить, зачем и для чего надо было устраивать эту бойню»
Спорт
Футбол. Высшая лига. Жодинское "Торпедо" нанесло крупное поражение "Белшине"
Общество
Курс на похолодание. Какой будет погода на следующей неделе, рассказал синоптик
Политика
Санкции сняты. "Белавиа" получила возможность напрямую покупать лайнеры и запчасти Boeing
Общество
Виталий Цыганков: Смогут ли беларусы «беларусизировать» «понаехавших» россиян?
Спорт
«Если вылетят, БАТЭ хана». Бывший начальник команды из Борисова – о халявщиках, завистниках и подсказчиках
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
В Кремле ответили, поднимет ли трубку Путин, если ему позвонит Зеленский
В мире
ЕС учтёт информацию о роли "Беларуськалия" в вывозе украинских детей в Беларусь
В мире
«Выключим серверы и уйдем». В России закрывается «Новая газета»
В мире
«Иного пути нет». Что происходит в Польше
В мире
Валетов: «Никто и никогда не сможет объяснить, зачем и для чего надо было устраивать эту бойню»
Спорт
Футбол. Высшая лига. Жодинское "Торпедо" нанесло крупное поражение "Белшине"
Общество
Курс на похолодание. Какой будет погода на следующей неделе, рассказал синоптик
Политика
Санкции сняты. "Белавиа" получила возможность напрямую покупать лайнеры и запчасти Boeing
Общество
Виталий Цыганков: Смогут ли беларусы «беларусизировать» «понаехавших» россиян?
Спорт
«Если вылетят, БАТЭ хана». Бывший начальник команды из Борисова – о халявщиках, завистниках и подсказчиках
ВСЕ НОВОСТИ