TuTak

На каралях азбукай Морзэ напісана «Жыве Беларусь». Праект «Палітвязынка» запусціў калекцыю ўпрыгожанняў салідарнасці

Усе сродкі ад продажу пойдуць на падтрымку палітзняволеных беларусак.

TuTak ex-press.by
0

 «Палітвязынка» запусціла калекцыю ўпрыгожанняў салідарнасці. EX-PRESS.LIVE даведаўся, чаму варта падтрымаць праект і беларускіх жанчын у зняволенні. 

«Падчас паўстання Каліноўскага падтрымка палітзняволеных выяўлялася і ў модзе: жанчыны насілі жалобныя адзенні, з’явілася цэлая лінія ўпрыгожанняў»

— Знаёмая дызайнерка ўпрыгожанняў прапаноўвала зрабіць падобнае, — кажа стваральніца праекта «Палітвязынка» беларуска Яўгенія Доўгая. — Я думала, як гэта можна ажыццявіць. У Варшаве трапіла на выставу, прысвечаную паўстанню Кастуся Каліноўскага. Там паказвалі ўпрыгожанні, якія насілі ў падтрымку палітвязняў-паўстанцаў. Падчас паўстання падтрымка палітзняволеных выяўлялася і ў модзе: жанчыны ў падтрымку палітвязней насілі жалобныя адзенні, з’явілася цэлая лінія ўпрыгожанняў: бранзалеты з сэрцам і якарам, завушніцы, каралі, пярсцёнкі, брошкі.

360103744 17904538097800868 7226543273645701337 n
Упрыгожаннi салідарнасці.

«Завушніцы ў выглядзе цюльпанаў, а зашпількі ў іх як кайданкі»

— Я стала гугліць і знайшла класныя артыкулы журналіста Алеся Кіркевіча. Шмат пісаў пра гэта і гісторык Васіль Герасімчык. Так нарадзілася ідэя нашай калекцыі.

Пра асаблівасць упрыгожанняў дадае наступнае:

— Насамрэч, усё зроблена начамі і карпатліва. І калі прыгледзецца на некаторыя ўпрыгожанні (жамчужны чокер да прыкладу), там пацеры размешчаны так — азбукай Морзэ «Жыве Беларусь».

360114615 17904538085800868 3822400866176326539 n

Звярніце, дарэчы, увагу на завушніцы. Яны ў выглядзе цюльпанаў, а зашпількі ў іх як кайданкі. Цюльпаны — гэта пра кветкі салідарнасці на жаночых акцыях.

Замовіць каралі, бранзалеты і завушніцы можна ўжо сёння і з любой кропкі свету. Усе атрыманыя сродкі пойдуць на падтрымку палітзняволеных беларусак.

Хочаце расказаць сваю гiсторыю? Пiшыце: @ex_presslive.

EX-PRESS.BY, фота: instagram.com
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ