TuTak

«Часцінка беларускай душы». Чым здзiвiў Вялікі беларускі арт-маркет

Многія майстры свае развівалі сваю творчасць яшчэ ў Беларусі, а некаторыя ажыццявілі свае планы толькі ў Польшчы.

TuTak ex-press.by
0

У самым цэнтры Варшавы адбыўся Вялікі арт-маркет беларускіх рамеснікаў. На кірмашы прадавалі хэнд-мэйд ад майстроў, якія зараз жывуць і працуюць у Польшчы.

Арт-маркеты беларусаў у Польшчы сталі традыцыяй, яны адбываюцца ў розных лакацыях кожны месяц амаль два гады. Летні сезон клуб пачаў на новым месцы і запрасіў гасцей, каб вырабы ад беларускіх майстроў знайшлі сабе гаспадароў.

Image001
Цэлы дзень у дворыку кавярні Kult Kawy на вуліцы Chmielna, 30 майстры прадавалі свае вырабы.

Ва ўтульным дворыку можна была пазнаёміцца з творчасцю 30 таленавітых майстроў, выбраць вырабы ручной працы, а таксама выпіць кубачак смачнай кавы.

Image002
Арганізатар Арт-маркету — Craft Hand Lab — клуб рамеснікаў і крэатыўных людзей з Беларусі ў Польшчы.

Многія майстры стварылі свае майстэрні, развівалі сваю творчасць у Беларусі. А некаторыя ажыццявілі свае планы толькі ў Польшчы.

Мы паглядзелі, што прадавалася на Вялікiм беларускiм арт-маркеце ў Варшаве.

Image003
Натуральны дэкор для памяшканняў і вуліцы, вянкі і габелены з расліннага матэрыялу. А таксама лялькі, якія мяняюць жыццё.
Photo 2023 06 04 17 39 26 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Гэтую ляльку больш за усіх шануюць пакупнікі-палякі, яна ўвасабляе багацце і ўрадлівасць.
Image005
На кожнай беларускай выставе майстроў прадаюцца вырабы, якія могуць стаць талісманам ці ўпрыгожаннем для беларусак.
Image006
Цікавая, працаемкая кропкавая тэхніка малявання. У кожны выраб з натуральнага дрэва ўкладзена часцінка беларускай душы. Бок, на якім нанесены малюнак, можа выкарыстоўвацца для падачы страў. Другi, без малюнка, — для нарэзкі прадуктаў.
Image007
Пасціла — смачны і карысны перакус для дзяцей і дарослых. 100% натуральны, без цукру і кансервантаў. Усяго ў вытворцаў з Беларусі 19 відаў самай рознай пасцілы.
Image008
Вырабы з натуральных раслін і з палімернай гліны таксама падабаюцца дзецям і дарослым.
Image009
Кошыкі, якія нагадваюць саламяныя, насамрэч зроблены са спецыяльнай газетнай паперы. Яны экалагічныя, у іх можна захоўваць бытавыя рэчы і харчовыя прадукты.
Image010
Мясныя прысмакі па старажытных беларускіх рацэптах вырабляюць у Польшчы ўжо два гады. Кожны на кірмашы мог іх паспрабаваць і абраць на свой густ.
Image011
Творы мастацтва з пацерак — і карціны, і сумкі, і ўпрыгожванні.
Image012
Надзеўшы адзін раз такія тэпцікі, больш ніколі не купіце іншыя: яны не толькі прыгожыя, але таксама вельмі зручныя і практычныя.
Image013
Авоська папулярная, таму што выглядае стыльна, незвычайна, падыходзіць пад любы ўбор. Майстрыха вяжа авоські з розных матэрыялаў — гэта джут, баваўняны шнур, але больш за ўсё любiць трывалы поліэфірны шнур, якому няма зносу.
Image014
Касметыка, створаная беларускімі майстрамі — з асаблівымі пахамі і якасцямі.
Image015
Сродкі па доглядзе за целам беларусы ствараюць нават па індывідуальных запытах, з улікам усіх пажаданняў.
Image016
Тонкае вязанне ніткай-павуцінкай — не толькі для зімы. Стыльныя беларускія і польскія паненкі купляюць такія вырабы ў любую пару года.
Image017
Беларускія кветкі з фаамірана добра выглядаюць ва ўпрыгожваннях — каралях, вянках, завушніцах.
Image018
Такія свечкі зроблены з дапамогай аўтарскіх форм, вырабленых у Беларусі, таму аналагаў ім у Польшчы няма. Бомбачкі для ваннаў і мыла-скрабы таксама ўнікальнай рэцэптуры.
Image019
Упрыгожванні майстры робяць з розных матэрыялаў, натхняючыся Беларуссю, прыродай, укладваючы ў iх сваю душу.
Image020
Неверагоднай якасці кераміка і модныя вырабы з лёну з прынтамі, надрукаванымі раслінамі.
Image021
Дзіўнай пяшчоты вырабы можна набыць на беларускіх арт-маркетах.

Гэта далёка не ўсё, што мы ўбачылі на Вялікім Арт-маркеце. Але зрабілі высновы: творы беларусаў — унікальныя, прасякнутыя любоўю да Радзімы-Беларусі. На кожным кірмашы іх становіцца ўсё больш. Як і пакупнікоў, якія прыходзяць за эксклюзіўнымі пакупкамі.

Набыць гэтыя вырабы можна не толькі на такіх кірмашах. Кожны з майстроў мае свае сацыяльныя сеткі, а аб'ядноўвае іх арганізатар Арт-маркету — Craft Hand Lab.

Сацсеткі клубу:

ПОБАЧ 🔴 ПАДЗЕІ І ЛЮДЗІ (https://t.me/pobach_event)

Інтэрнэт-крама (https://crafthandlab.com)

Insta (https://www.instagram.com/crafthandlab)

FB (https://www.facebook.com/crafthandlab)

TG (https://t.me/crafthandlab_news)

YouTube (https://www.youtube.com/@CraftHandLab)

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
Спорт
Борисовский борец Кирилл Маскевич - чемпион мира!
Общество
В Беларуси планируют увеличить алименты. На сколько?
В мире
Россия потеряла одну «мягкую силу» в Европе. Вучич проиграл выборы в парламент
Экономика
Гражданам Таджикистана предлагают работу в Гродненской области и зарплаты до $1200
Общество
Тепло задержится: синоптики прогнозируют бархатный конец октября
Политика
Игорь Тышкевич: Пока доступ к портам сконцентрирован в руках России, она держит Лукашенко и за горло, и еще за одно место
Спорт
«Мы попали в эмоциональную яму». Андрей Капский — о кризисе БАТЭ и смене тренера
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
Спорт
Борисовский борец Кирилл Маскевич - чемпион мира!
Общество
В Беларуси планируют увеличить алименты. На сколько?
В мире
Россия потеряла одну «мягкую силу» в Европе. Вучич проиграл выборы в парламент
Экономика
Гражданам Таджикистана предлагают работу в Гродненской области и зарплаты до $1200
Общество
Тепло задержится: синоптики прогнозируют бархатный конец октября
Политика
Игорь Тышкевич: Пока доступ к портам сконцентрирован в руках России, она держит Лукашенко и за горло, и еще за одно место
Спорт
«Мы попали в эмоциональную яму». Андрей Капский — о кризисе БАТЭ и смене тренера
ВСЕ НОВОСТИ