TuTak

«Я думала забегчы на некалькі хвілін, але завісла на некалькі гадзін». Наколькi цiкава зараз беларуская незалежная літаратура

Беларуская культура жыве не глядзячы на ўсе перашкоды. Пераканаліся ў гэтым на Міжнародным кніжным кірмашы.

TuTak ex-press.by
0

EX-PRESS.LIVE уласнымі вачыма ўбачыў, наколькі вялікі інтарэс выклікае беларуская незалежная літаратура — і ў беларусаў, якія зараз жывуць у Польшчы, і ў палякаў, і ў жыхароў іншых краін.

Kn1 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
З 25 па 28 мая ў Палацы культуры і навукі ў Варшаве на Міжнародным кніжным кірмашы беларускія аўтары і выдаўцы былі прадстаўленыя на асобным стэндзе.

Беларус Аляксандр, якога мы сустрэлі на кірмашы, распавядае:

— Я быў на кніжным кірмашы ўсе дні, абышоў мноства стэндаў, убачыў, як трапятліва ставяцца палякі да кнігі. Якія чэргі стаялі за кнігамі, на сустрэчы з аўтарамі, па аўтографы! І гэта пры тым, што тут вялізная колькасць кнігарняў і публічных бібліятэк!

Kn3 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Некалькі дзён запар каля стэнда амаль ніколі не сканчалася чарга з жадаючых набыць кнігу ці пазнаёміцца з беларускімі аўтарамі.

Яшчэ адна наведвальніца — беларуска Вераніка — падзялілася ўражаннямі з EX-PRESS.LIVE:

— Я думала забегчы на некалькі хвілін, купіць адну кніжку дзецям. Але завісла на некалькі гадзін. Купіла кнігі сабе, маме і дзецям.

Kn2 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Кніжныя паліцы ўвесь час спусташаліся і зноў запаўняліся літаратурай, на якую попыт быў вельмі вялікім.

Беларус Міхаіл расказаў, што хацеў сабраць максімальную колькасць кніг з аўтографамі, для гэтага хадзіў амаль на ўсе сустрэчы з пісьменнікамі.

Kn4 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Сустрэча з Андрэем Хадановічам.

Тут адбыліся сустрэчы з выбітнымі беларускімі аўтарамі, такімі як Уладзімір Арлоў, Андрэй Хадановіч, Сяргей Тарасаў, Святлана Курс, Наста Кудасава, Аляксандр Кудрыцкі, Дзмітрый Гулецкі, Алесь Аркуш, Васіль Дранько-Майсюк, Яўгенія Давідзенка.

Паўліна Скурко, жонка журналіста і палітзняволенага Андрэя Скурко, прэзентавала зборнікі мужавых вершаў для дзетак. На кірмашы адбылася прэзентацыя кнігі пра нобэлеўскага лаўрэата і палітвязня Алеся Бяляцкага «Алесь».

Kn5 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Сваімі набыткамі людзі дзяліліся адзiн з aдным. Вось такія кніжкі набыла толькі адна беларуска.

Стэнд беларускіх кніг арганізаваў Цэнтр беларускай салідарнасці ў партнёрстве з Цэнтрам навуковых даследаванняў Польскай акадэміі навук у Берліне. Праект дафінансаваны са сродкаў Фонду польска-нямецкага супрацоўніцтва.

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ