TuTak

«Глыток свабоды для Беларусі». Як па ўсім свеце прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Фота

21 траўня адзначаецца Міжнародны дзень беларускіх палітвязняў.

TuTak ex-press.by
0

Праваабарончы цэнтр «Вясна» вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі. Два гады таму ў гэты дзень у шклоўскай калоніі №17 памёр палітвязень Вітольд Ашурак. У нядзелю, 21 траўня, беларусы ад Украіны і Літвы да Амерыкі і Канады выйшлі на акцыі салідарнасці, пісалі лісты і рабілі перфомансы.

Польшча

Беласток

%d0%91%d0%b5%d0%bb%d0%b0%d1%81%d1%82%d0%be%d0%ba

Акцыя салiдарнасцi ў Беластоку. Фота: «Беларусы Замежжа».

У Беластоку больш за 100 чалавек прынялі ўдзел у акцыі і нагадалі, што тысячы нашых родных, блізкіх, сумленных беларусаў пазналі пераслед, гвалт, катаванні. Некаторыя, як Вітольд Ашурак, Мікалай Клімовіч, Дзмітрый Дудойць, загінулі ў няволі:

— Тысячы лёсаў паламаныя. Тысячы сем'яў разлучаныя. Тысячы людзей застаюцца ў турмах. Жах у Беларусі стаў паўсядзённасцю. Калі нам некалі хочацца махнуць на ўсё рукой і жыць далей сваім жыццём, мы павінны памятаць, як шмат людзей застаецца ў закладніках рэжыму. Дзеля іх трэба змагацца далей. Пакуль усе не будуць вольныя, — кажуць беларусы.

— І калі мы сапраўды хочам людзьмі звацца, мы павінны памятаць пра палітвязняў кожны дзень і рабіць тое, што ў нашых сілах дзеля падтрымкі іх і іх сем'яў, дзеля іх свабоды. Салідарнасць — наша сіла.

%d0%91%d0%b5%d0%bb%d0%b0%d1%81%d1%82%d0%be%d0%ba3

Акцыя салiдарнасцi ў Беластоку. Фота: «Беларусы Замежжа».

Беларусы Беластока паказалі, што не забыліся, што не спыніліся і што ім не ўсё роўна.

Варшава

У Варшаве прайшоў мітынг і шэсце, выступілі былы палітвязень і кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Саннікаў, галоўны рэдактар «Gazeta Wyborcza» Адамі Міхнік, сяброўка Вітольда Ашурка Вольга Быкоўская, а таксама польскія і беларускія палітыкі і праваабаронцы, амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі.

%d0%92%d0%b0%d1%80%d1%88%d0%b0%d0%b2%d0%b0

Вечар памяцi Вітольда Ашурка. Фота: «Беларусы Замежжа».

Уроцлаў

На рынкавай плошчы ў цэнтры горада сабралася больш за 100 чалавек, былі агучаныя імёны загінулых і закатаваных беларусаў, у тым ліку гісторыя Вітольда Ашурка, які быў замучаны ў Шклоўскай калоніі.

Ад некаторых палітвязняў ужо шмат часу няма зваротнай сувязі. Нават іх родныя не ведаюць, у якім яны стане. Беларусы працягваюць звяртацца да міжнароднай супольнасці і арганізацый, каб распаўсюджваць інфармацыю пра палітвязняў Беларусі, каб даведацца пра іх лёс і дамагчыся іх вызвалення.

%d0%a3%d1%80%d0%be%d1%86%d0%bb%d0%b0%d1%9e

Акцыя салiдарнасцi, Уроцлаў. Фота: «Беларусы Замежжа».

Быдгaшч

%d0%91%d1%8b%d0%b4%d0%b3%d0%be%d1%88%d1%87

Акцыя салідарнасці з палітвязнямі у Быдгашчы. Фота: «Беларусы Замежжа».

Кракаў

Беларусы выйшлі, каб распавесці жыхарам горада і турыстам пра палітвязняў у Беларусі. Разам чыталі лісты палітвязняў, працаваў вольны мікрафон, а кожны жадаючы мог прачытаць на стэндах інфармацыю пра вязняў і тое, як можна іх падтрымаць.

%d0%9a%d1%80%d0%b0%d0%ba%d0%b0%d1%9e

Акцыя салідарнасці з палітвязнямі у Кракаве. Фота: «Беларусы Замежжа».

Люблін

Перформанс «камера» адбыўся ў Любліне, пад час якога зачыталі кавалкі гісторый арыштантаў на Акрэсціна.

«Знаходзячыся тут, за мяжой, мы можам падтрымліваць адно аднаго, палітвязняў і іх сем’і, рабіць усё, што ў нашых сілах, каб сотні тысяч людзей зноў пабачылі свае сем’і і вярнуліся на Радзіму. Не важна, якое ў нас грамадзянства, няма розніцы, на якой мове мы размаўляем, якога колеру ў нас скура, у што мы верым і каго кахаем. Толькі разам мы можам спыніць знішчэнне чалавека і яго свядомасці», — заяўляюць беларусы.

%d0%9b%d1%8e%d0%b1%d0%bb%d1%96%d0%bd

Акцыя салідарнасці з палітвязнямі у Люблiне. Фота: «Беларусы Замежжа».

Познань

%d0%9f%d0%be%d0%b7%d0%bd%d0%b0%d0%bd%d1%8c

Дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі ў Познані. Фота: «Беларусы Замежжа».

Украіна

Львоў

Беларуская дыяспара ў Львове далучылася да Дня палітвязняў Беларусі.

На базе Львоўскага хаба Чарнігаўскага дома правоў чалавека яны падпісалі паштоўкі, якія былі зробленыя з фотаздымкаў саміх удзельнікаў і удзельніц.

%d0%9b%d1%8c%d0%b2%d0%be%d1%9e

Акцыя салідарнасці з палітвязнямі у Львове. Фота: «Беларусы Замежжа».

Кіеў

На імпрэзе выступілі былыя палітвязні і рэпрэсаваныя беларусы. Яны распавялі пра ўмовы ўтрымання ў беларускіх турмах, нагоды, паводле якіх беларускія улады чыняць пераслед, заклікалі ўсялякім чынам падтрымліваць тых, хто зараз несправдліва кінуты за кратамі. Напрыканцы удзельнікі імпрэзы падпісалі паштоўкі беларускім палітвязням.

%d0%9a%d1%96%d0%b5%d1%9e

Акцыя салідарнасці з палітвязнямі ў Кiеве. Фота: «Новы час».

Чарнігаў

Чарнігаўскі дом правоў чалавека далучыўся да Дня салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі.

348548107 945816786749753 533544846330110325 n

Фота: facebook.com.

Адэса

У дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі беларусы Адэсы напісалі ім лісты.

%d0%90%d0%b4%d1%8d%d1%81%d0%b0

Акцыя салідарнасці з палітвязнямі ў Адэсе. Фота: «Беларусы Замежжа».

Літва

Клайпеда

Беларусы і беларускі патурбавалі тых, хто спакойна адпачываў, і распавялі пра беларускіх палітвязняў і на Балтыцы. Уявілі, калі б сюды прыехалі 1525 афіцыйна прызнаных палітвязняў з турыстычнымі дыванкамі памерам 0,7 на 2 м і нарэшце маглі б падыхаць морам, адчуць вецер на скуры, то, калі класці дыванок да дыванка, атрымаўся б прастакутнік памерам 32 на 67 метраў, плошчай 2144 м². Пяску не было б відаць.

%d0%ba%d0%bb%d0%b0%d0%b9%d0%b5%d0%b4%d0%b0

Акцыя салідарнасці з палітвязнямі ў Клайпедзе. Фота: «Беларусы Замежжа».

Вільня

На Катэдральнай плошчы Вільні адбылася акцыя беларусаў Літвы, у ліку арганізатараў якой былі ментары і валанцёры «Dapamoga».

Расія

Масква

Беларусы Масквы далучыліся да ўшанавання 21 траўня Дня салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі.

%d0%9c%d0%b0%d1%81%d0%ba%d0%b2%d0%b0

Акцыя салідарнасці з палітвязнямі ў Маскве. Фота: «Беларусы Замежжа».

Швецыя

Стакгольм

%d0%a1%d1%82%d0%b0%d0%ba%d0%b3%d0%be%d0%bb%d1%8c%d0%bc

Акцыя беларусаў Швецыі ў Стакгольме. Фота: twitter.com/BelarusInSweden

Швейцарыя

Цюрых

Акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі ў Цюрыху. У ёй узялі ўдзел беларусы Швейцарыі, сярод якіх былыя палітзняволеныя: Ганна Баран, Наталля Хершэ, Вольга Класкоўская, журналістка Алена Прыходзька і «БЧБ-нявеста» Іна Зайцава.

Італія

Рым

%d0%a0%d1%8b%d0%bc

Беларусы Рыма ўзялі ўдзел у імшы, зарганізаванай ка Дню палітвязня ў Беларусі літоўскай і польскай амбасадамі ў Ватыкане. Фота: «Беларусы Замежжа»

Эстонія

Талін

Беларусы Таліна ў дзень салідарнасці з палітвязнямі правялі акцыю «Глыток свабоды для Беларусі» падчас якой было раздадзена 1500 бутэлек з вадой з інфармацыяй пра становішча палітвязняў у Беларусі і магчымымі спосабамі дапамогі.

%d0%a2%d0%b0%d0%bb%d1%96%d1%96%d0%bd

Акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі ў Талiне. Фота: «Беларусы Замежжа».

Чэхія

Прага

Беларусы Прагі сабраліся на Palackého náměstí каб выказаць салідарнасць з беларускімі палітвязнямі. На плошчы былі пазначаныя памеры турэмнай камеры ў 4 кв. м — удзельнікі выстраіліся ў ёй, каб паказаць, у якіх цяжкіх умовах знаходзяцца палітвязні Беларусі. Таксама актывісты раздавалі прахожым бутыки вады з адмысловымі этыкеткамі, на якіх была надрукаваная просьба дапамагаць палітвязням, а гэтак жа QR-коды са спасылкамі на інфармацыйныя платформы і фонды дапамогі.

%d0%9f%d1%80%d0%b0%d0%b3%d0%b0

Акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі ў Празе. Фота: «Беларусы Замежжа».

Арганізавала акцыю Bělaruské studentstvo ČR — суполка беларускіх студэнтаў і студэнтак Чэхіі.

Бельгія

Антвэрпен

У Антвэрпене прайшла літургія ў беларускай грэка-каталіцкай царкве, дзе ўсталяваны Крыж ПамяцІ. Памаліліся за душу Вітольда Ашурка і Мікалая Клімовіча, а таксама за тых, хто сёння ўсё яшчэ ў засценках рэжыму.

Брусэль

Беларусы Бельгіі напісалі лісты тым, хто адбывае незаконнае пакаранне і зачытвалі адказы, якія атрымлівалі ад палітвязняў.

%d0%91%d0%b5%d0%bb%d1%8c%d0%b3%d1%96%d1%8f

Акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі ў Брусэлi. Фота: «Беларусы Замежжа».

Латвія

Рыга

Беларусы Латвіі зладзілі на галоўнай плошчы ў Рызе каля помніка Свабоды акцыю на Дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі. Жыхары сталіцы, турысты і наведвальнікі ЧМ па хакею сталі сведкамі злачынств рэжыму Лукашэнкі. У акцыя разам з беларусамі ўдзельнічала Sandra Kalniete, дэпутатка Латвіі ў Еўрапарламенце і хросная Ларысы Беражновай. І іншыя слынныя грамадскія дзеячы Латвіі.

%d0%a0%d1%8b%d0%b3%d0%b0

Акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі ў Рызе. Фота: «Беларусы Замежжа».

Нямечына

Мюнхен

21 траўня ў Мюнхене сабраліся неабыякавыя беларусы і беларускі, каб выказаць сваю салідарнасць з палітвязнямі ў Беларусі. На плошчы Одэонсплац гучалі імёны палітзняволеных і шакуючыя турэмныя тэрміны, на якія іх кінуў за краты бесчалавечны рэжым. Імёны былі напісаныя на белых і чырвоных сэрцах, якія потым траплялі ў сімвалічную клетку. Гэта напамін нам усім не спыняцца, пакуль яны ўсе не выйдуць на волю. І няхай гэта адбудзецца як мага хутчэй.

%d0%9c%d1%8e%d0%bd%d1%85%d0%b5%d0%bd

Акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі ў Мюнхене. Фота: «Беларусы Замежжа».

Берлін

Беларусы Берліна выйшлі да «Амбасады свабоднай Дэмакратычнай Беларусі» (Арт-праект), каб выразіць салідарнасць і расказаць пра шчырых беларусаў, якіх лукашысты сёння ўтрымліваюць за кратамі.

%d0%91%d0%b5%d1%80%d0%bb%d1%96%d0%bd

Акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі ў Берлiне. Фота: «Беларусы Замежжа».

ЗША

Філадэльфія

Беларусы і беларускі Філадэльфіі правялі акцыю салідарнасці з палітвязнямі Беларусі. Таксама быў падпісаны зварот да лідараў краін свету, AAН і Дзярждэпа ЗША аб узмацненні ціску на рэжым Лукашэнкі.

%d0%a4%d1%96%d0%bb%d0%b0%d0%b4%d0%b5%d0%bb%d1%8c%d1%84%d1%96%d1%8f1

Акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі ў Філадэльфіi. Фота: «Беларусы Замежжа».

Нью-Ёрк

%d0%9d%d1%8c%d1%8e %d0%b9%d0%be%d1%80%d0%ba

Акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі ў Нью-Ёрку. Фота: «Беларусы Замежжа».

Канада

%d0%9a%d0%b0%d0%bd%d0%b0%d0%b4%d0%b0

Беларусы Канады выйшлі на акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Фота: «Беларусы Замежжа».

EX-PRESS.BY, фота: «Беларусы Замежжа», facebook.com, «Новы час»
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Беларусь
палiтвязнi
акцыя салідарнасці
дыяспара
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Лукашэнка назваў Пачобута «вечнай праблемай», згадаў зьнікненьне Мельнікавай і распавёў пра 150 тысяч працоўных мігрантаў з Пакістана
Общество
В Беларуси готовятся изменения в Трудовой кодекс: что планируют изменить
В мире
Пастухов: Америка сходит с исторической сцены. Все по классике: трест лопнул от внутреннего напряжения
Общество
Как "русский мир" поглощает Беларусь
Спорт
Футбол. Высшая лига. БАТЭ и «Гомель» сыграли вничью, жодинское «Торпедо» одолело «Арсенал»
В мире
Посадочные талоны и регистрацию на рейс могут отменить
Общество
«Беларуские власти так долго искали, кем им заменить уехавших беларусов, что кажется опять немножко опоздали»
Общество
Низкая зарплата, поломанные бензопилы. Работники Ветковского лесхоза написали жалобу на «действия должностных лиц»
Общество
Орнитолог из Беларуси делает дома для сов в Грузии. На родине его организацию признали экстремистской
Политика
Почему Лукашенко с сыновьями встретил делегацию Пакистана в домашней одежде
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Лукашэнка назваў Пачобута «вечнай праблемай», згадаў зьнікненьне Мельнікавай і распавёў пра 150 тысяч працоўных мігрантаў з Пакістана
Общество
В Беларуси готовятся изменения в Трудовой кодекс: что планируют изменить
В мире
Пастухов: Америка сходит с исторической сцены. Все по классике: трест лопнул от внутреннего напряжения
Общество
Как "русский мир" поглощает Беларусь
Спорт
Футбол. Высшая лига. БАТЭ и «Гомель» сыграли вничью, жодинское «Торпедо» одолело «Арсенал»
В мире
Посадочные талоны и регистрацию на рейс могут отменить
Общество
«Беларуские власти так долго искали, кем им заменить уехавших беларусов, что кажется опять немножко опоздали»
Общество
Низкая зарплата, поломанные бензопилы. Работники Ветковского лесхоза написали жалобу на «действия должностных лиц»
Общество
Орнитолог из Беларуси делает дома для сов в Грузии. На родине его организацию признали экстремистской
Политика
Почему Лукашенко с сыновьями встретил делегацию Пакистана в домашней одежде
ВСЕ НОВОСТИ