TuTak

«Гэта прамая пагроза жыццю і бяспецы насельніцтва». Беларусы супраць размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі

Беларуска Наста Захарэвіч разам з iншымi эмiгрантамi выйшла на пікет ў Рызе.

TuTak ex-press.by
0

У сталіцы Латвіі насупраць расейскай амбасады адбыўся пікет. Беларусы і беларускі выступілі супраць размяшчэння на тэрыторыі Беларусі тактычнай ядзернай зброі з Расіі. Акцыi, падобныя на гэту, прайшлi таксама ў розных краiнах.

Photo 2023 04 10 10 31 32

Наста Захарэвіч на акцыі ў Рызе. Фота з суполкi «Беларусы замежжа».

Актывістка і журналістка Наста Захарэвіч распавяла, чаму дыяспарам і ўсім неабыякавым людзям і зараз важна выходзіць на вуліцы і выказваць свае меркаванні і стаўленне да падзей, што адбываюцца на радзіме:

— У такой сітуацыі вельмі важна, што мы як дыяспара катэгарычна супраць размяшчэння на тэрыторыі Беларусі тактычнай ядзернай зброі. Нам не ўсё адно. Безумоўна, пасля некалькіх гадоў пагаршчэння гэтага крызісу і поўнага ігнаравання, так званых, беларускіх уладаў, нашых жаданняў і патрабаванняў, можа падавацца, што любыя публічныя акцыі не маюць сэнсу, што яны не ўплываюць на тое, як разготрваецца рэяльная карціна. Але нельга апускаць рукі, нельга адмаўляцца ад дзеянняў, таму што тым самым мы толькі дамо карцінку свету, што нас усё задавальняе, а гэта безумоўна не так.

Дзяўчына прызнаецца, што для сябе вырашыла, што будзе паказваць, што беларускі і беларусы не здаюцца:

— Найгалоўнейшая матывацыя — паказваць, што мы не здаліся, што мы супраць таго, каб Расія выкарыстоўвала Беларусь у якасці сметніцы задняга двара, сатыліта, гэта можна па-рознаму называць. Мы катэгарычна супраць таго, што Лукашэнка працягвае лічыць сябе прэзідэнтам і ўпэўнены, што мае права прымаць такія рашэнні: пагаджацца на тое, каб на тэрыторыі Беларусі іншая краіна, краіна-агрэсар і краіна-тэрарыст размяшчала сваю тактычна-ядзерную зброю.

Photo 2023 04 09 23 17 05

Пiкет у Рызе. Фота з суполкi «Беларусы замежжа».

Беларусы і беларускі Варшавы выйшлі на акцыю пратэсту супраць размяшчэння ядзернай зброі, дзе падкрэслілі, што Беларусь заўсёды выступала за мірнае развіццё і адмову ад ядзернай зброі:

— Мы не можам дазволіць, каб наша краіна стала месцам захоўвання зброі масавага знішчэння. Ядзерная зброя не з'яўляецца гарантыяй нацыянальнай бяспекі, а толькі пагрозай сусветнай супольнасці. Гэта можа прывесці да катастрафічных наступстваў і пагражае не толькі нашай краіне, але і ўсяму свету. Мы не гатовы стаць закладнікамі ў гэтай небяспечнай гульні. Мы супраць размяшчэння ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі і будзем змагацца за нашу Радзіму і яе будучыню.

Photo 2023 04 10 10 06 14

Акцыя пратэсту супраць размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі. Варшава, красавік 2023.

Беларусы разам з украінцамі таксама некалькі дзён выходзілі для пікетавання каля кансулату краіны-агрэсара ў Кракаве, каб выказаць нязгоду з намерам размяшчэння расейскай ядравай зброі на тэрыторыі Беларусі:

— Мы памятаем трагедыю Чарнобыля! Мы супраць акупацыі Беларусі і выкарыстаньня тэрыторыі нашай Радзімы ў мэтах дыктатараў. Жыве Беларусь! Слава Украіне!

Photo 2023 04 10 10 26 03 Photo 2023 04 10 10 26 33
Акцыя пратэсту ў Кракаве. Фота з суполкi «Беларусы замежжа».

Прадстаўнікі Беларускай дыяспары Беластока лічаць, што размяшчэнне расейскай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі з'яўляецца канчатковай адмовай краіны ад суверэнітэту:

— Гэта прамая пагроза жыццю і бяспецы насельніцтва, доказ акупацыі рэспублікі Расеяй, акт агрэсіі супраць незалежнай Беларусі.

Photo 2023 04 10 10 20 38

Акцыя пратэсту беларускай дыяспары ў Беластоку супраць размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі. Фота з суполкі «Пагоня».

Photo 2023 04 10 10 17 07

Акцыя пратэсту прайшла каля Генеральнага Консульства РБ у Беластоку. Фота з суполкі «Пагоня».

Таксама мітынг адбыўся ў горадзе Антверпен, што знаходзіцца ў Бельгіі.

Photo 2023 04 10 10 23 29

Мітынг у падтрымку Украіны, супраць расейскай агрэсіі і размяшчэння ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі. Фота з суполкі «Беларусы замежжа».

EX-PRESS.BY, фото: «Беларусы замежжа»
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
вынужденная эмиграция
ядерное оружие
пикет
Лукашенко
война
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
В «список террористов» добавили пятеро жодинцев
Новости Борисова
В ДТП в Борисовском районе погиб 88-летний пассажир
В мире
Умер Папа Римский Франциск
Политика
Сяргей Дубавец: «Галоўная праблема расейскіх дэмакратаў у тым, што гэты ўчастак мозгу ў іх паралізаваны»
Политика
Кныровіч: «Падеж. Полный падеж»
Общество
«А я стояла и повторяла только одну молитву: "Высшие силы, пусть этим нелюдям все вернется…"»
Новости Борисова
Реконструкцию городского парка Жодино проведут за средства субботника
Новости Жодино
«И военная часть, и страшная жодинская тюрьма, и бывший интернат с детдомом». Куда везти гостей в Жодино и Борисове
Новости Жодино
Под Жодино появится пруд, который будет вонять. Сбор подписей против строительства принудительно прекратили
Новости Борисова
Как беларусы в разных странах праздновали Пасху. 10 фото
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
В «список террористов» добавили пятеро жодинцев
Новости Борисова
В ДТП в Борисовском районе погиб 88-летний пассажир
В мире
Умер Папа Римский Франциск
Политика
Сяргей Дубавец: «Галоўная праблема расейскіх дэмакратаў у тым, што гэты ўчастак мозгу ў іх паралізаваны»
Политика
Кныровіч: «Падеж. Полный падеж»
Общество
«А я стояла и повторяла только одну молитву: "Высшие силы, пусть этим нелюдям все вернется…"»
Новости Борисова
Реконструкцию городского парка Жодино проведут за средства субботника
Новости Жодино
«И военная часть, и страшная жодинская тюрьма, и бывший интернат с детдомом». Куда везти гостей в Жодино и Борисове
Новости Жодино
Под Жодино появится пруд, который будет вонять. Сбор подписей против строительства принудительно прекратили
Новости Борисова
Как беларусы в разных странах праздновали Пасху. 10 фото
ВСЕ НОВОСТИ