TuTak

«Увесь горад будзе бел-чырвона-белым. І салют у 23.34». Как читатели EX-PRESS.BY будут День Воли праздновать

Спросили у беларусов, как они проведут 25 марта.

TuTak ex-press.by
0

«У гэтым годзе ў Варшаве столькі мерапрыемстваў да Дня Волі, што толькі паспявай!» — говорит Наталья. Многие вынужденные эмигранты собираются на праздник, «бо можна выкінуць беларуса з Беларусі, але ж Беларусь з беларуса не выкінеш». Но есть и такие, как Сергей, кто сомневается, что акции и митинги могут что-то изменить.

Накануне Дня Воли EX-PRESS.BY спросил у беларусов, как они проведут этот день.

Вікторыя:

— Я збіраюся на марш ў Славакiі. Гэтая магчымасць толькі ў беларусаў за мяжой і засталася. Таму іду за сябе і ўсіх сваіх сяброў, што засталіся ў Беларусі. Апошнія часы адбываецца столькі несправядлівасці да беларусаў.

Еўрапейскія краіны хутка забылі наш пратэст і ставяць звычайных беларусаў у адзін шэраг з рэжымамі Лукашэнкі і Пуціна, якія адказны за распачатак вайны. Трэба нагадваць усяму свету аб тым, што мы ёсць, мы супраць рэжымаў, супраць вайны!

Вольга:

— Збiраюся на мітынг ў Кракаве. Шчыра кажучы, калі я прыйшла на мітынг у мінулым годзе, я адчувала сябе не ў сваёй талерцы, бо гэта так дзіўна — стаяць у цэнтры польскага горада і крычаць «Жыве Беларусь» палякам, якія сідзяць у кавярнi побач. Але думаю, што хаджу, таму што гэта мая сувязь з любімай краінай і ўвасабленне маёй надзеі, што я яшчэ вярнуся.

Warsaw26034

День Воли в Варшаве в 2022 году. Фото: Еврорадио.

Елена:

— Зараз жыву ў Малдове. На мой погляд, абавязкова трэба нагадваць пра сябе замежкнікам, гэта таксама ціск на іх палітыкаў. Iншая прычына: гэтыя акцыі спрыяюць аб'яднанню, каб беларусы трымаліся разам, бачылі адно аднаго, гуртаваліся, нагадвалі, навошта і чаму мы тут.

Што тычыцца мясцовых палітыкаў. Так, сваімі акцыямі мы можам вызываць раздражненне ў некаторых «несазнацельных» мясцовых. Тады іх не вельмі разумныя палітыкі могуць прымаць нейкія захады, рашэнні, законы, каб абцяжарыць жыццё беларускіх палітуцекачоў у сваёй краіне, — каб нам стала там няўтульна, і мы з'ехалі. А разумныя палітыкі прымаюць захады, каб дапамагчы сітуацыі ў Беларусі змяніцца, і каб мы нарэшце змаглі з'ехаць з іх краіны і паехаць дамоў.

Евгений:

— Я живу в Грузии. И я за акции и марши. Я очень хочу пойти, и у меня нет вопросов, нужно или нет проводить. Конечно, нужно, вопрос в том, как. В Грузии у нас День Воли будут отмечать скромно: шествием и небольшим мероприятием в местном культурном центре «Аксяродок». Ещё забег будет утром. В общем — никакого концерта или еще каких мероприятий на большую публику.

Праздник нужно отмечать без каких-либо дискуссий. Какие тут могут быть дискуссии? Проводить нужно!

Есть люди, которые разочаровались в протестах, но ведь разочарование — сильное чувство. Я считаю, что это внутренняя слабость людей. Их же не заставляют идти на баррикады или на войну. Им предлагают оставаться беларусами, даже если они уехали НАВСЕГДА. Разочарование — это выбор человека.

Miting5 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f 70571cb039c43cde1bf96089c73d9de2cc553d9b

Антивоенная акция в Тбилиси, 2022 год. Фото из архива EX-PRESS.BY.

Анна:

— В Польше я недавно, но каждый раз, когда была дома и видела фотоотчёты и видео с митингов за границей, вздрагивала от волнения, но в то же время и радовалась, мечтала также попасть в толпу беларусов с бчб-флагами и плакатами.

День Воли — важная дата для нас, нельзя просто игнорировать это. Я очень хочу попасть на праздник в этом году, и дата круглая — 105 лет образования БНР. Такие моменты возвращают нас в 2020, объединяют, дают надежду и энергию!

Сергей:

— Сложная тема. В первый год эмиграции в Польшу мы ходили, сейчас не уверен. Как будто нет того ощущения, как в 2020-м. Вероятно, что это важные мероприятия, но нет ощущения, что это что-то может изменить. Вайб такой, что не хочется туда. Но я уверен, что фото важны и митинги.

Наталья:

— Я пойду на марш у Гданьску, у 2022 было неверагодна! Паліцыя спецыяльна перакрыла рух для нашага маршу. Паліцыя! Паліцыя перакрыла рух. Вы можаце сабе такое ўявіць? Гэта дзеля таго, каб мы прайшліся па галоўнай вуліцы і дайшлі да Цэнтра салідарнасці. Увесь час паліцыя саправаджала нас. Усю дарогу! Штосьці проста нерэальнае!

Dv

Акция солидарности в Гданьске. Фото из архива EX-PRESS.BY.

Ганна:

— Пакуль мару пра Дзень Волі на плошчы! Разам з усімі! І ў бел-чырвона-белым строі! Мару пра суд ў Гааге, а лепей у нас, над усёй мразотай, што здекваецца над намі! І яшчэ я мару, каб усе размаўлялі на беларускай мове.

Сафія:

— Як пасадзім луку, асобная група будзе хадзіць пад турму і крычаць: «Тра-та-та-та-та». Можна, нават, крычаць: «Выпускайце», што мы тут з ім самі разьбярэмся. Каб флэшбэкі радавалі чалавека ўсё жыцьцё.

А калі па-сапраўднаму, то мару пра Дзень Волі з маршам у Жодзіна. Каб зноўку ўсіх пабачыць. Каб канцэрт Вольскага ў парку. І фота-выстава Рады БНР, і канферэнцыя да выставы. Я б распавядала пра Палуту Бадунову.

Марыя:

— Як я буду святкаваць Дзень Волі ў Свабоднай Беларусі? Па першае, трэба спачатку прыехаць. Бо на вакзалах будзе столькі народу, што і квітка мо не хапіць, мабыць, трэ браць загадзя. І то не факт, што атрымаецца.

Святкаваць буду с сяброўкамі. Бо старэйшая дачка знікне святкаваць са сваімі сябрамі, нават паедзе ў другі горад, каб ужо там прайсціся па «месцам баявой славы». Увесь горад будзе бела-чырвона-белым. З кожнага вакна будуць лунаць сцягі, шмат балонікаў, лент, ды наўпрост адзення тых колераў, які раптам сталі забаронены. І салют у 23.34. І хвіліна маўчання. Аб тых, якіх катавалі, аб тых, якіх забілі.

Akc2 eadc4604a097d76bf9fcb8ccb45c1cd8ba604143

Акция солидарности с политзаключенными во Вроцлаве. Фото из архива EX-PRESS.BY.

Наталля:

— У гэтым годзе ў Варшаве столькі мерапрыемстваў да Дня Волі, што толькі паспявай! Па-першае марш, мітынг і канцэрт, перад пачаткам якога ў Моладзевым хабе дыскусія з выбітнымі дзеячамі Беларусі аб гісторыі БНР. І мая душы рвецца туды. Але парадокс — у цябе шмат магчымасцяў, але абавязкі перашкаджаюць іх здзейсніць. Будзем паказваць частку спектакля, прысвечанага постаці Купалы, яго адвечным пытанням аб вольным краі, народзе і ролі паэта. То бок, сустрэнем свята на працоўным месцы.

Цешуся тым, што спектакль з такой тэтатыкай магу смела паказваць і радаваць гледачоў тым, што Беларусь жыла, жыве і будзе жыць вечна! А марш пэўна ўбачу краем вока, калі будзем пераязджаць з адной сцэнічнай пляцоўкі на другую. І парадуюся, і паплачу. Вечарам наганю — пайду на спеўны сход у музей Вольнай Беларусі.

Ягор:

— Спачатку раніцай 25 сакавіка, пайду на спяктакль. Потым на марш, калі паспею. Потым шчэ не вырашыл. Па ходу п’есы разбярэмся.

Олег:

— Якія шчасцлівыя беларусы Польшы, Грузіі, іншых краін. Не паспяваюць святкаваць... А у нас нядаўна 6 адвакатаў арыштавалі.

Юля:

— Можа маё меркаванне вас здзівіць. Бо і мяне яно дзіўляе. Дзень волі — дзяржаўнае свята ў маіх марах. Прыгожае і «са слязамі на вачах». А зараз с мужам мы вырашылі, што не хацім далучацца да беларусаў тут у Тбілісі. Гэта вось такая праўда. Ня ведаю, можа ў нас крызіс нейкі эмігрантскі. Не хочацца. Мы разумеем, назіраем праблемы Сакартвэла — і мы тут госці, махаць сцягамі не хочацца пакуль. Зробім нешта хатняе, лампавае, пачытаем з дзецьмі проста што-небудзь на беларускай мове.

Ірына:

— Неяк ня тое — святкаваць тое, чаго няма. Ці святкаваць тое, з-за чаго пакуты пакуль яшчэ...

O0 85d349c82e2315bbbb3bd76eb94aa9f00440462f

Акция солидарности в Польше. Фото из архива EX-PRESS.BY.

Ігар:

— Беларусам святкаваць нельга. А ў мяне душа просіць)))) Бо можна выкінуць беларуса з Беларусі, але ж Беларусь з беларуса не выкінеш.

Святлана:

— У нас ёсць машына тут, у Тбілісі. З беларускімі нумарамі. Кожны раз кожны запраўшчык паліва бачыць гэтыя нумары і запытвае: «Ну што? Як там бацька?» Нас з Сашам гэта так выбешвала. І тое, што нас з вусатым асацыіруюць. І тое, куды размова заўсёды вырулівала пасля гэтага пытання. І тое, што ўвогуле ў нас так яго ніхто не называе.

Карацей, я прыдумала і навучыла Сашу, як адказваць на гэтае пытанне, якое на самой справе вельмі часта ўзнікае: «Чорту ён бацька, а не нам. І ён нам такі ж бацька, як вам Іванішвілі» (гэта мясцовы цар, галоўны ў прарасійскай партыі, якая зараз трымае ўладу ў Грузіі). Цяпер так і адказваем на гэтае пытанне.

EX-PRESS.BY, фото из архива и "Еврорадио"
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
вынужденная эмиграция
Польша
Грузия
День воли
опрос
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
Новости Жодино
В Жодино появился новый арт-объект «Четвероногие герои». Фотофакт
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
Новости Жодино
В Жодино появился новый арт-объект «Четвероногие герои». Фотофакт
ВСЕ НОВОСТИ