TuTak

Галоднымі не глядзець, бо вельмі смачна. Як снедаюць, абедаюць і вячэраюць беларускі і беларусы ў эміграцыі

Смачныя фота шукайце далей разам з EX-PRESS.LIVE.

TuTak ex-press.by
0

Слівавы пірог, які ўпрыгожаны клубніцамі, сырнікі з макам, ліманад, салата і паста, сыр з высакароднай цвіллю і ёгурт з дурніцамі — далёка не ўвесь спіс страў, якія мы адшукалі на эмігранцкіх беларускіх сталах. Даведаліся, што беларусы і беларускі выбіраюць на сняданак, абед і вячэру за мяжой. Смачныя фота шукайце далей разам з EX-PRESS.LIVE.

Анастасія з Варшавы сама прыгатавала смачны пірог са слівамі і пачаставала ім сяброў. Смачныя клубніцы, якіх зараз шмат на кірмашах і ў крамах і ўтульны дэкор ствараюць прыемную атмасферу дома. Выглядае вельмі апетытна.

Sn1

Сняданак Анастасіі. Фота з асабістага архіва гераіні.

Віялета пераехала жыць у Варшаву, адтуль і дасылае нам свой цудоўны сняданак. Дзяўчына вельмі любіць сырнікі. На фота яны з макам, іх беларуска ўпрыгожвае ёгуртам і клубніцамі.

Sn2

Сняданак Віялеты. Фота з асабістага архіва гераіні.

Юлія, Польшча:

— У замежжы мой сняданак часцей усяго заўсёды выглядае прыкладна так: кава на аўсяным малаку; мяса ялавічыны, курыцы ці чырвоная рыба; авакада замест масла; сырныя ляпёшкі, цёмны хлеб з семечкамі ці багет; і дадаткова зеляніна ці гародніна.

Sn3

Сняданак Юліі. Фота з асабістага архіва гераіні.

Дар’я з Славакіі дома гатуе розныя сняданкі, але менавіта сёння ў яе на стале хлоп’я з ёгуртам і дурніцамі.

Sn4

Сняданак Дар’і. Фота з асабістага архіва гераіні.

Абед Анастасіі з польскага горада гномаў Уроцлава сёння выглядае так: гэта паста з соўсам, салата і кавалак мяса. Зразумела, што кожны дзень стравы чаргуюцца, але беларуска лічыць, што абавязкова і рэгулярна трэба ўжываць зеляніну, гародніну, садавіну — гэтых прадуктаў мусіць быць больш, чым малочных або мяса.

Sn5

Абед Анастасіі. Фота з асабістага архіва гераіні.

Артур з задавальненнем падзяліўся фотаздымкам свайго сняданку. На стале — сырнікі, амлет, свежая гародніна і зеляніна. Ружовы букет з кветкамі можа зрабіць прыгожым любы стол. Разыначка сервіроўкі — парастак бамбуку.

Sn6

Сняданак Артура. Фота з асабістага архіва героя.

Па меркаванні нашай наступнай гераіні, ліманад з апельсінам і лаймам — вельмі важны напой для гарачага лета. На шыкоўным фотаздымку таксама шакалад, вінаград, закускі, агародніна.

Sn7

Вячэра беларускі. Фота з асабістага архіва гераіні.

Скажаце, што фота мы спампавалі з Пінтрэста. Ды не. Гэты атмасферны фотаздымак нам даслала Крысціна з Варшавы. Так прыгожа і ўтульна ў кватэры яе сябра. На вячэру сыр з высакароднай цвіллю, цвёрды сыр, агурок, хумус, зеляніна, шакалад. Проста «ваў».

Sn8

Вячэра беларускі. Фота з асабістага архіва гераіні.

Хочаце паказаць сваю вячэру цi сняданак? Пiшыце: @ex_presslive

EX-PRESS.BY, фота з архiва гераiнь i герояў.
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
вымушаная эмiграцыя
ежа
сняданак
фото
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Спорт
Футбол. Кубок Беларуси. БАТЭ обыграл жодинское «Торпедо» и вышел в полуфинал
TuTak
«Вау, Ба!» EX-PRESS.LIVE рассказал о женщинах в эмиграции, которые начали жизнь заново в 50
Политика
Карбалевiч: Як расьсьледаваньне Гааскага суду ўскладніць жыцьцё Лукашэнкі
Общество
Рождаемость в Беларуси падает 10 лет подряд. «Зеркало» и BELPOL получили закрытые цифры
Общество
Ветераны белорусской “Альфы“ занимают руководящие должности в российском секретном спецподразделении “Центр 795“ — The Insider
Политика
Класковский: Лукашенко готовится к новому раунду. Прижмут ли его американцы с депортацией политических врагов?
Общество
Стертая память и выдранные ресницы: беларуски рассказали, чем аукнулась встреча с клещом
Общество
«Отравление всех без разбора, и детей, и взрослых». Химик прокомментировал идею Лукашенко удобрять поля солью
Общество
Белорус на сайте вакансий написал рецепт пельменей вместо резюме
Общество
4080 евро в Японии и 2920 в Омане: как отличаются зарплаты беларусских послов
ВСЕ НОВОСТИ