В Беларуси картофель — не просто овощ, он является важным и стратегически значимым продуктом. Недавно зампремьер Беларуси Леонид Заяц поделился радостной новостью о урожае картофеля в стране. Он сообщил, что в стране «действительно достаточно неплохой» урожай. Если в прошлом году он составил 1079 тысяч тонн, то в этом году достиг 1100 тысяч тонн. Заяц также заверил, что для потребителей овощи и картофель будут доступны по разумным ценам.
Но что считается «разумной ценой» на картофель? Мы спросили об этом наших читателей из разных стран.
Вольга, Швецыя:
— У Швецыі вырошчваецца больш 150 гатункаў бульбы. Не магу сказаць, што ў Швецыі бульба прадукт асноўны, але ядуць яе шмат. І, нягледзячы на тое, што ўсё вельмі не таннае, узровень жыцця вельмі высокі. Мінімальны заробак у Швецыі 13 000 крон, каля 1300 еўра — такое патрабаванне ад міграцыйнай службы, каб не менш.
Юля, Грузiя:
— У Грузіі бульба — не асноўны прадукт. Але прадаецца яе шмат. Зараз шмат эмігрантаў, для якіх бульба — вельмі родны прадукт. Тут ёсць асаблівыя стравы з бульбы. Хабізгіна — смачны вялікі пірог з тонкага цеста з начыннем з бульбянога пюрэ, цыбулі і сыру. У яго дадаецца шмат сметанковага масла, падаецца ён гарачым. У Грузіі гэтая страва таксама завецца бульбяным хлебам.
Што тычыцца заробкаў, па афіцыйных звестках грузінскага Нацыянальнага статыстычнага ўпраўлення, сярэдні заробак у Грузіі ў 2023 годзе складае 1 773,7 лары ў месяц, што эквівалентна 715 доларам ЗША.
Сяргей, Харватыя:
— Па-харвацку бульбачка завецца «krumpir». Мае суседзі не проста выгадоўваюць бульбачку, а робяць гэта цэлых чатыры разу ў год, нават узімку! Праўда, зімой у Харватыі не мароз і снег, а дажджы. Улетку, вядома, у Харватыі горача, як у печы, ды яшчэ і без дажджоў. Тэмпература паднімаецца да +40 градусаў, і вільгаці няма на гарызонце. Таму нядзіўна, што на бульбяных палях, нават у вёсачках, усталёўваюць дрэнажныя і паліўныя сістэмы. Паліўныя сістэмы, Карл! Тут сур'ёзна ставяцца да сваёй бульбы.
Алег, Вугоршчына:
— Мінімальны заробак у Венгрыі прыкладна 700 еўра, таму кошт бульбы не здаецца такім ужо высокім. Лічыцца, што мясцовая бульба вельмі высокай якасці. Імпартную прадаюць, таму што яна таннейшая.
Вераніка, Польшча:
— Бульба у Польшчы завецца «земнякі» — гэта папулярная гародніна, палякі любяць яе. І, думаю, могуць дазволіць сабе колькі заўгодна - мінімальны заробак тут прыкладна 800 еўра. Мне здаецца, што ў Польшчы вельмі недарагая ежа. Асабліва для мясаедаў. А да бульбы рэальна просіцца кавалак мяса.
Яўгенія, Славакія:
— Славакі не лічаць, што бульба ў іх дужа дарагая. Але і таннай не лічаць. Мінімальны заробак тут каля 700 эўра, і людзі павінны неяк размяркоўваць яго. А із цікавага: неяк раз мяне навучылі ў Славакіі гатаваць вясёлую і смачную страву па вельмі старадаўнім рэцэпце, якая называецца «гугла». Гэта так проста, што нават самыя нязграбныя ў кухні справяцца. Загугліце «гуглу»! Не пашкадуеце.
Мария, Беларусь:
— Картошка в магазине «Грошык» — самая дешевая картошка в Жодино. 45 копеек за кило. Сама покупаю картошку именно здесь. Но лежать такая зиму не будет, не выдержит: всегда картошка с нитратами очень быстро загнивает. Эта цена меня устраивает, так как она как раз рассчитана на тех, кто низкую зарплату получает. Но запастись... Увидела вот по 1 рублю объявление о продаже домашней картошечки. Дорого, а буду покупать ее.
Семен, Беларусь:
— Был в Минске, на ярмарке. И там видно, что у частников в этом году много разных видов картофеля, и он вырос очень хороший. Цены разные: от 80 копеек до 1,5 рубля за картофель, в зависимости от того, какие у него клубни — большие или маленькие. Многие покупают картофель мешками, но есть и те, кто берет всего несколько килограммов. Из Минска везти не стал. Приехал в Жодино, зашел в «Белмаркет» — там по 86 копеек. Но со скидкой 56. Не видел бы сколько в Минске стоит, не подумал бы, что дешево. А на зиму все равно придется покупать на базаре.
Видели более разумную цену на картошку? Пишите: @ex_presslive.
Добро пожаловать в реальность!